Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 10 Прыказяў Салямонавае 10 раздзел

1 Прыказі Салямонавы. Сын мудры вяселе айца, але сын дурны — цяжар маці сваёй.
2 Не даюць карысьці скарбы нягоднасьці, але справядлівасьць вывальняе ад сьмерці.
3 Ня дасьць СПАДАР галадаваць душы справядлівага, але меньне нягодных адкіне.
4 Леная рука бядніць, а рука ўлеглых багаціць.
5 Зьбіраючы ўлетку — сын мудры, сьпячы ў жніво сын сарамаціць.
6 Дабраславенствы на галаву справядлівага, але вусны нягодных пакрывае ўсілства.
7 Памятка справядлівага дабраславёная, а імя нягодных зьвяне.
8 Мудрае сэрца прыйме расказаньні, але пустамлён зваліцца стрым галаву.
9 Хто ходзе беззаганна, ходзе бясьпечна, але хто выкрыўляе дарогі свае, будзе пазнаны.
10 Хто міргае ачыма, прычыняе смутак, але пустамлён зваліцца стрым галаву.
11 Вусны справядлівага — жарало жыцьця, але вусны нягодных пакрывае ўсілства.
12 Ненавісьць раздзьмухае вады, але любосьць пакрывае ўсі грахі.
13 На вуснах разумнага мудрасьць, але дубец на сьпіне ў тога, каму не стаець мудрасьці.
14 Мудрыя заховуюць веду, але вусны дурных блізка згубы.
15 Багацьце багатыра — моцнае места ягонае, згуба беднаму — беднасьць ягоная.
16 Работа справядлівага — на жыцьцё, прыбытак нягоднага — на грэх.
17 На дарозе жыцьця тый, хто дбае праз навуку, але хто адхінае ўпікі — блудзе.
18 Хто хавае ненавісьць, у тога манлівыя вусны, і хто пашырае абмову, тый дурны.
19 У множасьці слоў не перастаець быць выступ, але мудры ўзьдзержуе вусны свае.
20 Выборнае срэбра — язык справядлівага, сэрца нягодных — малое.
21 Вусны справядлівага жывяць шмат каго, але дурныя зь нястачы мудрасьці паміраюць.
22 Дабраславенства СПАДАРОВА багаціць і не дабаўляе ніякага смутку сабою.
23 Гулі дурному рабіць нягоднасьць, але мудрасьць — разумнаму.
24 Страх нягоднага нойдзе на яго, але жаданьню справядлівых будзе ўчынена досыць.
25 Як праходзе віхор, так нямаш нягоднага, але справядлівы — вечны под.
26 Што воцат зубам і дым ачом, тое лены пасылаючым яго.
27 Страх СПАДАРА множа дні, гады нягодных будуць скарочаны.
28 Надзея справядлівых — радасьць, а спадзева нягодных загіне.
29 Моц беззаганнаму — дарога СПАДАРОВА, але згуба дзеючым бяспраўе.
30 Справядлівы на векі не пахісьнецца, але нягодныя ня будуць жыць на зямлі.
31 Вусны справядлівага выказуюць мудрасьць, але манлівы язык будзе адцяты.
32 Вусны справядлівага ведаюць, што пажадана, але вусны нягодных крутадушныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.