Спакуса

1 Езус сказаў сваім вучням: «Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць!
2 Лепш было б яму, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым каб спакусіў ён аднаго з гэтых малых.
3 Зважайце на сябе! Братэрскі напамін

Калі ж брат твой зграшыць, дакары яго, а калі пакаецца, прабач яму.
4 І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, — прабач яму».
Моц веры

5 Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры!»
6 А Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць гэтай смакоўніцы: “Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна б паслухалася вас.
Прыпавесць пра пакорнага слугу

7 Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: “Як прыйдзеш, адразу сядай за стол?”
8 Наадварот, ці не скажа яму: “Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты?”
9 Ці будзе ён дзякаваць слугу гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?
10 Таксама вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.
Дзесяць пракажоных

11 Калі Езус ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею.
12 І калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія, стаўшы здалёк,
13 моцным голасам казалі: «Езу, Настаўнік, змілуйся над намі!»
14 Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». А калі адышлі, яны ачысціліся.
15 Адзін з іх, убачыўшы, што быў вылечаны, вярнуўся і моцным голасам праслаўляў Бога,
16 і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін.
17 Тады Езус сказаў: «Ці не дзесяць было ачышчаных? Дзе ж дзевяць?
18 Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся праславіць Пана, акрамя гэтага чужынца?»
19 І сказаў яму: «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе».
Прыйсце Божага Валадарства

20 Спыталіся ў Яго фарысеі: «Калі прыйдзе Валадарства Божае?» Ён адказаў ім: «Не прыйдзе Валадарства Божае заўважальна,
21 і не скажуць: “Вось тут”, або: “Там”. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас».
Дзень Сына Чалавечага

22 Сказаў таксама вучням: «Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце.
23 І скажуць вам: “Вось, там”, або: “Вось, тут”, але вы не ідзіце і не ганіцеся.
24 Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень.
25 Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.
26 Як было ў дні Ноя, так будзе і ў дні Сына Чалавечага.
27 Елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг. Прыйшоў патоп і знішчыў усіх.
28 Таксама было і ў дні Лота. Елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі.
29 Але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садомы, праліліся з неба агонь і сера і знішчылі ўсіх.
30 Так будзе ў дзень, калі з’явіцца Сын Чалавечы.
31 У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, няхай не сыходзіць узяць іх. І хто будзе на полі, таксама няхай не вяртаецца назад.
32 Узгадайце жонку Лота.
33 Хто паспрабуе захаваць жыццё сваё, той загубіць яго, а хто загубіць яго, той ажывіць яго.
34 Кажу вам: у тую ноч будуць двое на адной пасцелі: адзін будзе ўзяты, а другі застанецца.
35 Дзве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая пакінута».
36 [отсутсвует]
37 У адказ сказалі Яму: «Дзе, Пане?» А Ён сказаў ім: «Дзе мёртвае цела, там збяруцца і арлы».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле святога Лукі, 17 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукі 17 раздзел в переводах:
Лукі 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.