Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 12 Евангеля Лукі 12 раздзел

1 Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш вучанікам Сваім: «Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць.
2 Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б.
3 Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.
4 «І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць.
5 Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся.
6 «Ці ня пяць вераб’ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога.
7 А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб’ёў.
8 «Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзкі вызнае перад ангіламі Божымі.
9 А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі.
10 І кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.
11 «І калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць:
12 Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць».
13 І адзін із груду сказаў Яму: «Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак».
14 Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?»
15 І сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся гальлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае».
16 І сказаў ім прыпавесьць, кажучы: «Зямля аднаго багатыра дала добры ўрод.
17 І ён разважаў сам із сабою, кажучы: "Што імне рабіць? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае".
18 І сказаў: "Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю,
19 І скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся".
20 Але Бог сказаў яму: "Дурню, гэтае ночы душу тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанёцца тое, што ты прыдбаў?".
21 Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу».
22 І сказаў вучанікам Сваім: «Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца.
23 Жыцьцё большае за ежу, і цела — за адзежу.
24 Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі?
25 І хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць?
26 Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае?
27 «Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх.
28 Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.
29 «І ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся,
30 Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе.
31 Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам.
32 «Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства.
33 Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець;
34 Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе.
35 «Няхай сьцёгны вашы будуць падперазаныя і лянпы гаручыя:
36 І вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму.
37 Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім.
38 І калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так — шчасьлівыя слугі тыя.
39 «І тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой.
40 Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзкі прыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце».
41 Тады Пётра сказаў Яму: «Спадару, Ты гукаеш прыпавесьць нам, ці таксама ўсім?»
42 І Спадар сказаў: «Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару?
43 Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы.
44 Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй.
45 Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім: "Спадар мой позьніцца прысьці"; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п’янчыцца,
46 То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі.
47 Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты.
48 А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць.
49 «Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!
50 Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца!
51 «Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел.
52 Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох.
53 Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві»,
54 Сказаў жа й груду: «Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце: "Будзе лівун"; і дзеецца гэтак.
55 І як паўднявы вецер вее, кажаце: "Будзе гарачыня"; і бывае.
56 Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу?
57 Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае?
58 «Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу.
59 Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 12 раздзел в переводах:
Лукі 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.