Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна, 20 Паводле Яна, 20 глава

1 Увасрос Ісус. 14 Зьявіўся Марыі. 19 І пры замкнёных дзьвярох стаў пасярод вучняў. 25 Хама няверны. 28 Паверыў.
1 У першы-ж дзень тыдня раніцай, калі яшчэ не разьвіднілася, прыйходзіць да гробу Марыя Магдалена і бачыць, што камень ад гробу адвалены.
2 Яна пабегла і зайшла да Сымана Пятра і да другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: — вынеслі Госпада з гробу, і ня ведаем, дзе.
3 Пётра і другі вучань ураз-жа выйшлі і пайшлі да гробу.
4 Яны пабеглі разам, але другі вучань бег хутчэй за Пятра, і першы прыйшоў да гробу.
5 І нахіліўшыся, пабачыў ляжачыя пялёны, але да гробу не ўвайшоў.
6 Сьледам за ім прыйходзіць Сыман Пётра. Ён увайходзіць да гробу, і бачыць толькі ляжачыя пялёны.
7 А плат, што быў на галаве Яго, ляжаў зьвінуты асобна ад пялёнаў, на іншым месцы.
8 Тады ўжо ўвайшоў і другі вучань, які дабег да гробу першым, і пабачыў і паверыў.
9 Бо яны яшчэ ня ведалі з Пісаньня, што Яму наляжала ўваскроснуць з мертвых.
10 Тады вучні зноў вярнуліся дадому.
11 А Марыя стаяла ля гробу і плакала; і плачучы нахінулася да гробу.
12 І ўбачыла двух ангелаў у белым адзеньні; яны сядзялі — адзін у галовах, а другі ў нагах, дзе ляжала Цела Ісусава.
13 І кажуць яны ёй: — жанчына! чаго плачаш? яна-ж адказала: — бо забралі Госпада майго і ня ведаю, дзе палажылі Яго.
14 Гэта сказаўшы, яна абярнулася і пабачыла постаць Ісуса, але не пазнала Яго.
15 І кажа ёй Ісус: — жанчына, чаго ты плачаш, каго шукаеш? яна-ж, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: — дабрадзею! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе палажыў Яго, і я забяру Яго.
16 І прамовіў да яе Ісус: — Марыя! яна-ж, абярнуўшыся да Яго, усклікнула: — Раўвуні! — гэта значыць, Вычыцель.
17 Ісус кажа ёй: — не дакранайся да Мяне, бо Я ня ўзыйшоў яшчэ да Айца Майго; ідзі-ж да братоў Маіх і скажы ім: — узыйходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.
18 Марыя Магдалена йдзе і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што ўсё гэта сказаў ёй.
19 Увечары таго-ж першага тыдня, калі дзьверы дома, дзе зыйшліся вучні Яго, былі замкненыя з-за асьтярогі ад юдэяяў, прыйшоў Ісус і, стаўшы пасяродку, прамовіў да іх: — мір вам!
20 І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі, і рэбры Свае; узрадаваліся-ж вучні, убачыўшы Госпада.
21 І зноў сказаў ім Ісус: — мір вам! як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас.
22 Сказаўшы гэта, дыхнуў і кажа ім: — прымеце Духа Сьвятога.
23 Каму адпусьціце грахі, таму адпусьцяца, на кім затрымаеце, застануцца.
24 А Хама, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў з імі, калі прыйходзіў Ісус.
25 Іншыя-ж вучні сказалі яму: — мы бачылі Госпада; але ён адказаў ім: — калі ня ўбачу на руках Яго прабоінаў ад цьвікоў, і не ўлажу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўлажу рукі мае ў рэбры Ягоныя, не паверу.
26 Па восьмёх дзёх зноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Хама быў з імі; прыйходзіць Ісус, калі дзьверы былі замкненыя, і стаў пасярод іх і сказаў: — мір вам.
27 Потым гаворыць да Хамы: — падай сюды твой палец, і агледзь рукі Мае; і падай руку тваю, і ўлажыі ў рэбра Мае; і ня будзь нявернікам, але верным.
28 І адказаў Яму Хама, прамовіўшы: — Госпадзе мой і Божа мой!
29 Ісус гаворыць яму: — ты паверыў затым, што бачыў Мяне; шчасьлівыя тыя, якія ня бачылі, але паверылі.
30 Шмат іншых цудаў стварыў Ісус прад вучнямі Сваімі, але яны не напісана ў кнігах гэтых.
31 А гэтае-ж напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос Сын Божы, і ўверыўшы, мелі жыцьцё ў імя Ягонае.

Примечания к тексту

19 асьтярогі — ці — страху.
19 прамовіў да іх — ці — сказаў ім.
26 Па восьмёх дзёх — ці — Пасьля восьмёх дзён.
26 і стаў пасярод іх і сказаў — ці — і стаўшы пасярод вуняў, сказаў.
27 агледзь — ці — паглядзі.
27 і агледзь рукі — ці — і гляді на рукі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 20 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.