Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна, 16 Паводле Яна, 16 глава

1 Скруха хрысьціян у будучыні. 7 Учынкі Уцешыцеля, калі прыйдзе судзіць сьвет. 21 Жанчына-радзільніца — знаменьне тугі хрысьціянскай. 24 Хто просіць — атрымлівае. Хрыстос пераможа сьвет.
1 Гэтае сказаў вам, каб вы не спакусіліся.
2 З сынагогаў прагоняць вас; і такі надыйходзіць час, калі кажны, хто будзе забіваць вас, будзе думаць, што гэтым ён служыць Богу.
3 Гэта будуць вытвараць, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне.
4 Сказаў-жа Я вам гэта дзеля таго, каб вы, калі настане час той, успомнілі, што гаварыў Я вам пра тое; не гаварыў-жа гэтага вам спачатку, таму што быў з вамі.
5 Цяпер-жа іду да Яго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: — куды йдзеш?
6 Ад таго-ж, што сказаў Я вам гэта, тугою зайшлося сэрца вашае.
7 Але Я праўду кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў, бо калі Я не адыйду, Уцешыцель ня прыйдзе да вас, а калі пайду, то пашлю Яго да вас.
8 І як прыйдзе Ён, будзе карыць сьвет за грэх, за праўду і за суд.
9 За грэх, што ня ўверылі ў Мяне.
10 За праўду, што Я іду да Айца, і ўжо ня ўбачыце Мяне.
11 За суд, што князь сьвету гэтага ўжо асуджаны.
12 Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але вы цяпер ня здолееце ўспрыняць.
13 Калі-ж прыйдзе Ён — Дух Праўды, — то наставіць вас на ўсякую праўду; бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і што мае стацца, абвесьціць вам.
14 Ён уславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.
15 Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; дзеля таго Я і сказаў вам, што з Майго возьме і вам абвесьціць.
16 Ужо хутка вы ня ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне, бо Я йду да Айца.
17 І гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных між сабою: — што гэта Ён гаворыць нам: ужо хутка вы ня ўбачыце Мяне, і хутка зноў ўбачыце Мяне? — і — Я іду да Айца.
18 І разважалі: — што гэта Ён кажа — хутка? не разумеем, што гаворыць.
19 Ісус-жа, разумеючы, што хочуць спытацца ў Яго, сказаў ім: — ці пра тое пытаеце адзін аднаго, што Я сказаў: — хутка вы ня ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне?
20 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: вы будзеце плакаць і плакаць наўзрыд, а сьвет узрадуецца; і будзеце вы ў жалобе, але жалоба вашая ў радасьць абернецца.
21 Жанчына, калі раджае, церпіць скруху, бо настаў час яе; калі-ж народзіць дзіця, то ўжо не памятае скрухі з-за радасьці, што нарадзіўся чалавек на сьвет.
22 Так і вы: цяпер маеце жаль, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашае ніхто не адыйме ад вас.
23 І ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні пра што. Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: чаго-б ні папрасілі ў Айца Майго ў імя Маё, дасьць вам.
24 Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце, і дастанеце, каб радасьць вашая была дасканалая.
25 Дагэтуль Я гаварыў вам прыпавесьцямі, але надыйходзіць час, калі ўжо ня буду гаварыць вам прыпавесьцямі, але проста абвяшчу вам пра Айца.
26 У той дзень прасіць будзеце ў імя Маё, і не кажу вам, што буду прасіць Айца за вас.
27 Бо Сам Айцец любіць вас, за тое, што вы узьлюбілі Мяне і ўверылі, што Я ад Бога прыйшоў.
28 Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і йду да Айца.
29 Вучні Ягоныя сказалі Яму: — вось цяпер Ты проста гаворыш, бяз ніякай прыпавесьці.
30 Цяпер мы пазналі, што Ты ведаеш усё, і ня маеш патрэбы, каб хто-небудзь даваў пытаньні Табе, дзеля таго верым, што Ты ад Бога зыйшоў.
31 Ісус сказаў ім: — цяпер вы верыце?
32 Вось надыйходзіць часіна, ды ўжо прыйшла, калі вы рассыплецеся кажны ў свой бок, а Мяне пакінеце аднаго; але Я не адзін, бо Айцец са Мною.
33 Гэтае сказаў вам, каб вы мелі супакой у Мне. У сьвеце смутак мець будзеце, але крапецеся, Я перамог сьвет.

Примечания к тексту

1 сказаў — ці — Я сказаў.
12 ня здолееце — ці — ня можаце.
18 што гэіа Ён кажа — хутка? — ці — што гэта значыць, што кажа — хутка?
21 церпіць скруху — ці — жуду́ мае.
21 скрухі — ці — жуды.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 16 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.