Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 9 Евангеля Яана 9 раздзел

1 І, праходзячы, абачыў чалавека, нявіснога ад нараджэньня.
2 І вучанікі папыталіся ў Яго, кажучы: «Раббі, хто ізграшыў, ён, ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся нявісны?»
3 Ісус адказаў: «Ані гэты ізграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб выяўлены былі ўчынкі Божыя на ім.
4 Я маю спраўляць справы Таго, хто паслаў Мяне, пакуль ё дзень; надыходзе ноч, калі ніхто ня будзе спраўляць.
5 Пакуль Я на сьвеце, Я сьвятліня сьвету».
6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, і зрабіў балотца ізь сьліны, і памазаў балотцам, як масьцяй, вочы нявісному,
7 І сказаў яму: «Ідзі, умыйся ў копані Сылоам (што перакладаецца: Пасланы)». Дык ён пайшоў, і ўмыўся, і прышоў празерыўшы.
8 Затым суседзі а тыя, што звычайна бачылі яго ўперад, што ён быў убогі, сказалі: «Ці ня тый ён, што сядзеў а прасіў?»
9 Некатрыя казалі: «Гэта ён», а іншыя казалі: «Не, але падобны да яго»; тый жа сказаў: «Гэта я».
10 Тады яны сказалі яму: «Як твае вочы адчыніліся?»
11 Ён адказаў: «Чалавек, званы Ісус, зрабіў балотца, памазаў вочы мае і сказаў імне: "Ідзі да Сылоаму і ўмыйся". Затым я пайшоў, умыўся й празерыў».
12 Тады сказалі яму: «Ідзе Ён?» Ён кажа: «Ня ведаю».
13 Вядуць яго, былога нявіснога, да фарысэяў.
14 А была сыбота таго дня, калі Ісус зрабіў балотца і ачысьціў вочы яму.
15 І фарысэі ізноў пыталіся ў яго, як ён празерыў. І ён сказаў ім: «Ён паклаў балотца на вочы мае, і я ўмыўся, і бачу».
16 Тады некатрыя з фарысэяў сказалі: «Гэны чалавек не ад Бога, бо сыботы не дзяржыць». Іншыя казалі: «Як можа грэшны чалавек чыніць такія знакі?» І быў падзел памеж іх.
17 Затым ізноў кажуць нявісному: «Што ты кажаш праз тога, што адчыніў вочы табе?» І ён сказаў: «Ён прарока».
18 І ня верылі Юдэі узглядам яго, што ён быў нявісны і празерыў, пакуль не пагукалі бацькоў таго, што празерыў.
19 І пыталіся ў іх, кажучы: «Гэта сын вашы, праз каторага вы кажаце, што ён быў нявісны? Дык як ён цяпер бача?»
20 І адказалі бацькі ягоныя, і сказалі: «Мы ведаем, што гэты сын нашы і што ён радзіўся нявісны;
21 Але як ён цяпер бача, ня ведаем, альбо хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем; пытайцеся ў яго, ён вырослы, сам празь сябе скажа».
22 Бацькі ягоныя казалі гэта, бо баяліся Юдэяў; бо Юдэі ўжо згадзіліся, што, калі б хто вызнаў Яго за Хрыста, тый меў бы быць вылучаны з бажніцы.
23 Затым бацькі ягоныя сказалі; «Ён вырослы, выпытавайце ў яго»
24 Дык удругава пагукалі чалавека, што быў нявісны, і сказалі яму: «Уздай хвалу Богу, мы ведаем, што гэны чалавек грэшны».
25 Ён жа адказаў: «Ці Ён грэшны, я ня ведаю; адно ведаю, што, будучы нявісны, цяпер бачу».
26 І сказалі яму ізноў: «Што Ён зрабіў табе? як адчыніў табе вочы?»
27 Ён адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, і вы не пачулі? чаму ізноў хочаце чуць? ці ня зычыце вы стаць вучанікамі Ягонымі?»
28 І вылаялі яго, і сказалі: «Ты вучанік Гэнага, а мы Масеявы вучанікі.
29 Мы ведаем, што Масеям казаў Бог, а праз Гэнага мы ня ведаем, скуль Ён».
30 Адказаў чалавек ім: «Гэта й дзіўна, што вы ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адчыніў імне вочы.
31 Мы ведаем, што Бог грэшнікаў ня слухае; але калі хто баіцца Бога й волю Ягоную паўніць, таго слухае.
32 Ад веку ня чувана, каб хто адчыніў вочы нявісному ад нараджэньня.
33 Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы чыніць нічога».
34 Адказалі яны й сказалі яму: «У грахох ты ўвесь нарадзіўся, і ты вучыш нас?» І выкінулі яго вон.
35 Пачуў Ісус, што выкінулі яго вон, і, знайшоўшы яго, сказаў: «Верыш ты ў Сына Людзкога?»
36 Гэты адказаў і сказаў: «А хто Ён, Спадару, каб я ўверыў у Яго?»
37 Сказаў яму Ісус: «І бачыў ты Яго, і Каторы гукае з табою — гэта Ён».
38 І ён сказаў: «Веру, Спадару!» і пакланіўся Яму.
39 І сказаў Ісус: «На суд прышоў Я на сьвет гэты, каб нявідомыя бачылі, а відучыя занявісьнелі».
40 І пачулі гэта тыя з фарысэяў, што былі зь Ім, і сказалі Яму: «Няго ж і мы нявісныя?»
41 Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі нявісныя, ня мелі б грэху; цяпер жа вы кажаце: "Мы бачым", — грэх вашы застаецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яана 9 раздзел в переводах:
Яана 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.