Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 4 Прыказяў Салямонавае 4 раздзел

1 Слухайце, сынове, навуку айцову, слухайце ўважліва, каб пазнаць розум;
2 Бо добрую навуку даю вам. Не пакідайце права майго;
3 Бо я быў сын айца свайго, кунежны адзіны ў маці сваёй;
4 І ён вучыў мяне, і казаў імне: «Няхай сэрца твае дзяржыць моцна словы мае; дзяржы расказаньні мае й жыві;
5 Прыдбавай мудрасьць, прыдбавай кемнасьць; не забывайся а не адхінайся ад слоў вуснаў маіх.
6 Не пакідай яе, і яна будзе бараніць цябе; любі яе, і яна будзе сьцерагчы цябе.
7 Галоўна мудрасьць: прыдбай мудрасьць і за ўсю сваю маемасьць прыдбай кемнасьць;
8 Вывыш яе, і яна цябе падыйме; яна ўславе цябе, калі ты абыймеш яе;
9 Яна дасьць на галаву тваю вянок зычлівасьці, падаруе цябе каронаю харашыні».
10 Слухай, сыну мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.
11 У дарозе мудрасьці я вучыў цябе, вёў цябе па простых сьцежках.
12 Як ты пойдзеш, сіг твой ня будзе зьдзержаваны, і як пабяжыш, не спатыкнешся.
13 Моцна дзяржыся навукі, ня кволь, сьцеражы яе; бо яна жыцьцё твае.
14 На сьцежку нягодных ня ўходзь і ня ступай на дарогу благіх;
15 Сьцеражыся яе, абмінай яе, адхініся ад яе й абміні;
16 Бо яны не заснуць, пакуль ня зробяць ліха, і спабудуцца сну, калі ня прычыняць спатыкненьня;
17 Бо яны ядуць хлеб нягоднасьці і п’юць віно ўсілства.
18 А сьцежка справядлівых, як сьвятліня сьвітаньня, зьзяе ясьней а ясьней аж да супоўнага дня.
19 Дарога нягодных, як глыбокая цямнота: яны на ведаюць, аб што спатыкнуцца.
20 Сыну мой! уважай на словы мае, да казаняў маіх нахіні вуха свае.
21 Няхай яны не адступаюць ад аччу тваіх; дзяржы іх у сэрцу сваім;
22 Бо яны — жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ўсяму целу ягонаму ўздараўленьне.
23 Над усе сьцеражонае сьцеражы сэрца свае, бо зь яго жаролы жыцьця.
24 Адвярні ад сябе ашукны рот і крутадушныя вусны здаль ад сябе.
25 Вочы твае хай глядзяць проста, і векі твае проста перад табою.
26 Разваж добра сьцежку ног сваіх, і ўсі дарогі твае ўладзяцца.
27 Не адхінайся ані направа, ані налева; адвярні нагу сваю ад ліха.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.