1 Гэта Я сказаў вам, каб вы не спакусіліся.
2 Вас будуць адлучаць ад сінагогі; але надыходзіць гадзіна, калі кожны, хто будзе забіваць вас, будзе думаць, што ён служыць Богу.
3 І гэта яны будуць рабіць, бо не спазналі ні Бацькі, ні Мяне.
4 Але Я сказаў вам гэта, дзеля таго, калі надыдзе іх гадзіна, вы памяталі, пра што Я казаў вам. А не сказаў вам гэта спачатку, таму што быў з вамі.
5 Цяпер жа іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: «Куды ідзеш?»
6 Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў ваша сэрца.
7 Але Я праўду кажу вам: лепш вам, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Абаронца не прыйдзе да вас; калі ж пайду, пашлю Яго да вас.
8 І Ён, прыйшоўшы, выкрые свет у граху, у праведнасці і ў судзе.
9 У граху, бо не веруюць у Мяне;
10 у праведнасці, бо Я да [Майго] Бацькі іду, і вы ўжо не ўбачыце Мяне;
11 а ў судзе, — што князь гэтага свету засуджаны.
12 Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вы не зможаце асягнуць.
13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, то ўвядзе вас ва ўсю праўду; бо Ён не будзе казаць ад Сябе, але будзе казаць тое, што пачуе, і будучыню абвесціць вам.
14 Ён Мяне праславіць, таму што ад Майго возьме і абвесціць вам.
15 Усё, што мае Бацька, — Маё; таму Я сказаў, што Ён ад Майго возьме і абвесціць вам.
16 Яшчэ нядоўга і вы ўжо не ўбачыце Мяне, і зноў нядоўга — і вы ўбачыце Мяне, [бо Я іду да Бацькі].
17 Тады некаторыя з вучняў сказалі адзін аднаму: Што гэта Ён кажа нам: «Яшчэ нядоўга — і вы не ўбачыце Мяне, і зноў нядоўга — і вы ўбачыце Мяне», і: «Таму што Я іду да Бацькі»?
18 Яны казалі: Што гэта такое, [што Ён кажа]: «Яшчэ нядоўга»? Не ведаем, што Ён кажа.
19 Ісус зразумеў, што хацелі ў Яго спытацца, і сказаў ім: Ці не пра тое між сабою разважаеце, што Я сказаў: «Яшчэ нядоўга — і вы не ўбачыце Мяне, і зноў нядоўга — і вы ўбачыце Мяне»?
20 Сапраўды, сапраўды кажу вам, што вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца; вы будзеце смуткаваць, але ваш смутак у радасць абернецца.
21 Жанчына, калі нараджае, церпіць боль, бо надышла яе гадзіна; калі ж народзіць дзіцятка, ужо не памятае мукі з радасці, што чалавек нарадзіўся на свет.
22 І вось вы цяпер церпіце боль; але Я зноў убачу вас і ўзрадуецца ваша сэрца, і вашай радасці ніхто не адыме ў вас.
23 І ў той дзень вы ў Мяне ні пра што не спытаецеся. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго папросіце Бацьку ў Маё імя, дасць вам.
24 Дагэтуль вы не прасілі нічога ў Маё імя; прасіце і атрымаеце, каб ваша радасць была поўная.
25 Гэта я ў прыпавесцях казаў вам; надыходзіць гадзіна, калі я ўжо не ў прыпавесцях буду казаць вам, а адкрыта пра Бацьку абвяшчу вам.
26 У той дзень будзеце прасіць у Маё імя, і не кажу вам, што Я буду маліць Бацьку за вас.
27 Бо Сам Бацька любіць вас, таму што вы Мяне палюбілі і ўверавалі, што Я ад Бога выйшаў.
28 Я выйшаў ад Бога і прыйшоў у свет; зноў пакідаю свет і іду да Бацькі.
29 Яго вучні кажуць: Вось, цяпер Ты гаворыш адкрыта, і ніякай прыпавесці не кажаш.
30 Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэбы, каб хто-небудзь у Цябе пытаўся; таму веруем, што Ты выйшаў ад Бога.
31 Ісус адказаў ім: Цяпер веруеце?
32 Вось надыходзіць гадзіна і прыйшла [цяпер], калі вы рассеяцеся кожны ў свой бок, і пакінеце Мяне аднаго; але Я не адзін, таму што Бацька са Мною.
33 Гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мелі спакой. У свеце вы зазнаеце муку; але адважней: Я перамог свет.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іаана, 16 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.