Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 8 Прыказяў Салямонавае 8 раздзел

1 Ці ня гукае мудрасьць а кемнасьць, ці ня пушчае голасу свайго?
2 Яна стаіць на версе высокіх месцаў, ля дарогі, на ростанях;
3 Яна гукае ля брамаў, ля ўходу ў места, ля ўходу ў дзьверы:
4 «Да вас, людзі, я гукаю, і голас мой да сыноў людзкіх.
5 Уцямце, неразумныя, добры розум, і, дурныя, уцямце разважнасьць.
6 Слухайце, бо я буду гукаць дабрароднае, і адчыненьне вуснаў маіх — пасьцівасьць;
7 Бо праўду вымаве паднябеньне мае, і агіда — нягоднасьць вуснам маім;
8 Справядлівыя ўсі казані вуснаў маіх; нямаш ў іх крутні ані ашукі;
9 Усі яны ясныя цемячаму і пасьцівыя тым, што знаходзяць веду.
10 Прыйміце навуку маю, а ня срэбра, і валей веду, як выборнае золата;
11 Бо лепшая мудрасьць за рубіны, і ўсе жаданае не зраўнуецца зь ёю.
12 Я, мудрасьць, жыву з розумам і веду добрага розуму знаходжу.
13 Баяцца СПАДАРА — ненавідзіць ліха: ненавіджу гордасьць а пыху а благую дарогу а ізрадлівыя вусны.
14 У мяне рада й добры розум; я кемнасьць, і ў мяне сіла;
15 Імною гаспадарствуюць каралі, і князі ўстанаўляюць уставы справядлівасьці;
16 Імною начэльнікі радзяць і ўсі дабрародныя судзьдзі зямлі.
17 Я люблю любячых мяне, і хто шукае мяне, той знойдзе мяне.
18 Багацьце а слава з імною, меньне кажначаснае а праўда;
19 Лепшыя плады мае за чыстае золата, за золата найчыстшае, і прыбытку зь мяне болей, чымся з выборнага срэбра.
20 Я йду дарогаю справядлівасьці, пасярод сьцежкаў суду,
21 Каб любячым мяне даць на спадак дабро і скарбніцы іхныя напоўніць.
22 СПАДАР меў мяне на пачатку дарогі Свае, перад справамі Сваімі, здаўна;
23 Я была ўстаноўлена спрадвеку, спачатна, раней за быцьцё зямлі.
24 Я радзілася, як ня было бяздоньняў, як ня было жаролаў, поўных вады;
25 Я радзілася раней, чымся горы былі ўстаноўлены, раней за ўзгоркі,
26 Як яшчэ ня была ўчынена зямля, ані раўніны, ані спачатныя пылкі сьвету.
27 Як Ён гатаваў нябёсы, я там, як Ён рысаваў круг над бяздоньням,
28 Як Ён устанаўляў булакі ўгары, як мацніў жаролы бяздоньня,
29 Як даваў мору загаду Сваю, каб воды ня выступалі з расказаньня Ягонага, як Ён клаў поды зямлі, —
30 Тады я была пры Ім мастачкаю, і была кажны дзень весялосьцяй, заўсёды
31 Цешачыся на заселенай часьці зямлі Ягонай, і любата мая із сынамі людзкімі.
32 Дык цяпер, сынове, паслухайце мяне, бо шчасьлівыя заховуючыя дарогі мае;
33 Паслухайце навукі, і будзьце мудрыя, і не адхінайце яе.
34 Шчасьлівы чалавек, што слухае мяне, кажнага дня сьцеражэць у брамах маіх, вартуе вушакі дзьвярэй маіх;
35 Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і адзяржыць зычлівасьць ад СПАДАРА;
36 Але хто грэша супроці мяне, шкодзе душы сваёй; усі, ненавідзячыя мяне, любяць сьмерць».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.