3 Гл. Мт. 26:47.
6 Езус гэтым цудам паказаў, што дабравольна ідзе на мукі, бо мог-бы адыйсьці ад іх.
8 «Пазвольце гэтым» г. зн. апосталам адыйсьці. Магчыма, што старшыя жыдоўскія мелі намер і вучняў узяць.
13 Аннаш быў архісьвятарам од 6 да 15 г. па Нар. Хр., а Каіфаш ад 18 да 36 па Нар. Хр. Каіфаш быў архісьвятарам таго году, у каторым замучылі Хрыста.
16 Гэты вучань, паводле многіх, быў сам Ян эванэлісты.
19 Гэта быў Аннаш. Ён хоць цяпер і ня быў архісьвятарам, але насіў архісьвятарскі тытул і меў вялікія ўплывы ў Сангэдрыне. Допыты робіць ён умела, бо пытаецца, сколькі Хрыстус мае вучняў (ці вялікая арганізацыя) і чаго навучае.
21 Падсудны ня мае абавязку сябе вінаваціць, а адклікацца да сьведак на судзе кожнаму можна.
22 Слуга ня меў права біць Езуса бяз прысуду.
23 «Дай пасьведчаньне аб благім» г. зн. дакажы, што я блага адказаў.
28 Прэторыя — палац, дзе жылі намесьнікі (пракуратары) цэзара ў Ерузаліме. Суды ў рымлян пачыналіся даволі рана, а тады якраз Пілат меў яшчэ іншыя судовыя справы. Калі прывялі Езуса, было каля 6 гадз. нараніцы (у пятніцу).
Дамы, дзе жылі пагане, жыды ўважалі за рытуальна нячыстыя і дзеля таго жыд, калі ўвайшоў у дом паганіна, быў «нячыстым» праз цэлы дзень. А Пасху есьці маглі толькі рытуальна чыстыя.
29 Пілат гэтым дае зразумець жыдом, што без працэсу ня хоча выдаць на Езуса прысуду сьмерці.
31 Значыць, пакарайце яго так, як дазваляюць вашыя законы. Сангэдрын меў права выдаваць прысуды сьмерці, але пацьверджаньне гэтага прысуду і выкананьне залежала ад рымскіх уладаў.
32 Закон Майсея (Лев. 24:14) загадываў за блюзьнерства каменаваць, а не крыжаваць, але Езус быў прадказаўшы, што жыды выдадуць яго на ўкрыжаваньне.
33 Усе абвінавачаньні проціў Езуса можна было зьмясьціць у гэтым адным, што Хрыстус хоча быць каралём жыдоўскім, дык Пілат прыступае да гэтага галоўнага пункту.
35 Пілат укосна сьцьвярджае тут, што пытаньне, ці Хрыстус ёсьць кароль жыдоўскі, паходзіць ад прадстаўнікоў Сангэдрыну.
36 Адказ Хрыста мае вялікае значэньне. Ён сьцьвярджае, што валадарства ягонае ёсьць валадарствам нябесным, бо закладчыкам яго ёсьць Сын Божы, які зыйшоў з неба і што ягона валадарства будуецца на іншых асновах, чым зямныя валадарствы.
37 «Ты кажаш» гл. Мт. 26:64.
38 Пілат, ня хочучы дахадзіць зьместу праўды Божай, а можа ўсумніўшыся наагул аб існаваньні праўды, прарывае допыты, думаючы, што мае прад сабою нейкага няшкоднага філозафа-мысьліцеля і пастанаўляе ў душы звольніць Хрыста.
39 Гл. Мт. 27:15.