Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Іоана, 9 Эвангельле Іоана, 9 глава

1 І, праходзячы, угле́дзіў чалаве́ка сьляпога ад нараджэньня.
2 Вучні Яго спыталіся ў Яго: Равві! хто саграшыў: ён, ці бацькі яго, што ўрадзіўся сьляпы́?
3 Ісус адказаў: не саграшыў ані ён, ані бацькі яго, але дзеля выяўле́ньня ў ім дзе́л Божых.
4 Мне́ трэ́ба рабіць дзе́ла Таго, што паслаў Мяне́, пакуль дзе́нь; надыходзе ноч, калі ніхто ня можа рабіць.
5 Пакуль Я на сьве́це, Я сьвятло́ сьве́ту.
6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў з сьліны балота й памазаў ім вочы сьляпому
7 дый сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам (што тлумачыцца: Пасланы). Той пайшоў і ўмыўся і прыйшоў відзючы.
8 Сусе́дзі-ж і тыя, што бачылі яго ране́й, як быў сьляпы́, гаварылі: ці-ж ня той гэта, што сядзе́ў і жабраваў?
9 Іншыя казалі: гэта ён, а іншыя — падобны да яго; ён жа казаў: гэта я.
10 Дык пыталіся ў яго: як адчыніліся вочы твае́?
11 І той адказаў і сказаў: Чалаве́к, званы Ісусам, зрабіў балота, памазаў вочы мае́ і сказаў мне́: пайдзі ў купальню Сілаам і ўмыйся. Я пайшоў, умыўся і стаў відзець.
12 Дык сказалі яму: дзе́ Ён? Ён адказаў: Ня ве́даю.
13 Павялі гэтага было́га сьляпо́га да фарысэяў.
14 А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.
15 І пыталіся ў яго ізноў фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: балота палажыў Ён на вочы мае́, і я ўмыўся і віджу.
16 Дык некато́рыя з фарысэяў гаварылі: не ад Бога гэты чалаве́к, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чалаве́к грэшны рабіць гэткія цуды? І была між імі спрэчка.
17 І зноў кажуць сьляпому: а ты што скажаш аб Ім, што́ Ён табе́ адчыніў вочы? Той адказаў: гэта прарок.
18 Жыды-ж не паве́рылі, што ён быў сьляпы і стаў відзець, пакуль не паклікалі бацькоў аздароўленага
19 і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, аб якім вы ка́жаце, што ён радзіўся сьляпы́? Як жа ён цяпе́р бачыць?
20 Бацькі яго адказалі ім і сказалі: мы ве́даем, што ён наш сын, і што ён радзіўся сьляпы́;
21 а як цяпе́р бачыць, ня ве́даем: таксама, хто адчыніў яму, вочы, мы ня ве́даем: сам ён дарослы, самога спытайцеся; няхай сам аб сабе́ скажа.
22 Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згавары́ліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад школы.
23 Дзеля гэтага бацькі яго сказалі: ён дарослы, у самога спытайцеся.
24 І вось другі раз паклікалі чалаве́ка, што быў сьляпы́, і сказалі яму: аддай славу Богу: мы ве́даем, што чалаве́к той грэшнік.
25 Ён жа адказаў ім і сказаў: ці Ён грэшны, ня ве́даю, адно ве́даю, што я быў сьляпы́, а цяпе́р бачу.
26 Дык ізноў сказалі яму: што Ён зрабіў з табою? Як адчыніў вочы?
27 Адказаў ім: я ўжо сказаў вам; вы ня слухалі; што яшчэ хо́чаце чуць? Няўжо-ж вы хочаце зрабіцца Яго вучнямі?
28 Яны ж дакара́лі яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, мы-ж Майсе́явы вучні.
29 Мы ве́даем, што з Майсе́ем гаварыў Бог; аб Ім жа ня ве́даем, адкуль Ён.
30 І адказаў ім чалаве́к гэты і сказаў: гэта й дзівіць мяне́, што вы ня ве́даеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мне́ вочы;
31 але мы ве́даем, што грэшнікаў Бог ня слу́хае; але хто славіць Бога і выпаўняе волю Яго, таго слухае.
32 Ад ве́ку ня чуваць было, каб хто адчыніў вочы сьляпо́му ад нараджэньня.
33 Каб Ён ня быў ад Бога, дык ня мог бы нічога рабіць.
34 Яму адказалі і сказалі: у грахох ты ўве́сь урадзіўся і ты нас вучыш? І выгналі яго вон.
35 Ісус, дачуўшыся, што выгналі яго вон, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці ве́рыш ты ў Сына Божага?
36 Той жа адказаў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне́ ве́рыць у Яго?
37 Ісус сказаў яму: і ты бачыў Яго, і той, што гаворыць з табою, — гэта Ён.
38 Ён жа сказаў: ве́рую, Госпадзе! і пакланіўся Яму.
39 І сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьве́т гэты, каб сьляпы́я бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпы́мі.
40 Пачуўшы гэтае, некато́рыя з фарысэяў, што былі з Ім, сказалі Яму: няўжо-ж і мы сьляпыя?
41 Ісус сказаў ім: калі-б вы былі сьляпы́я, то ня ме́лі-б грэху на сабе́; але як вы кажаце, што бачыце, то грэх астае́цца на вас.

Примечания к тексту

22 школа = сынагога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Іоана, 9 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.