Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 16 Прыказяў Салямонавае 16 раздзел

1 Прыгатова сэрца ў чалавека, але адказ языка ад СПАДАРА.
2 Усі дарогі людзіны чыстыя ў ваччу ейным, але СПАДАР важа духі.
3 Узвалі справы свае на СПАДАРА, і думкі твае здойсьняцца.
4 СПАДАР учыніў усе дзеля Сябе; і нават нягоднага — на дзень ліха.
5 Агіда СПАДАРУ кажны пыхаты сэрцам; можна паручыцца, што ён не застанецца непакараным.
6 Міласэрдзям а праўдаю адзержуюць залашчаньне за бяспраўе, і боязьнь СПАДАРА адводзе ад благога.
7 Як дарогі людзіны падабае СПАДАР, Ён годзе зь ёю нават непрыяцеляў ейных.
8 Валей малое із справядлівасьцю, чымся вялікі прыбытак бяз права.
9 Сэрца людзіны абдумае дарогу сваю, але СПАДАР кіруе сіг ейны.
10 Калі натханы рассудак у вуснах караля, не хвальшуе рот ягоны на судзе.
11 Верныя бязьмен а шалькі — СПАДАРОВЫ; усі камяні ў хатулю работы Ягонае.
12 Агіда каралём рабіць нягоднасьць, бо пасады мацуюцца справядлівасьцю.
13 Упадабаньне каралём вусны справядлівыя, і гукаючага пасьцівасьць ён любе.
14 Гнеў каралеўскі — пасланцы сьмерці, але мудрая людзіна ўлашча яго.
15 У сьвятліні віду каралёвага — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная, як булак познага дажджу.
16 Валей прыдбаць мудрасьць, чымся добрае золата; і прыдбаць розум, чымся выборнае срэбра.
17 Гасьцінец пасьцівых — адступіць ад благога; хто сьцэражэць дарогу сваю — сьцеражэць душу сваю.
18 Перад патрышчаньням — гордасьць, і пыха — перад упадкам.
19 Валей быць пакорным ізь беднымі, чымся дзяліць здабытак із гордымі.
20 Разумны ў справах знаходзе дабро, і хто спадзяецца на СПАДАРА — шчасьлівы.
21 Мудрага сэрцам назавуць разважным, і саладзіня вуснаў павялічае навуку.
22 Жарало жыцьця розум маючаму яго, але навука дурных дурнота.
23 Сэрца мудрага вуча вусны ягоныя і вуснам ягоным дадаець веды.
24 Прыемныя словы — скрыль мёду, салодкія душы і лек касьцём.
25 Бывае, дарога дзеля людзіны простаю, але канец яе — дарогі сьмерці.
26 Гарапашнік — гарапашны сабе, бо рот ягоны сіле яго.
27 Людзіна веляла капае ліха, і на вуснах ейных пякучае цяпло.
28 Крутадух сее нязгоду, і шаптун разлучае прыяцеляў.
29 Гвалтоўнік надзе прыяцеля свайго і вядзець яго на нядобрую дарогу,
30 Жмура вочы свае, каб выдумляць крутадушнасьць; кратаючы вуснамі сваімі, дзее ліха.
31 Карона харашыні — сівізна, на дарозе справядлівасьці знаходзяць яе.
32 Валей памальны да гневу, чымся дужасіл; і валодаючы духам сваім, чымся бяручы места.
33 Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад СПАДАРА ўвесь суд яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.