Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 27 Прыказяў Салямонавае 27 раздзел

1 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што дзень народзе.
2 Хай хвале цябе чужы, а ня вусны твае, — чужаземец, а не язык твой.
3 Цяжкі камень, і пясок вагкі; але гнеў дурнога цяжшы за абодвых.
4 Гнеў — неміласьціўнасьць, і абурэньне — паводка; але хто вытрывае супроці завісьці?
5 Валей адкрытае ганеньне, чымся патайная любоў.
6 Верныя раны любячага, але ашукныя цалаваньні непрыяцеля.
7 Насычаная душа брыдзіцца наўзаю, але галоднай душы ўсе гаркое соладка.
8 Як птушка-валацуга, што адляцела ад свайго гнязда, так людзіна, што пайшла ад свайго месца валачыцца.
9 Масьць а кадзеньне цешаць сэрца, і валей саладзіня прыяцелева, чымся собская рада.
10 Прыяцеля свайго й прыяцеля айца свайго не пакідай, і да дому брата свайго не хадзі ў дзень няшчасьця свайго; валей сусед блізкі, чымся брат далёкі.
11 Сыну мой! будзь мудры й павесялі сэрца мае; і я адкажу словам таму, каторы ўпікае імне.
12 Разважлівы, перадбачачы ліха, хаваецца; простыя йдуць, і іх караюць.
13 Вазьмі адзецьце ягонае, бо ён ручаў за чужніка, і вазьмі заклад у яго за чужую.
14 Хто голасна дабраславе прыяцеля свайго рана нараніцы, то за праклён гэта будуць мець яму.
15 Кажначаснае капаньне вельмі дажджлівага дня й звадлівая жонка аднолькавыя;
16 Хто хавае яе, хавае вецер, і пахнючы алей у правіцы.
17 Зялеза войстра зялеза, так людзіна войстра від прыяцеля свайго.
18 Хто даглядае фіґу, паспытаецца садавіны яе; і хто рупіцца праз спадара свайго, будзе паважаны.
19 Як у вадзе від — да віду, так сэрца людзіны — да людзіны.
20 Шэоль а авадон ніколі не насыцяцца, і вочы чалавека не насыцяцца.
21 Літавальны гаршчок да срэбра і горан да золата, так людзіна, подле хвалы свае.
22 Калі будзеш таўчы дурнога ў ступе таўкачом памеш круп, дурнота ягоная не аддзеліцца ад яго.
23 Рупся ведаць стан авец сваіх, даглядай дабро стады свае;
24 Бо багацьце ня вечнае, і ці карона ад роду да роду?
25 Сена зьяўляецца, і кунежная трава паказуецца, і гаравое зельле зьбіраюць.
26 Ягняты дзеля адзецьця твайго, і козы — цана поля.
27 І даволі казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім і на жывеньне служэбак тваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 27 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.