1 Сыну мой! калі ты прыймеш словы мае і расказаньні мае захаваеш у сябе,
2 Так што нахінеш вуха свае да мудрасьці, і прытарнуеш сэрца свае да зразуменьня;
3 Дыкжэ калі будзеш гукаць веду, узьнімеш голас свой да цямленьня;
4 Калі будзеш шукаць яе, як срэбра, і сачыць яе, як схаваныя скарбы, —
5 Тады ўцяміш боязьнь Божую і знацьцё Бога знойдзеш;
6 Бо розум даець СПАДАР; з вуснаў Ягоных веда а розум;
7 Ён хавае пасьцівым існае; Ён — шчыт ходзячым беззаганна;
8 Ён сьцеражэць сьцежкі суду і бароне дарогу дабрачэсьлівых Сваіх.
9 Тады ўцяміш справядлівасьць а суд а пасьцівасьць, кажную сьцежку добрую,
10 Калі ўвыйдзе мудрасьць у сэрца твае, і веда душы тваей прыемная будзе:
11 Разважнасьць будзе сьцерагчы цябе, кемнасьць будзе бараніць цябе,
12 Каб усьцерагчы цябе ад благое дарогі, ад людзіны, крутадушна гукаючае,
13 Каторыя пакідаюць сьцежкі пасьцівасьці, каб хадзіць дарогамі цямноты,
14 Каторыя любуюць рабеньне ліха і радуюцца зь нягоднае крутадушнасьці,
15 Каторых дарогі крывыя, і яны крутадушныя на сьцежках сваіх;
16 Каб вывальніць цябе ад жонкі чужое, ад чужаземкі зь яе лісьлівым словамі,
17 Каторая пакідае правадыра маладосьці свае і змову Бога свайго забываецца;
18 Бо сьхінаецца да сьмерці дом ейны, сьцежкі ейныя — да сьценяў сьмерці;
19 Ніхто з уходзячых да яе не зварачаецца ані дасягае дарогаў жыцьця.
20 Затым маеш хадзіць дарогаю добрых і заховаваць дарогу справядлівасьці;
21 Бо пасьцівыя населяць зямлю, і дасканальныя застануцца ў ёй;
22 Але нягодныя будуць адцяты ад зямлі, і ізрадлівыя вырваны зь яе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Кніга Прыказяў Салямонавае, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.