Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лукі 22 Паводле Лукі 22 раздзел

1 Набліжалася ж свята Праснакоў, якое называецца Пасхай.
2 І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.
3 Шатан жа ўвайшоў у Юду, якога празывалі Іскарыётам, аднаго з дванаццаці;
4 і ён выйшаў і дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як выдаць ім Ісуса.
5 Яны ж узрадаваліся і вырашылі даць яму грошы.
6 І паабяцаў ён ім, ды шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры людзях.
7 І надышоў дзень праснакоў, у які належала ахвяраваць Пасху.
8 І паслаў Ісус Пётру і Яна, кажучы: «Ідзіце і прыгатуйце нам Пасху, каб мы з’елі».
9 А яны сказалі Яму: «Дзе хочаш, каб прыгатавалі?»
10 І Ён сказаў ім: «Вось, калі вы будзеце ўваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек, што будзе несці збан вады; ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.
11 Ды скажыце гаспадару дома: “Вучыцель кажа табе: “Дзе пакой, у якім Я з вучнямі Маімі мог бы з’есці пасху?”
12 Ён вам пакажа вялікую святліцу засланую, там прыгатуйце».
13 Пайшоўшы, знайшлі ўсё, як Ён сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
14 А калі надышла гадзіна, узлег Ён і дванаццаць Апосталаў з Ім.
15 І гаворыць ім: «Жаданнем вялікім жадаў Я з’есці гэтую пасху з вамі перш, чым буду цярпець.
16 Бо кажу вам: не буду ўжо яе есці, пакуль не споўніцца яна ў Валадарстве Божым».
17 І, узяўшы келіх, склаў падзяку і сказаў: «Бярыце яго і падзяліце між сабой.
18 Бо кажу вам: адсюль не буду піць з плода вінаграду, пакуль не прыйдзе Валадарства Божае».
19 І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць».
20 Падобна і келіх [узяў] па вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.
21 Аднак вось рука таго, хто выдае Мяне, разам з Маёю на стале.
22 Сын Чалавечы, праўда, адыходзіць паводле таго, як вызначана; аднак гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца».
23 І яны пачалі пытацца адзін аднаго, хто з іх той, які збіраецца гэта ўчыніць.
24 І сталася спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.
25 Але Ён сказаў ім: «Цары народаў валадараць над імі, і тыя, хто над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.
26 Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр — як паслугач.
27 Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто паслугуе? Ці не той, хто сядзіць пры стале? Я, аднак, пасярод вас як той, што паслугуе.
28 Вы ж ёсць тыя, што вытрывалі пры Мне ў выпрабаваннях Маіх.
29 Я вам пераказваю Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой,
30 каб вы елі і пілі пры стале Маім у Валадарстве Маім, і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля».
31 [І сказаў Госпад:] «Сімоне, Сімоне! Вось шатан дабіваўся вас, каб пасеяць, як пшаніцу;
32 але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».
33 Той жа сказаў Яму: «Госпадзе, я гатовы з Табой ісці ў вязніцу і на смерць».
34 Але Ён сказаў: «Кажу табе, Пётра, не запяе певень сёння, як тройчы зрачэшся, што ведаеш Мяне».
35 І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і пасталоў, ці ж вам не хапала чаго?» І яны сказалі: «Анічога».
36 Сказаў ім тады: «А цяпер хто мае капшук, хай возьме, таксама і торбу, а хто не мае, хай прадасць туніку сваю і купіць меч.
37 Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І да злачынцаў быў залічаны”. Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».
38 А яны сказалі: «Госпадзе, вось тут два мечы». І Ён сказаў ім: «Хопіць».
39 І, выйшаўшы, Ісус па звычаю накіраваўся на гару Аліўную, а за Ім пайшлі і вучні Яго.
40 І, калі прыбыў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».
41 І Сам аддаліўся, адышоўшы ад іх, як кінуць камень, ды, упаўшы на калені, маліўся,
42 кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі гэты келіх міма Мяне! Аднак не Мая воля, але Твая хай станецца».
43 І з’явіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.
44 І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.
45 І, калі падняўся ад малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны спяць ад смутку.
46 І гаворыць ім: «Чаму спіце? Падымайцеся і маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».
47 Калі яшчэ Ён гэта гаварыў, вось, натоўп, і наперадзе яго адзін з дванаццаці, які называўся Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
48 А Ісус сказаў яму: «Юда, пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»
49 А тыя, што вакол Яго былі, бачачы, што мае адбыцца, сказалі: «Госпадзе, ці не ўдарыць нам мечам?»
50 Ды адзін з іх ударыў паслугача першасвятара і адсёк яму правае вуха.
51 А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Спыніцеся, хопіць!» і, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.
52 Затым сказаў Ісус тым, што прыйшлі па Яго, першасвятарам, і кіраўнікам святыні, і старэйшынам: «Як на разбойніка выйшлі вы з мечамі і кіямі?
53 Калі штодзень знаходзіўся Я з вамі ў святыні, не паднялі вы на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры».
54 І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара. Пётра ж ішоў за імі здалёк.
55 А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між іх і Пётра.
56 І, калі ўбачыла нейкая служка, што ён сядзіць пры святле, і ўгледзелася ў яго, сказала:
57 «І гэты быў з Ім». А ён зрокся Яго, кажучы:
58 «Жанчына, я не ведаю Яго!» А праз кароткі час, убачыўшы яго, нехта іншы сказаў: «І ты з іх». Пётра ж гаворыць: «О чалавеча, гэта не я».
59 А калі прайшло каля гадзіны часу, нехта іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з Ім, бо і ён галілеец».
60 І гаворыць Пётра: «Чалавеча, не ведаю, што ты кажаш». І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.
61 І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пётру; і Пётра ўспомніў слова Госпада, як яму прадказаў: «Перш, чым запяе певень, тройчы зрачэшся Мяне».
62 І, выйшаўшы вон, Пётра горка заплакаў.
63 А мужы, якія трымалі Ісуса, здзекаваліся з Яго і білі,
64 і закрылі Яму твар, і пыталіся ў Яго, кажучы: «Праракуй, хто ўдарыў Цябе?»
65 Ды многа іншых блюзненняў гаварылі на Яго.
66 А калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа, і першасвятары, і кніжнікі і прывялі Яго ў свой сінедрыён,
67 кажучы: «Калі Ты — Хрыстос, дык скажы нам». А Ён гаворыць ім: «Калі скажу вам, не паверыце Мне,
68 а калі спытаюся, не адкажаце Мне і не вызваліце.
69 Але адгэтуль будзе Сын Чалавечы сядзець праваруч Магутнасці Бога».
70 Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты — Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я».
71 Дык яны сказалі: «Якая нам яшчэ патрэба ў сведчанні? Бо мы самі чулі з вуснаў Яго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 22 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 22 раздзел, слухаць:
Лукі 22 раздзел в переводах:
Лукі 22 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.