Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Прыказі Салямонавы 1 глава

1 Прыказі Салямона Давідзёнка, караля Ізраельскага,
2 Каб пазнаць мудрасьць а навуку, цяміць словы розуму,
3 Каб дзяржаць навуку добрага розуму, справядлівасьці, суду а пасьцівасьці,
4 Даць простым кемнасьць, маладзёну — веданьне а разважнасьць;
5 Мудры пачуе й павялічыцца веданьне ягонае, і разумны асягае ўменьне,
6 Каб уцяміць прыказь а атумекі, словы мудрыцоў а загадкі іхныя.
7 Боязьнь СПАДАРОВА — пачатак веданьня. Мудрасьцяй а навукаю дурныя грэбуюць.
8 Сыну мой! слухай навукі айца свайго і не пакідай навучаньня маці свае;
9 Бо яны — вянок зычлівасьці на галаву тваю і прыборы на шыю тваю.
10 Сыну мой! калі грэшнікі надзяць цябе, не гадзіся.
11 Калі яны скажуць: «Хадзі з намі, будзем цікаваць на кроў, зробім засадку бяз прычыны на нявіннага;
12 Праглыніма іх жывых, як шэоль, і цэлых, як тых, што зыходзяць да долу;
13 Усялякую дарагую маемасьць знойдзем, напоўнім дамы нашы глабаньням;
14 Кінь жэрабя свае сярод нас, майма ўсі адзін капшук».
15 Сыну мой, не хадзі ў дарогу зь імі, узьдзерж нагу сваю ад сьцежкі іхнае;
16 Бо ногі іхныя бягуць да благога і барзьдзяць разьліваць кроў.
17 Дарма расьцягаюць сеці на аччу якое-колечы птушкі;
18 А яны цікуюць на сваю собскую кроў, робяць засаду на душы свае.
19 Гэткія сьцежкі кажнага прагавітага на чужую маемасьць: яна адбірае жыцьцё тым, хто адбярэць яе.
20 Мудрасьць вонках голасна гукае, на вуліцах узьнімае голас свой,
21 На шумлівых ростанях гукае яна, у варотах месцкіх брамаў гукае яна словы свае:
22 «Пакуль, простыя, будзеце любіць прасьціню? пакуль, скалазубы, будзеце любаваць насьміханьне свае і, дурныя, ненавідзіць веду?
23 Зьвярніцеся да казьнераньня майго; гля, я выльлю дух свой на вас, выяўлю словы свае вам;
24 Бо я гукала, і вы адмовіліся, выцягнула руку сваю, і ня было зважаючага;
25 I пагрэбавалі ўсімі радамі маімі, і не хацелі казьнераньняў маіх;
26 Дык і я буду сьміяцца з вашага няшчасьця, і буду насьміхацца, як нойдзе на вас спалох ваш.
27 Як прыйдзе, як разбурэньне, спалох ваш, і прылучыцца няшчасьце ваша, як віхор, як прыйдзе на вас гарота а безнадзееньне;
28 Тады будуць гукаць мяне, але я не адкажу; золкам будуць шукаць мяне, але ня знойдуць мяне;
29 Бо ненавідзілі веду й страху СПАДАРОВАГА не абралі,
30 Не хацелі мае рады, пагрэбавалі ўсім казьнераньням маім.
31 За тое будуць есьці з пладоў дарогі свае і насыцяцца радамі сваімі;
32 Бо адварачаньне простых заб’ець іх, нядбайнасьць дурных загубіць іх.
33 Але слухаючы мяне будзе жыць бясьпечна й будзе супакойны, бяз страху ліха».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Кніга Прыказяў Салямонавае, 1 глава

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.


2007–2022, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите: bible-man@mail.ru.