1 «На трэці дзень» пасьля прыходу Езуса ў Галілею. Гэта Кана завецца Галілейскай, бо была яшчэ другая Кана блізка гораду Тыру. Ад Назарэту да Каны Галілейскай — каля 6 клм.
4 Зварот «што мне і табе жанчына» меў у жыдоўскай мове рознае значаньне, залежна ад тону і абставін. Магло значыць: «Гэта цябе і мяне не абходзіць», а магло так-жа значыць: «Гэта мне пакінь». Відаць, што тут мела гэтае другое значэньне, бо Хрыстус далей як-бы пытаецца, ці-ж яшчэ не надыйшла яго часіна, каб чыніць цуды? Відаць, што гэтак і Марыя зразумела тыя словы і загадала слугам рабіць тое, што Езус скажа.
6 Стаўбуны — гэта высячаныя з каменя пасудзіны, у якіх стаяла вада дзеля жыдоўскіх рытуальных (абрадавых) абмываньняў. А як абмываньні рук рабілі перад ядою і пасьля яды, дык стаўбуны былі ўжо парожнія.
8 Маршалак — нешта падобнае, як у нас сват, які дбае, каб на вясельлі ўсё было ў парадку.
12 Аб братох Езуса гл. Мт. 12:46.
14 Гл. Мт. 21:12 і наст.
19 На той знак, што мае права выганяць гандляроў з сьвятыні, Езус абяцае жыдом адбудаваць сьвятыню свайго цела, г. зн. ускрэснуць.
24 Езус не давяраў жыдом, бо чытаў у іх сэрцах таёмныя думкі.