1 Мікодым быў сябрам Вялікай Жыдоўскай Рады або Сангэдрыну.
2 Мікодым прыйшоў уначы дзеля страху перад жыдамі.
5 Жыды былі пракананы, што толькі патомкі Абрагама ўвойдуць у валадарства Божае, а Езус кажа, што каб увайсьці ў валадарства Божае, трэба адрадзіцца на душы з вады і Духа сьв.
8 Дух сьв. надзяляе людзей сваей ласкай як хоча і каго хоча. Гэтага дыханьня ласкі чалавек ня бачыць, так як ня бачыць веяньня ветру.
10 Адраджэньне на душы было прадвешчана ўжо ў Ст. Законе і Мікодым павінен быў аб гэтым ведаць.
13 Ніхто не аглядаў у небе тайніцаў Божых, апроч Сына Божага, для каторага адкрыты ўсе тайніцы. Сын Божы, хоць прабывае на зямлі як Сын чалавечы, аднак ён, як Бог, ёсьць і ў небе.
14-15 На жыдоў у пустыні за іх няверу Бог паслаў ядавітых вужоў. Калі Жыды пакаяліся, Бог загадаў Майсею адліць мядзянага вужа і памясьціць на высокім стаўпе. Укушаны чалавек, калі ўзглянуў на таго вужа, быў здаровы. Вуж гэты быў знакам і падабенствам Е. Хрыста, прыбітага да крыжа. Хто з верай глядзіць на ўкрыжаванага Хрыста і спаўняе яго загады, той будзе збаўлены.
16 Вера ў Сына Божага ёсьць пачаткам, асновай і коранем праведнасьці перад Богам.
17 Гэта значыць цяпер ня прыйшоў судзіць.
18 Благія людзі ўжо самі сябе асудзілі, бо ня вераць у Сына Божага.
19 Прычынай асуджэньня благіх людзей будзе тое, што паміма прыходу на сьвет Сьвятла (Хрыста), яны аднак за гэтым сьвятлом не пайшлі з сваей віны.
21 Добрыя людзі не патрабуюць крыцца з сваімі добрымі ўчынкамі.
22 Далей (Ян 4:2) гаворыцца, што Езус ня сам хрысьціў, але вучні ягоны.
25 «Аб ачышчэньні» — тут трэба разумець не аб звычайным абрадавым ачышчэньні, але аб хросьце. Відаць, што жыды хрост вучняў Езуса ставілі вышэй за хрост Яна, затым вучні Яна і з жалем пайшлі да свайго вучыцеля.