Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Прыказяў Салямонавае 22 Прыказяў Салямонавае 22 раздзел

1 Валей імя, чымся вялікае багацьце; валей ласка, як срэбра а золата.
2 Багаты й бедны сустракаюцца разам, СПАДАР стварыў іх усіх.
3 Разважлівы перадбача ліха і хаваецца, але простыя йдуць і бываюць караны.
4 Надгародаю за пакору — боязьнь СПАДАРА, багацьце а чэсьць а жыцьцё.
5 Цернь, пасадкі на дарозе ізрадлівага; хто сьцеражэць душу сваю, здаляецца ад іх.
6 Узгадуй малца на дарозе ягонай, і, як ён застараецца, ён не адхінецца ад яе.
7 Багаты радзе бедных, і даўжбіт слуга пазычэньніка.
8 Хто сее бяспраўе, пажнець марнасьць, і дубцом гневу свайго ён будзе зьнішчаны.
9 Добрае вока будзе дабраславёнае, бо яно даець галечы з хлеба свайго.
10 Пражані насьміханьніка, і шчэзьне нязгода; тады перастануць вада і ўпікі.
11 Хто любе чыстае сэрца й ласкавасьць вуснаў сваіх, таго прыяцель кароль.
12 Вочы СПАДАРОВЫ крыюць веду, але Ён ськідае словы выступніка.
13 Кажа ляны: «Леў вонках, пасярод вуліцаў буду забіты».
14 Глыбокая яма вусны чужое; тый, кім брыдзіцца СПАДАР, уваліцца ў яе.
15 Дурата прывязаная да сэрца дзяцюка; казьнерачая розка аддале яе зь яго.
16 Хто ўціскае галечу, каб памножыць сабе, і даець багатаму, напэўна прыйдзе да нястачы.
17 Нахіні вуха свае, і паслухай слоў мудрыцоў, і абярні сэрца свае да веды мае;
18 Бо яны прыемныя, калі ты захаваеш іх у нутру сваім, усі будуць гатовыя на вуснах тваіх.
19 Каб надзея твая была на СПАДАРА, я наўчу сядні нават цябе.
20 Ціж я ня пісаў табе трэйчы парады а ведамкі,
21 Каб мог паведаміць табе вернасьць слоў праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што пасылаюць цябе?
22 Ня глабай галечы, бо ён галеча; ня ўціскай няшчаснага ў браме,
23 Бо СПАДАР будзе бараніць справу іхную й паглабае душу глабаньнікаў іхных.
24 Ня прыязьніся зь людзіною гняўліваю і зь людзіною апрыскліваю не хадзі,
25 Каб не наўчыцца дарогаў ейных і ня прывесьці пасадкі на душу сваю.
26 Ня будзь із тых, што даюць руку, з тых, што ручаюць за даўгі.
27 Калі ты ня маеш чым заплаціць, то чаму мелі б узяць пасьцелю тваю спад цябе?
28 Не адсувай вечнае мяжы, каторую правялі бацькі твае.
29 Ці назіраў ты чалавека борздага ў занятку сваім? яго пастановяць перад каралямі, ён ня стане перад простымі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Прыказяў Салямонавае, 22 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.