Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Выслоўяў Саламонавых 16 Выслоўяў Саламонавых 16 раздзел

1 Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада.
2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы.
3 Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца.
4 Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу.
5 Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.
6 Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха.
7 Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім.
8 Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю.
9 Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным.
10 У вуснах у цара — слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе.
11 Правільныя вагі і вагавыя шалі — ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе.
12 Агідная царам — дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.
13 Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.
14 Царскі гнеў — весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго.
15 У ясным позірку цара — жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае — як воблака з позьнім дажджом.
16 Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра.
17 Шлях у праведных — унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой.
18 Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню — пыха.
19 Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі.
20 Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны.
21 Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі.
22 Розум таму, хто мае яго, — крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных — дурнота.
23 Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных.
24 Прыемная мова — сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.
25 Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх — да сьмерці.
26 Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны.
27 Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы.
28 Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў.
29 Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую;
30 прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства.
31 Вянок славы — сівізна на дарозе праўды.
32 Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
33 На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны — ад Госпада.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга выслоўяў Саламонавых, 16 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.