Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Яна 20 Паводле Яна 20 раздзел

1 А ў першы дзень тыдня на досвітку, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да магілы Марыя Магдалена і ўбачыла, што камень адвалены ад магілы.
2 Дык пабегла і прыйшла да Сімона Пётры і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: «Узялі Госпада з магілы, і не ведаем, дзе Яго паклалі!»
3 Дык выйшлі тады Пётра і той другі вучань ды прайшлі да магілы.
4 І беглі яны абодва разам, але той другі вучань апярэдзіў Пётру і першы дабег да магілы,
5 і, нахіліўшыся, убачыў пакладзеныя пялёны, аднак не ўвайшоў.
6 Прыйшоў затым следам і Сімон Пётра, і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў пакладзеныя пялёны
7 і хусту, якая была на Яго галаве, і ляжала не разам з пялёнамі, але асобна скручаная на адным месцы.
8 Тады ўвайшоў туды і той вучань, які першы прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў.
9 Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было, каб Ён уваскрос з мёртвых.
10 Тады вучні зноў вярнуліся да сябе.
11 А Марыя стаяла звонку ад магілы, плачучы. Калі ж яна галасіла, то нахілілася да магілы
12 і ўбачыла двух анёлаў у белым, што сядзелі, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было пакладзена цела Ісуса.
13 І кажуць яны ёй: «Жанчына, чаго плачаш?» Кажа ім: «Узялі Госпада майго, і не ведаю, дзе паклалі Яго»
14 Як сказала гэта, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, а не ведала, што гэта Ісус.
15 Кажа ёй Ісус: «Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?» А яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Гаспадару, калі ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я вазьму Яго».
16 Кажа ёй Ісус: «Марыя!» А яна, павярнуўшыся, кажа Яму: «Рабоні!», што значыць «Настаўнік».
17 Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага і Бога Майго і Бога вашага».
18 Дык пайшла Марыя Магдалена, каб абвясціць вучням: «Я бачыла Госпада!» і што Ён ёй гэта сказаў.
19 Калі ж настаў вечар таго першага дня тыдня і там, дзе былі вучні сабраныя, дзверы былі замкнёныя дзеля страху перад юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»
20 І, калі гэта сказаў, паказаў ім рукі і бок Свой. Узрадаваліся тады вучні, убачыўшы Госпада.
21 Тады Ісус сказаў ім зноў: «Супакой вам! Як Мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас».
22 І, калі гэта сказаў, дыхнуў на іх і кажа ім: «Вазьміце Духа Святога.
23 Каму б ні даравалі вы грахі, тым яны дараваны; каму б ні затрымалі, [на тым] яны затрымаліся».
24 А Тамаш, адзін з дванаццаці, званы Блізнюк, не быў разам з імі, калі прыйшоў Ісус.
25 Казалі яму іншыя вучні: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі не ўбачу ран ад цвікоў на руках Яго, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу сваёй рукі ў бок Яго, не ўверу».
26 І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Прыйшоў Ісус, калі дзверы былі замкнёны, і стаў пасярод іх, і сказаў: «Супакой вам».
27 Потым сказаў Тамашу: «Укладзі палец твой сюды і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды не будзь бязверным, але верным».
28 Адказаў Тамаш і сказаў Яму: «Госпад мой і Бог мой!»
29 Кажа яму Ісус: «Тамаш, ты паверыў, бо Мяне ўбачыў. Шчасныя тыя, што не бачылі Мяне, а ўверылі».
30 Многа яшчэ іншых знакаў учыніў Ісус у прысутнасці вучняў Сваіх, якія не запісаны ў гэтай кнізе;
31 гэтыя ж запісаны, каб вы верылі, што Ісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, ды каб, верачы, мелі жыццё ў імя Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Яна, 20 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яна 20 раздзел, слухаць:
Яна 20 раздзел в переводах:
Яна 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.