Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 14 Евангеля Лукі 14 раздзел

1 І сталася, як Ён увыйшоў у сыботу ў дом аднаго з начэльнікаў фарысэйскіх есьці хлеб, што ўважна назіралі за Ім.
2 І вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім.
3 І Ісус, адказуючы, гукаў праўнікам а фарысэям, кажучы: «Дазволена ў сыботу ўздараўляць ці не?»
4 Але яны маўчэлі. І, няўшы яго, уздаравіў яго, і адпусьціў яго.
5 І, адказуючы, сказаў ім: «У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?»
6 І не маглі адказаць Яму на гэта.
7 І сказаў прыпавесьць пазваным, зацеміўшы, што яны першыя месцы абіралі, кажучы ім:
8 «Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён,
9 І тый, што пазваў цябе й яго, не падышоў і не сказаў: "Дай месца гэтаму"; і тады із сорамам зоймеш апошняе месца.
10 Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе: "Прыяцелю, узыйдзі вышэй"; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою;
11 Бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, будзе павышаны».
12 І сказаў таксама таму, хто пазваў Яго: «Калі ты спраўляеш палудзень альбо вячэру, не заві прыяцеляў, ані братоў сваіх, ані сваякоў сваіх, ані багатых суседзяў, каб і яны цябе не пазвалі, і ня была табе адплата.
13 Але, як спраўляеш чэсьць, гукай бедных, калекіх, кульгавых, нявісных,
14 І будзеш шчасьлівы, бо яны ня маюць адплаты табе, бо будзе заплачана табе ў ускрысеньню справядлівых».
15 І адзін із тых, што ўзьляжалі за сталом ізь Ім, слухаючы гэта, сказаў Яму: «Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у гаспадарстве Божым»
16 І сказаў яму: «Адзін чалавек справіў вялікую вячэру й пазваў шмат каго.
17 І як была гадзіна вячэры, паслаў слугу свайго сказаць пазваным: "Прыходзьце, бо ўжо гатова".
18 І пачалі ўсі згодна прасіць выбачэньня. Першы сказаў яму: "Я купіў зямлю і маю выйсьці паглядзець яе; калі ласка, выбач імне".
19 А другі сказаў: "Я купіў пяць пар валоў і пайду прабаваць іх; калі ласка, выбачай імне".
20 А іншы сказаў: "Я ажаніўся і затым не магу прыйсьці".
21 І, прышоўшы, слуга паведаміў праз усе спадару свайму. Тады дамовы гаспадар, загневаўшыся, сказаў слузе: "Пайдзі борзда па вуліцах а завулках места і прывядзі ўбогіх а калекіх а кульгавых а нявісных".
22 І слуга сказаў: "Спадару, сталася, як ты казаў, і ё яшчэ месца".
23 І спадар сказаў слузе: "Пайдзі па дарогах і паўз платоў і прысіль прыйсьці, каб дом мой напоўніўся;
24 Бо кажу вам, што ні водзін із тых людзёў, што былі пазваныя, не паспытаецца вячэры мае".»
25 І вялікія гурбы йшлі зь Ім, і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:
26 «Калі хто прыходзе да Мяне, і не зьненавідзе айца свайго а маці а жонкі а дзяцей а братоў а сёстраў, дый собскага жыцьця свайго, ня можа быць вучанікам Маім;
27 І хто не нясець крыжа свайго, і йдзець за Імною, ня можа быць вучанікам Маім.
28 Бо хто з вас, зычачы пастанавіць вежу, ня сядзе перш і не паліча коштаў, ці мае ён за што споўніць гэта.
29 Каб, як пакладзець под яе, і ня зможа скончыць яе, усі, што абачаць яе, не пачалі сьміяцца зь яго,
30 Кажучы: «гэты чалавек пачаў станавіць і ня мог скончыць»?
31 Альбо які кароль, ідучы на бітву ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі?
32 І калі не, пакуль тый яшчэ далёка, паслаўшы да яго пасолства, папросе ўмоваў міру.
33 Гэтак кажны з вас, хто не пакіне ўсяго, што мае, ня можа быць вучанікам Маім.
34 «Соль — добрая, але калі соль страце смак свой, чым адновіш смак яе?
35 Ані ў зямлю, ані ў гной ня годзіцца; яе выкідаюць вон. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 14 раздзел в переводах:
Лукі 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.