Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 10 Евангеля Яана 10 раздзел

1 «Запраўды, запраўды кажу вам: хто ня ўходзе перазь дзьверы да авечніка, але ўлазе іншай дарогаю, тый злодзей а глабаньнік;
2 А хто ўходзе перазь дзьверы, тый пастыр авец.
3 Яму брамнік адчыняе, І авечкі голас ягоны чуюць, і ён гукае авечкі свае наймя, і выводзе іх.
4 Як ён усі свае выпусьце, сьпераду іх ідзець, і авечкі за ім ідуць, бо знаюць голас ягоны.
5 А за чужыкам ніяк ня йдуць, але ўцякаюць ад яго, бо ня знаюць голасу ягонага».
6 Гэта сказаў Ісус атумекамі ім, але яны ня ведалі, што гэта было, што ім мовіў.
7 Дык Ісус ізноў сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: Я —дзьверы авечыя.
8 Усі, колькі іх перад Імною прышло, злодзеі а глабаньнікі; але авечкі ня слухалі іх.
9 Я дзьверы: калі хто ўвыйдзе перазь Мяне, спасёны будзе, і ўвыйдзе, і выйдзе, і пасьцьбішча знойдзе.
10 Злодзей прыходзе адно на тое, каб украсьці а забіць а загубіць. Я прышоў, каб жыцьцё мелі і ў збытку мелі.
11 Я — Пастыр добры. Пастыр добры жыцьцё свае аддаець за авечкі.
12 А найміт, не пастыр, каму авечкі не свае, бача прыходзячага ваўка, і пакідае авечкі, і ўцякае; і воўк хапае іх, і разганяе авечкі;
13 А найміт уцякае, бо ён найміт, і ня рупіцца праз авечкі.
14 Я — Пастыр добры і знаю сваіх, і знаюць Мяне Мае.
15 Як Айцец знае Мяне, і Я знаю Айца, і жыцьцё Свае аддаю за авечкі.
16 Ё ў Мяне й іншыя авечкі, што ня з гэтага авечніка, тых таксама належа Імне прывесьці: і голас Мой яны пачуюць, і будзе адна чарада і адзін пастыр.
17 Затым Мяне мілуе Айцец, што Я аддаю жыцьцё Свае, каб узяць яго ізноў.
18 Ніхто не бярэць яго ад Мяне, але Я Сам аддаю яго. Я маю ўладу аддаць яго і маю ўладу ўзяць яго ізноў. Я адзяржаў гэта расказаньне ад Айца Свайго».
19 Ізноў быў падзел у Юдэяў з прычыны гэтых слоў.
20 Шмат хто зь іх казаў: «Ён мае нячысьціка й шалее; чаму вы слухаеце Яго?»
21 Іншыя казалі: «Гэтыя словы ня ёсьць апанаванага нячысьцікам; ці можа нячысьцік адчыняць нявісным вочы?»
22 Было сьвята пасьвячэньня ў Ерузаліме, і была зіма.
23 І хадзіў Ісус у сьвятыні на ґанку Салямонавым.
24 Тады абступілі Яго Юдэі і казалі Яму: «Пакуль будзеш дзяржаць душу нашу ў няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстос, скажы нам яўна».
25 Ісус адказаў ім: «Я сказаў вам, і вы ня верыце; справы, што Я чыню ў імя Айца Свайго, яны сьветчаць празь Мяне;
26 Але вы ня верыце, бо вы не з авец Маіх.
27 Авечкі Мае голас Мой чуюць, і Я знаю іх, і яны йдуць за Імною.
28 І Я даю ім жыцьцё вечнае, і ніколі яны не загінуць, і ніхто ня ўхопе іх із рукі Мае.
29 Айцец Мой, што даў іх Імне, вялікшы за ўсіх, і ніхто ня можа ўхапіць іх із рукі Айца Майго.
30 Я й Айцец — адно».
31 Тады ізноў схапілі каменьне Юдэі, каб укаменаваць Яго.
32 Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых справаў паказаў Я вам ад Айца Свайго; за каторыя з гэтых справаў камянуеце Мяне?»
33 Адказалі Яму Юдэі, кажучы: «За добрую справу не камянуем Цябе, але за блявузґаньне а за тое, што, будучы чалавекам, чыніш Сябе Богам».
34 Адказаў ім Ісус: «Ці не напісана ў Праве вашым: "Я сказаў: вы багове"?
35 Калі назваў тых багамі, да каторых слова Божае прышло, — а Пісьмо ня можа быць узрушана, —
36 Вы таму, Каторага Айцец усьвяціў і паслаў на сьвет, кажаце: "Ты блявузґаеш", што сказаў Я: "Я Сын Божы"?
37 Калі Я ня чыню справаў Айца Свайго, ня верце Імне.
38 Але калі Я чыню, то нават, калі ня верыце Імне, паверце справам, каб ведалі й паверылі, што Айцец ёсьць у Імне, а Я ў Ім».
39 Тады ізноў шукалі няць Яго, але Ён адхінуўся ад рукі іхнае.
40 І пайшоў ізноў за Ёрдан на месца, ідзе Яан спачатку хрысьціў, і застаўся там.
41 І шмат прышло да Яго, і гукалі, што Яан ня ўчыніў ніякага знаку, але ўсе, што Яан сказаў празь Яго, было праўдзівае.
42 І шмат хто ўверыў у Яго там.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яана 10 раздзел в переводах:
Яана 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.