Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Выслоўяў Саламонавых 9 Выслоўяў Саламонавых 9 раздзел

1 Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных,
2 закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
3 паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада:
4 «хто неразумны, хай прыйдзе сюды!» А недавумкам сказала:
5 «ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
6 адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці».
7 Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка — пляміць сябе.
8 Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
9 дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.
10 Пачатак мудрасьці — страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога — розум;
11 бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.
12 Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш.
13 Жанчына бяз розуму — крыклівая, дурніца — ні ў чым не абазнаная,
14 сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
15 каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
16 «хто дурны, заварочвай сюды!», а неразумным кажа яна:
17 «вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны».
18 Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга выслоўяў Саламонавых, 9 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.