Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Яна 9 Паводле Яна 9 раздзел

1 І, праходзячы, убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння.
2 Дык спыталіся ў Яго вучні Яго, кажучы: «Рабі, хто зграшыў: ён ці бацькі яго, што ён сляпым нарадзіўся?»
3 Адказаў Ісус: «Ані ён не зграшыў, ані бацькі яго, але каб справы Божыя выявіліся на ім.
4 Мне належыць выконваць справы Таго, Хто Мяне паслаў, дакуль дзень; надыходзіць ноч, калі ніхто не можа рабіць.
5 Пакуль Я ў свеце, Я — святло свету».
6 Як сказаў гэта, плюнуў на зямлю, і зрабіў мешаніну са сліны, і намазаў мешаніну на вочы яго,
7 і сказаў яму: «Ідзі, абмый у купальні Сіло», што значыць «Пасланы». Дык ён пайшоў, і абмыўся, і вярнуўся відушчым.
8 Суседзі ж і тыя, што яго раней бачылі, як быў сляпым, казалі: «Ці ж гэта не той, што сядзеў і жабраваў?»
9 Адны казалі: «Гэта ён!», другія казалі: «Падобны да яго». А ён казаў: «Гэта я».
10 Дык казалі тады яму: «Як вочы адкрыліся ў цябе?»
11 І ён адказаў: «Чалавек, якога завуць Ісус, зрабіў мешаніну, памазаў вочы мае ды сказаў мне: “Ідзі да купальні Сіло і абмыйся”. Я пайшоў, абмыўся і стаў бачыць».
12 І сказалі яму: «А дзе Ён?» Ён гаворыць: «Не ведаю».
13 Дык завялі таго, што быў сляпым, да фарысеяў.
14 А была субота ў той дзень, калі Ісус зрабіў мешаніну і адкрыў вочы яго.
15 Дык ізноў пыталіся ў яго фарысеі, якім чынам ён стаў бачыць. А ён сказаў ім: «Мешаніну паклаў Ён на вочы мае, я абмыўся і бачу».
16 Дык казалі некаторыя з фарысеяў: «Чалавек той, што не пільнуе суботы, не ёсць ад Бога»; іншыя ж казалі: «Як жа чалавек грэшнік можа чыніць такія знакі?» Гэтак дайшло да нязгоды між імі.
17 Дык кажуць ізноў сляпому: «Што ты скажаш пра Таго, Які адкрыў вочы твае?» Ён жа сказаў: «Гэта прарок!»
18 Юдэі аднак не паверылі ў тое, што ён быў сляпы і стаў бачыць, пакуль не пазвалі бацькоў таго, хто стаў бачыць.
19 Ды пыталіся ў іх, кажучы: «Ці сапраўды ён — ваш сын, аб якім кажаце, што нарадзіўся сляпым? Дык як жа ён цяпер бачыць?»
20 Дык адказалі бацькі яго і сказалі: «Ведаем, што ён — наш сын ды што сляпым нарадзіўся,
21 але якім чынам цяпер бачыць — не ведаем, не ведаем таксама, хто яму адкрыў вочы; у яго самога пытайцеся. Ён мае гады, хай сам аб сабе расказвае».
22 Гэтак сказалі бацькі яго, бо баяліся юдэяў, бо юдэі ўжо змовіліся, што, калі хто прызнае Яго за Хрыста, адлучаць таго ад сінагогі.
23 Дзеля таго бацькі яго сказалі: «Мае гады, яго самога пытайцеся».
24 Затым паўторна паклікалі чалавека, што быў сляпы, і сказалі яму: «Услаў Бога! Мы ведаем, што Той Чалавек — грэшнік».
25 Але ён адказаў: «Ці Ён грэшнік, не ведаю, але толькі ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу».
26 Зноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Якім спосабам адкрыў твае вочы?»
27 Ён адказаў ім: «Я ўжо сказаў вам, і вы не чулі; што яшчэ вы хочаце пачуць? Ці і вы хочаце быць Яго вучнямі?»
28 Яны дакаралі яго і сказалі: «Гэта ты — Яго вучань, а мы — вучні Майсея.
29 Мы ведаем, што да Майсея прамаўляў Бог, але скуль Гэты — не ведаем».
30 Чалавек адказаў і сказаў ім: «Гэта, вось, і дзіўна, што вы не ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы.
31 Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не слухае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго выконвае, таго слухае.
32 Ад веку не чута, каб хто народжанаму сляпым вочы адкрыў;
33 каб Ён не быў ад Бога, не мог бы нічога зрабіць».
34 Адказваючы, сказалі яны яму: «У грахах увесь ты нарадзіўся і ты павучаеш нас?» І прагналі яго прэч.
35 Пачуў Ісус, што яго прагналі, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?»
36 Ён, адказваючы, спытаўся: «А хто Ён, Госпадзе, каб я паверыў у Яго?»
37 Сказаў яму Ісус: «І ты ўжо бачыў Яго, і Той, Хто з табою гаворыць, гэта Ён».
38 Дык ён гаворыць: «Веру, Госпадзе!»; і пакланіўся Яму.
39 І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я на гэты свет, каб тыя, што не бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, сталіся сляпымі».
40 Пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што пры Ім былі, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сляпыя?»
41 Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі сляпыя, не мелі б граху. Вы, аднак, кажаце: “Мы бачым!”; і грэх ваш застаецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Яна, 9 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яна 9 раздзел, слухаць:
Яна 9 раздзел в переводах:
Яна 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.