Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Найвышэйшая песьня, 5 Найвышэйшая песьня, 5 глава

1 Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста, сабраў маёй міры з бальзамам, паеў сотаў зь мёдам маім, напіўся віна майго з малаком маім. Ежце, сяброве, пеце і наядайцеся, родныя!
2 Я сплю, а сэрца маё чувае; вось, голас каханага, які стукаецца: «Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая — абрасілася, мае кучары — ў начной вільгаці».
3 Я хітон свой зьняла — як жа зноў надзяваць мне яго?
4 Каханы прасунуў руку сваю ў дзьверы, маё цела зайшлося ад радасьці.
5 Устала я, каб адчыніць майму любаму, і з рук маіх капала міра, і з пальцаў маіх міра капала на клямку ў дзьвярах.
6 Адчыніла каханаму я, а каханы пайшоў, не вярнуўся. Душа мая ўпала ад слоў ягоных; я шукала яго, не знайшла, я клікала — ён не азваўся.
7 Спаткалі мяне дазорцы, што абыходзілі горад; паранілі мяне, пабілі мяне; дазорцы сьцен гарадскіх сарвалі зь мяне маё покрыва.
8 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: як сустрэнецца вам мой каханы, што яму скажаце вы? Скажэце, што я зьнемагла ад каханьня.
9 Чым мілейшы твой любы за іншых, прыгажуня з усіх прыгажунь? Чым любейшы твой мілы за іншых, што заклінаеш нас?
10 Каханы мой белы, румяны, з тысяч самы найлепшы.
11 Галава ў яго — чыстае золата; яго кучары — гронкі пальмавыя, чорныя, быццам вораны,
12 вочы ў яго — галубкі пры патоках вады, купаюцца ў малацэ, сядзяць у дагодзе,
13 шчокі ў яго, бы кветкі пахучых расьлін, духмяныя пахі, губы ў яго — лілеі, зь якіх цячэ міра;
14 рукі ў яго — жазлы залатыя, абсыпаныя тапазамі, жывот у яго — як выява з слановае косьці, абкладзеная сапфірамі,
15 ногі ў яго — слупы мармуровыя, пастаўленыя на залатыя апоры, абліччам каханы — Ліван, велічны, нібыта кедры.
16 Вусны ў яго — гэта слодыч, і ўвесь ён — уцеха! Вось хто мой мілы, вось хто мой сябар, Ерусалімскія дочкі!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Найвышэйшая песьня, 5 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.