Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Іоана, 16 Эвангельле Іоана, 16 глава

1 Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спаку́шаны.
2 Вы́ключаць вас із школаў; дый ідзе́ гадзіна, калі кожны, хто заб’е́ вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу.
3 І гэтак будуць рабіць вам, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне́.
4 Але сказаў Я вам гэтае дзеля таго, каб вы, калі прыйдзе той час, прыпомнілі, што́ Я вам гаварыў аб гэтым; не гаварыў жа вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.
5 Цяпе́р жа йду да Паслаўшага Мяне́, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне́: куды йдзе́ш?
6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.
7 Але Я праўду кажу вам: ляпе́й для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Пацяшы́цель ня пры́йдзе да вас, калі-ж пайду, пашлю Яго да вас,
8 і Ён, прыйшоўшы, кары́цімець сьве́т у грэху, пра́ўдзе і судзе́;
9 у грэху, што ня ве́раць у Мяне́;
10 у праўдзе, што Я йду да Айца Майго, і ўжо ня ўбачыце Мяне́;
11 у судзе́-ж, што князь сьве́ту гэтага засуджаны.
12 Яшчэ многа ма́ю сказаць вам, але вы цяпе́р ня здолееце перане́сьці.
13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябе́ гаварыць будзе, але гавары́цімець, што́ пачуе, і абве́сьціць вам, што́ ма́е прыйсьці.
14 Той уславіць Мяне́, бо з Майго возьме і вам абве́сьціць.
15 Усё, што ма́е Аце́ц, ёсьць Маё; дык Я і сказаў, што ад Майго возьме і абве́сьціць вам.
16 Хутка ня будзеце бачыць Мяне́; дый ізноў хутка ўгле́дзіце Мяне́, што йду да Айца.
17 І гаварылі некато́рыя з вучняў Яго паміж сабою: што́ гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мяне́ і зноў хутка ўгле́дзіце Мяне́, дый: Я йду да Айца?
18 І гаварылі: што́ гэта знача, што кажа Ён: хутка? Ня ве́даем, што гаворыць.
19 І пазнаў Ісус, што хочуць спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: хутка ня будзеце бачыць Мяне́ і зноў хутка ўгле́дзіце Мяне́?
20 Запраўды́, запраўды́ кажу вам: вы запла́чаце і загало́сіце, а сьве́т уце́шыцца; вы су́мныя будзеце, але сум ваш у радасьць зьме́ніцца.
21 Жанчына, калі родзіць, ту́жыць, што прыйшла яе́ гадзіна, але, калі ўродзіць дзіця, дык ужо ня помніць аб го́ры ад радасьці, бо нарадзіўся чалаве́к на сьве́т.
22 Так і вы цяпе́р ту́жыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзра́дуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
23 І ў той дзе́нь ня будзеце пытацца ў Мяне́ ні аб чым. Запраўды́, запраўды́ кажу вам, што, аб чым папросіце Айца ў імя Маё, дасьць вам.
24 Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасіце і дастанеце, каб радасьць ваша была поўная.
25 Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам аб Айцу.
26 У той дзе́нь будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,
27 бо Сам Аце́ц любіць вас, бо вы палюбілі Мяне́ і паве́рылі, што Я зыйшоў ад Бога.
28 Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьве́т і зноў пакідаю сьве́т ды йду да Айца.
29 Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпе́р проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае.
30 Цяпер бачым, што Ты ве́даеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе́. Дзеля гэтага ве́рым, што Ты ад Бога зыйшоў.
31 Ісус адказаў ім: цяпе́р ве́рыце?
32 Вось надыхо́дзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы рассе́ецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне́ аднаго. Але Я не адзін, бо Аце́ц са Мною.
33 Гэтае сказаў Я вам, каб мір ме́лі ў-ва Мне́. На сьве́це го́ра ме́ць будзеце, але спадзява́йцеся: Я перамог сьве́т.

Примечания к тексту

2 школа = сынагога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Іоана, 16 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.