Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Найвышэйшая песьня, 7 Найвышэйшая песьня, 7 глава

1 Азірніся назад, Шуламянка, азірніся назад — дай сябе ўбачыць! Што вам дзівіцца на Шуламянку, як на карагод Манаімскі?
2 Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая! Выгін клубоў тваіх, як абруч, што майстар зрабіў;
3 твой пупок — нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот — гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных;
4 твае грудзі — два казьляняткі, блізьняткі сарны;
5 твая шыя — вежа з слановае косьці; твае вочы — Эсэвонскія сажалкі каля брамы Бат-рабім; твой нос — як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска;
6 твая галава — як гара Карміл, і пасмачкі валасоў — як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі.
7 Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, тваёю вабнасьцю!
8 Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі — да вінаградных гронак.
9 Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе — хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе — як яблыкі;
10 і вусны твае — як віно залатое! Цячэ яно ў рот каханаму, асалоджвае вусны стомленым.
11 Належу я міламу другу, і мяне ён жадае.
12 Прыйдзі, любасны, выйдзем у поле, пабудзем у вёсках;
13 выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю.
14 Мандрагоры пахнуць духмяна, ля варот нашых многа пладоў: сёлетніх і даўнейшых назапасіла я табе, каханы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Найвышэйшая песьня, 7 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.