Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Выслоўяў 16 Кніга Выслоўяў 16 раздзел

1 Чалавечае — гэта рыхтаваць сэрца, а ад Госпада — адказ языка.
2 У вачах чалавека ўсе яго дарогі чыстыя, але Госпад разглядае душы.
3 Даручы Госпаду свае справы — і споўняцца твае намеры.
4 Усё зрабіў Госпад згодна Свайму ўласнаму намеру, таксама і бязбожніка зберагае на ліхі дзень.
5 Агіднасць для Госпада — усякі фанабэрысты чалавек; напэўна, можна паручыцца: ён не будзе беспакараны.
6 Міласэрнасцю і праўдай адкупляецца несправядлівасць, і ў страху Госпада — ухіленне ад ліха.
7 Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
8 Лепш малае са справядлівасцю, чым многія набыткі — без справядлівасці.
9 Сэрца чалавека плануе дарогу яго, але Госпад кіруе яго крокамі.
10 На вуснах цара — натхненне, не памыляцца вусны яго ў прыказанні.
11 Груз і вага Госпада — справядлівыя, і справа Яго — усе камяні ў мяшку.
12 Грэбуюць цары дзейнічаць бязбожна, бо трон умацоўваецца справядлівасцю.
13 Ласка цароў — вусны справядлівыя; хто гаворыць праўду, таго будуць любіць.
14 Гнеў цара — вяшчун смерці, і супакоіць гнеў чалавек мудры.
15 У святле аблічча царскага — жыццё, і ласка яго — як дождж доўгачаканы.
16 Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
17 Сцежка справядлівых — ухіляцца ад ліха; хто беражэ шлях свой — вартаўнік душы сваёй.
18 Знішчэнню папярэднічае фанабэрыстасць, а перад пагібеллю — пыхлівасць духа.
19 Лепш скарыцца з пакорлівымі, чым здабычу дзяліць з фанабэрыстымі.
20 Вучоны ў слове знойдзе дабро, і хто ўскладае надзею на Госпада — шчаслівы.
21 Хто сэрцам мудры — будзе звацца разважлівым; а слодыч вуснаў памножыць веды.
22 Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых.
23 Сэрца мудрага навучыць вусны яго і памножыць веды ў вуснах яго.
24 Складная мова — соты мядовыя, слодыч для душы і здароўе для цела.
25 Ёсць дарога, якая здаецца чалавеку вернай, а ўрэшце рэшт вядзе да смерці.
26 Душа таго, хто працуе, працуе для сябе, таму што прымушае яго ўласны рот.
27 Чалавек бязбожны падбухторвае да ліха, і ў вуснах яго — быццам агонь, што палымнее.
28 Чалавек ліхі выклікае сваркі, а той, хто наракае, раз’ядноўвае сяброў.
29 Несправядлівы чалавек ашуквае сябра свайго і вядзе яго на нядобрую дарогу.
30 Міргаючы вачамі, ён абдумвае крывадушнае і, сціскаючы вусны свае, рыхтуе ліха.
31 Вянок годнасці — сівізна, якую можна знайсці на шляхах справядлівасці.
32 Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
33 Жэрабя кідаецца ў крысо, але рашаецца Госпадам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Выслоўяў Саламонавых, 16 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.