Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 23 Прыказяў Салямонавае 23 раздзел

1 Як сядзеш паспытацца ежы зь дзяржаўцам, глядзі ўважліва, што перад табою;
2 І прыставіш нож да горла свайго, калі ты прагавітая душа;
3 Не жадай ласонікаў ягоных, бо яны ашукны хлеб.
4 Ня рупся праз тое, каб зьберці багацьце; пакінь сваю думку:
5 Уцямішся на тое, і няма яго, бо напэўна прыладзе сабе крылы, паляціць, як арол, аж да неба.
6 Ня спытавай хлеба благога вока і не жадай ласонікаў ягоных;
7 Бо як ён думае ў сэрцу сваім, такі ён: «Еж і пі», кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою;
8 Лусту, каторую ты зьеў, зарвець табе, і страціш салодкія словы свае.
9 Ня гукай у вушы неразумнаму, бо ён пагрэбуе мудрасьцю слоў тваіх.
10 Не адсувай вечнае мяжы і не заходзь на полі сіротаў,
11 Бо дужы адкупіцель іх; Ён аправе справу іхную з табою.
12 Зьвярні сэрца свае на навуку і вушы свае да слоў веды.
13 Ня зьдзержуйся ад зыраньня хлапца: калі ты наб’еш яго дубцом, ён не памрэць;
14 Ты наб’еш яго дубцом, уратуеш душу ягоную ад шэолю.
15 Сыну мой! калі сэрца твае будзе мудрае, будзе цешыцца й сэрца мае, і таксама я;
16 І будуць цешыцца ныркі мае, як вусны твае будуць гукаць пасьцівасьць.
17 Няхай сэрца твае не завідуе грэшнікам, але будзь ты ў боязьні СПАДАРА ўвесь дзень;
18 Бо як ё будучыня, то надзея твая ня будзе страчана.
19 Слухай ты, сыну мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца свае на дарогу.
20 Ня будзь памеж тых, што жлопаюць віно, жаруць мяса;
21 Бо п’яніца й жэрлы зьбяднеюць, і ў рызьзё адзенецца санлівы.
22 Будзь паслухмяны айцу свайму: ён нарадзіў цябе, і ня грэбуй маткаю сваёй у старасьці ейнай.
23 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці а навукі а розуму.
24 Будзе вельма цешыцца айцец справядлівага, і хто нарадзіў мудрага, будзе мець радасьць ізь яго.
25 Будуць радавацца айцец твой і маці твая, і цешыцца тая, што нарадзіла цябе.
26 Сыну мой, аддай сэрца свае імне, і вочы твае хай зычаць дарогаў маіх.
27 Бязуля — глыбокая яма, і чужая жонка — вузкая студня;
28 Яна таксама цікуе, як на здабытак, і множа выступнікаў памеж людзёў.
29 У каго гора? у каго смутак? у каго вады? у каго пустая гаворка? у каго раны бязь віны? у каго чырвань аччу?
30 У тых, што сядзяць да пазна зь віном, у тых, што ходзяць шукаць мешанага.
31 Не глядзі на віно, як яно чырвонае, як яно даець свой колер у чары, гладка зыходзе:
32 Наапошку, яно ўкусе, як гад, ужыгале, як атрутны гад;
33 Вочы твае будуць зьвернены на чужыя, і сэрца твае будзе вымаўляць крутадушнае;
34 І будзеш, як тый, што ляжыць сярод мора, або як тый, што ляжыць на версе машты:
35 «Білі мяне, і імне не балела; таўклі мяне, і я ня чуў. Як прачхнуся, ізноў пайду шукаць яго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 23 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.