Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 6 Прыказяў Салямонавае 6 раздзел

1 Сыну мой! калі ты паручыўся за прыяцеля свайго, калі ты ўдырыў па руках за другога,
2 Ты лучыў у сець словамі вуснаў сваіх, ты злоўлены словамі вуснаў сваіх.
3 Зрабі ж во гэта, сыну мой, і вывальняйся, бо ты лучыў у руку прыяцеля свайго: ідзі, укарыся й рабі пэўным прыяцеля свайго;
4 Ня дай сну ачом сваім ані дрымоты векам сваім;
5 Ратуйся, як алень з рукі, і як птушка з рукі паляўнічага на птушкі.
6 Пайдзі да мурашкі, ляны, глянь на дарогі яе й стань мудрым:
7 Што яна ня мае правадыра ані наглядніка, ані дзяржаўцы;
8 Гатуе ўлетку хлеб свой, зьбірае ў жніво еміну сваю.
9 Пакуль, лянуцька, будзеш ляжаць? калі ўстанеш ад сну свайго?
10 Троху сну, троху дрымоты, троху шчапляньня рук да лежні, —
11 І прыйдзе беднасьць твая, як падарожны, нястача твая, як узброены муж.
12 Чалавек велял, нягоднік тый, што ходзе з ашукнымі вуснамі,
13 Міргае ачыма сваімі, гукае нагамі сваімі, вуча палцамі сваімі;
14 Крутадушнасьцяй у сэрцу сваім, выдумляючы ліха кажначасна, сее нязгоду.
15 Затым зьнецікі прыйдзе згуба ягоная, якга будзе ён зломлены, і ня будзе ўздараўленьня.
16 Гэтта шэсьць, што ненавідзе СПАДАР, нават сем чым брыдзіцца душа Ягоная:
17 Пыхатыя вочы, манлівы язык і рукі, што разьліваюць нявінную кроў,
18 Сэрца, што задумляе нягодныя задумы, ногі, што борзда бягуць да благога,
19 Хвальшывае сьветчаньне, што разьдзьмухае ману й сее нязгоду памеж братоў.
20 Заховуй, сыну мой, расказаньні айца свайго і не пакідай права маці свае;
21 Прывяжы да сэрца свайго на кажны час і завяжы навокал шыі свае.
22 Як пойдзеш, будзе весьці цябе; як ляжаш, будзе сьцерагчы цябе; як прачхнешся, будзе гутарыць із табою;
23 Бо расказаньне — сьветач, а права — сьвятліня, дарога жыцьця — казьнераньне,
24 Каб усьцерагчы цябе ад благое жонкі, ад лісьлівага языка чужое.
25 Не жадай яе харашыні ў сэрцу сваім, хай ня надзяць цябе яе павеялкі;
26 Бо бязуля даводзе да букаткі хлеба, але чужамужняя жонка да дарагое душы цікаецца.
27 Ці можа муж нагарнуць сабе жару ў заўлоньне, і хусьце ягонае не загарыцца?
28 Ці можа хто хадзіць па жару, і не апячы ног сваіх?
29 Так і тый, што прыходзе да жонкі прыяцеля свайго, што датыкаецца да яе, не застанецца нявінны.
30 Не пагрэбуюць злодзеям, калі ён крадзець, каб напоўніць душу сваю, як ён галодны;
31 Але, як зловяць, заплаце сем разоў болей, аддасьць усю маемасьць дому свайго.
32 Чужаложніку із жонкаю не стаець розуму, робе яе згубцаю душы свае.
33 Біцьцё а ганьбу знойдзе ён, і сорам ягоны не затрэцца;
34 Бо завісьць — шал мужа, і ня зьмілуецца ў дзень помсты,
35 Ня прыйме ніякага роду выкупу і не здаволіцца, хоць ты дасі шмат лапаноў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.