Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 28 Прыказяў Салямонавае 28 раздзел

1 Нягодныя ўцякаюць, як ніхто не жанецца; але справядлівыя бясьпечныя, як левянё.
2 За выступ зямлі ё шмат князёў у ёй, але пераз чалавека розуму, веды яна даўгавечная.
3 Бедная людзіна, што ўціскае галечаў — лівун, што зносе і не даець еміны.
4 Пакідаючыя права хваляць нягодных, але тыя, што дзяржаць права, сьперачаюцца зь імі.
5 Благія людзі ня цямяць суду, але тыя, што шукаюць СПАДАРА, цямяць усе.
6 Валей бедны, што ходзе ў сваёй беззаганнасьці, чымся тый, што ходзе крывымі дарогамі, дарма што ён багаты.
7 Дзяржачы права — сын мудры, але прыяцель бязульных сарамаціць айца свайго.
8 Хто павялічае маемасьць сваю квотамі і несправядлівым прыбыткам, тый зьбірае яго бачліваму да бедных.
9 Хто адварачае вуха свае, каб ня чуць Права, нават малітва ягоная — агіда.
10 Хто прычыняе, што пасьцівыя блудзяць на благой дарозе, сам уваліцца ў яму сваю, але беззаганным спадзець дабро.
11 Багатыр — мудрэц у ваччу сваім, але разумны галеча раскумякае яго.
12 Як справядлівыя цешацца — вялікая слава; але як паўстаюць нягодныя, чалавек хаваецца.
13 Хто хавае выступы свае, ня будзе мець дасьпеху; але хто спавядаецца а пакідае, таму паспагадаюць.
14 Шчасьлівая людзіна заўсёды старожкая, але хто каляне сэрца свае, уваліцца ў ліха.
15 Равучы леў а мурмель-мядзьведзь — нягодны дзяржаўца над галечаю.
16 Князь, катораму не стаець розуму, таксама вялікі ўцісканьнік. Хто ненавідзе прагавітасьць, падоўжа дні свае.
17 Чалавек, ацяжараны крывёй душы, аж да ямы будзе бегчы; няхай ніхто яго не дзяржыць.
18 Хто ходзе пасьціва — спасёны будзе, але крутадушных дарогаў паваліцца на аднэй зь іх.
19 Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам; але хто жанецца за пустым, насыціцца беднасьцяй.
20 Шмат дабраславенстваў на людзіну верную; але хто сьпяшаецца забагацець, ня будзе нявінны.
21 Зважаць на асобы, ня добра, ба за лусту хлеба муж выступае.
22 Хто сьпяшаецца забагацець, мае благое вока й ня ведае, што нястача стрэне яго.
23 Хто ўпікае людзіне, знойдзе потым большую ласку, чымся тый, што падлыгуе языком сваім.
24 Хто глабае айца свайго альбо маці сваю й кажа: «Няма выступу», тый сябра нішчыцеля.
25 Хто гордага сэрца, тый узрушае ваду; але хто спадзяецца на СПАДАРА, насыціцца.
26 Хто спадзяецца на сэрца свае, тый дурны; але хто мудра ходзе, будзе вывальнены.
27 Хто даець бедным, ня будзе мець нястачы; але хто зачыняе вочы свае, будзе мець шмат праклёнаў.
28 Як нягодныя ўзвышаюцца, чалавек хаваецца; але як яны гінуць, справядлівыя множацца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 28 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.