Зноскі:
3 У Палестыне і цяпер авечкам даюць «імёны», так як у нас большай жывёле.
4 У Палестыне і наагул на ўсходзе пастыр ідзе перад авечкамі, а не ззаду (як у нас). Авечкі тамака знаюць голас пастыра і бягуць за ім. Гэта сапраўды абраз добрага пастыра!
6 Значэньне гэтай прыповесьці такое: фарызэі, якія вылучылі з бажніцы таго аздароўленага сьляпога — гэта тыя зладзеі і разбойнікі, якія ўлезьлі ў аўчарню Божую, каб грабіць і нішчыць, а Хрыстус ёсьць тым добрым пастырам, за якім ідуць авечкі.
7 Хрыстус ёсьць дзьвярамі, праз якія ўваходзіцца да авец.
8 Усе фарызэі і кніжнікі былі гэтымі зладзеямі і разбойнікамі, якія сябе толькі шукалі і ня дбалі пра авечкі, а нават шкодзілі ім, удзержываючы іх ад валадарства Божага.
13 Хрыстус ёсьць добры пастыр, а фарызэі — гэта найміты, якія шукаюць толькі свайго дабра, а ня дбаюць ад народ (авечкі), а ваўкі — гэта тыя, што нападаюць на духовае дабро бліжніх (вера, абычайнасьць).
16 Гэтай аўчарняй быў сьпярша Ізраільскі народ, спасярод каторага Езус выбраў першыя авечкі да сваей стады; але апроч гэтай аўчарні ёсьць многа іншых народаў, якія трэба прывесьці да адзінай аўчарні Хрыстовай праз веру і ласку. Гэтай адзінай аўчарняй Хрыстовай ёсьць Касьцёл Каталіцкі.
Хрыстус у гэтых славах: « і станецца адна аўчарня і адзін пастыр» ня вучыць, што некалі, пры канцы сьвету, усе людзі навернуцца да яго, а толькі вучыць, што гэты праўдзівы ягоны Касьцёл (аўчарня) будзе адзін, паўсюдны і даступны для ўсіх народаў. Хрыстус на іншым месцы кажа, што пры канцы сьвету будуць вялікія прасьледы (Мт. 24:21-22; Мк. 13:19-20).
22 Жыды штогод у сьнежні абходзілі памяць пасьвячэньня новай сьвятыні, збудаванай у 165 г. перад Нар. Хрыста. Абходзілі праз 8 дзён, як і сьвята Шатроў.
23 Сьвятыня, а лепш кажучы, яе дварышчы, былі акружаны будынінай на стаўпах (калюмнах), тая будыніна (калюмнада) дзялілася на часьці, званыя прысенкамі.
25 Хрыстус ужо аб гэтым казаў (гл. Ян 5:32-33; 7:38).
29 Хрыстус кажа тут аб сваей натуры Божай, якую атрымаў ад Айца. Рэч гэтая ёсьць сапраўды большая за ўсё.
30 Бог Айцец і Сын Божы маюць адну натуру, хоць розьняцца асобамі. Гэта было выразнае выяўленьне Хрыстом свайго боства, гэтак зразумелі і жыды і затым хвацілі каменьні, каб закаменаваць яго.
34 Дзеля таго, што жыды хацелі закаменаваць Хрыста нібы за блюзьнерства («што ты, будучы чалавекам, чыніш сябе самога Богам»). Хрыстус адказвае, што ён не падлягае гэтай кары, бо ў псальме (81:6) Бог называе багамі судзьдзяў, каторым прадказвае кару за іх грахі.
36 Хрыстус тут кажа: калі судзьдзі завуцца ў сьв. Пісаньні багамі, затым што заступаюць Бога на судзьдзёўскім пасадзе, то тымболей ён можа назваць сябе Сынам Божым, бо «Айцец ёсьць у ім, а ён у Айцу».
39 Езус выйшаў з рук іх, бо яшчэ не надыйшла часіна ягонай сьмерці.
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Яна, 10 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.