Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іаана 6 Іаана 6 раздзел

1 Пасля гэтага Ісус пайшоў на той бок Галілейскага, ці Тыверыядскага, мора.
2 А ўслед за Ім ішоў вялікі натоўп, бо бачылі Яго знакі, якія рабіў над хворымі.
3 Ісус жа ўзышоў на гару і сядзеў там са Сваімі вучнямі.
4 А была блізка Пасха, іудзейскае свята.
5 Калі Ісус узняў вочы і ўбачыў, што да Яго ідзе вялікі натоўп, кажа Філіпу: Дзе б нам купіць хлябоў, каб яны паелі?
6 А казаў Ён гэта, выпрабоўваючы яго, бо Сам ведаў, што збіраўся рабіць.
7 Філіп адказаў Яму: На дзвесце дынарыяў не стане ім хлеба, каб кожны атрымаў хоць трошкі.
8 Адзін з Яго вучняў, Андрэй, брат Сімана Пятра, кажа Яму:
9 Ёсць тут [адзін] хлапец, што мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбкі; але што гэта на такое мноства?
10 Ісус адказаў: Скажыце людзям узлегчы. — А было на тым месцы шмат травы. Дык узлягло мужчын лікам каля пяці тысяч.
11 Тады Ісус узяў хлябы і, уздаўшы падзяку, раздаў [вучням, а вучні ж] тым, што ўзлягалі, таксама і рыбак, колькі яны хацелі.
12 А калі пад’елі яны, Ён кажа Сваім вучням: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не прапала.
13 Яны сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці ячменных хлябоў, што засталіся ў тых, хто еў.
14 Тады людзі, убачыўшы знак, які зрабіў Ён15, казалі: Гэта сапраўды Прарок, Які павінен прыйсці ў свет.
15 Ісус жа, даведаўшыся, што рыхтуюцца прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць царом, зноў пайшоў на гару адзін.
16 А як надышоў вечар, Яго вучні спусціліся да мора
17 і, увайшоўшы ў лодку, паплылі на той бок мора ў Капернаум. І ўжо сцямнела, а Ісус яшчэ не прыходзіў да іх.
18 І мора ўзбурылася, бо дзьмуў моцны вецер.
19 Тады, праплыўшы стадый з дваццаць пяць ці з трыццаць, яны ўбачылі, што Ісус ідзе па моры і набліжаецца да лодкі, і спалохаліся.
20 Ён жа кажа ім: Гэта Я; не бойцеся.
21 Тады яны хацелі ўзяць Яго ў лодку, але лодка зараз жа апынулася каля берага, да якога яны плылі.
22 На другі дзень натоўп, што стаяў на тым баку мора, бачыў, што другой лодкі, апроч адной, там не было і што Ісус не ўваходзіў у лодку са Сваімі вучнямі, а Яго вучні адплылі адны.
23 А з Тыверыяды прыйшлі іншыя лодкі блізка да таго месца, дзе елі хлеб пасля Гасподняй падзякі.
24 Калі ж натоўп убачыў, што ні Ісуса там няма, ні Яго вучняў, яны ўвайшлі ў лодкі і прыехалі ў Капернаум, шукаючы Ісуса.
25 І, знайшоўшы Яго на тым баку мора, спыталіся ў Яго: Равві, калі Ты сюды прыбыў?
26 У адказ ім Ісус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі знакі, а таму, што паелі хлябоў і наеліся.
27 Працуйце не дзеля спажывы, што гіне, а дзеля спажывы, што застаецца на вечнае жыццё, якое дасць вам Сын Чалавечы; бо Яго адзначыў Сваёю пячаткаю Бацька, Бог.
28 Тады яны спыталіся ў Яго: Што нам рабіць, каб тварыць справы Божыя?
29 У адказ Ісус сказаў ім: Гэта справа Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30 Тады яны сказалі Яму: Дык які знак Ты зробіш, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што Ты робіш?
31 Нашы бацькі елі манну ў пустэльні, як напісана: «Хлеб з неба даў ім есці».
32 Тады Ісус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Не Маісей даў вам хлеб з неба, а Мой Бацька дае вам праўдзівы хлеб з неба.
33 Бо хлеб Божы ёсць Той, Хто сходзіць з неба і дае жыццё свету.
34 Дык яны сказалі Яму: Госпадзе, давай нам заўсёды гэты хлеб!
35 Ісус сказаў ім: Я — хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць — не зазнае голаду, а хто веруе ў Мяне — не зазнае смагі ніколі.
36 Але я сказаў вам, што вы і бачылі [Мяне], ды не верыце.
37 Усё, што дае Мне Бацька, да Мяне прыйдзе, і таго, хто да Мяне прыходзіць, я не выганю вон.
38 Бо Я зышоў з неба не Маю волю тварыць, а волю Таго, Хто паслаў Мяне.
39 Гэта ж воля Таго, Хто16 паслаў Мяне, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не страціў, а ўваскрасіў усё гэта ў апошні дзень.
40 Бо гэта воля Майго Бацькі17, каб кожны, хто бачыць Сына і веруе ў Яго, меў вечнае жыццё, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
41 Тады іудзеі пачалі наракаць на Яго, таму што ён сказаў: «Я — хлеб, што зышоў з неба»,
42 і казалі яны: Ці не Ісус гэта, Іосіфаў сын, бацьку і Маці Якога мы ведаем? Як [жа] Ён цяпер кажа: «Я зышоў з неба»?
43 Ісус у адказ сказаў ім: Не спрачайцеся між сабою.
44 Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Бацька, што паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
45 Напісана ў прарокаў: «І будуць усе навучаны Богам». Кожны, хто ад Бацькі пачуў і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
46 Гэта не значыць, што Бацьку нехта бачыў, толькі Той, Хто ад Бога, Бацьку бачыў.
47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Той, хто веруе [ў Мяне], мае вечнае жыццё.
48 Я — хлеб жыцця.
49 Вашы бацькі елі ў пустэльні манну і памерлі.
50 Хлеб, што сходзіць з неба, такі, што той, хто есць яго, не памрэ.
51 Я — жывы хлеб, што зышоў з неба: калі хто будзе есці гэты хлеб, будзе жыць вечна, і хлеб жа, што Я дам, гэта Цела Маё, [якое Я аддам] за жыццё свету.
52 Тады іудзеі спрачаліся між сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці Сваё Цела?
53 Тады Ісус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Калі вы не будзеце есці Цела Сына Чалавечага і піць Яго Крыві, то не будзеце мець у сабе жыцця.
54 Хто есць Маё Цела і п’е Маю Кроў, той мае вечнае жыццё, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
55 Бо Маё Цела — сапраўдная18 яда, а Мая Кроў — сапраўднае18 пітво.
56 Хто есць Маё Цела і п’е Маю Кроў, той ува Мне застаецца, і Я ў ім.
57 Як паслаў Мяне жывы Бацька, і Я жыву Бацькам, так і хто Мяне есць, будзе жыць Мною.
58 Гэта — хлеб, што з неба зышоў. Не так, як елі бацькі [вашы манну] і памерлі; хто гэты хлеб есць, будзе жыць вечна.
59 Гэта сказаў Ён у сінагозе, навучаючы ў Капернауме.
60 Многія ж з Яго вучняў, пачуўшы гэта, сказалі: Жорсткае гэтае слова; хто можа слухаць яго?
61 Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што Яго вучні наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта вас спакушае?
62 А што, калі ўбачыце Сына Чалавечага, як узыходзіць туды, дзе Ён быў раней?
63 Дух дае жыццё, цела ні ў чым не прыносіць карысці; словы, якія казаў19 Я вам — гэта дух і жыццё.
64 Але ёсць некаторыя з вас, што не веруюць. — Бо Ісус ведаў з пачатку, хто не веруе і хто выдасць Яго.
65 І Ён сказаў: Таму Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі не будзе дадзена яму ад [Майго] Бацькі.
66 З гэтага часу шмат хто з Яго вучняў адышоў і больш з Ім не хадзіў.
67 Тады Ісус сказаў дванаццаці: Ці не хочаце і вы адысці?
68 Сіман Пётр адказаў Яму: Госпадзе, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы вечнага жыцця,
69 і мы ўверавалі і пазналі, што Ты Святы Божы20.
70 Ісус адказау ім: Ці не Я вас, дванаццаць, выбраў? Ды адзін з вас — д’ябал.
71 А казаў Ён пра Іуду, сына Сімана, Іскарыёта. Бо гэты збіраўся выдаць Яго, адзін з дванаццаці.

Зноскі:

14 15: У некат. рукап.: Ісус.
39 16: У некат. рукап.: Бацькі, Які.
40 17: У некат. рукап.: Таго, Хто паслаў Мяне.
55 18: У некат. рукап.: сапраўды.
63 19: У некат. рукап.: кажу.
69 20: У некат. рукап.: Хрыстос, Сын Жывога Бога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Іаана, 6 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Іаана 6 раздзел в переводах:
Іаана 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.