1 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто не праз дзверы ўваходзіць у авечы двор, а пералазіць дзе-небудзь, — той злодзей і разбойнік;
2 хто ўваходзіць праз дзверы, той пастыр авечак.
3 Яму брамнік адчыняе, і авечкі чуюць яго голас, і ён кліча па імю сваіх авечак і выводзіць іх.
4 Калі ён выпусціць усіх сваіх [авечак], ідзе перад імі, і авечкі ідуць услед за ім, бо ведаюць голас яго;
5 за чужым жа ўслед не пойдуць, а ўцякуць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых.
6 Гэтую прыпавесць сказаў ім Ісус, але тыя не зразумелі значэння таго, што Ён ім казаў.
7 Тады Ісус зноў сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я — дзверы авечкам.
8 Усе, колькі іх ні прыходзіла [перада Мною], зладзеі і разбойнікі, ды авечкі не паслухалі іх.
9 Я — дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе ўратаваны, і ўвойдзе, і выйдзе, і пашу знойдзе.
10 Злодзей прыходзіць толькі, каб украсці, забіць і знішчыць. Я прыйшоў, каб мелі жыццё і паддастаткам мелі.
11 Я — добры пастыр. Добры пастыр сваё жыццё аддае за авечак;
12 найміт [жа] — не пастыр, той, каму авечкі не свае, бачыць, як прыходзіць воўк, і пакідае авечак і ўцякае, і воўк хапае іх і разганяе [авечак],
13 [а найміт уцякае], бо ён найміт, і яму не рупіць пра авечак.
14 Я — добры пастыр і ведаю Маіх, і Мае ведаюць Мяне,
15 як ведае Мяне Бацька, так і Я ведаю Бацьку, і Маё жыццё аддаю за авечак.
16 І іншых авечак Я маю, якія не з гэтага двара; і тых Мне трэба прывесці, і яны пачуюць Мой голас, і будзе адна чарада, адзін Пастыр.
17 За гэта любіць Мяне Бацька, што Я аддаю Маё жыццё, каб зноў прыняць яго.
18 Ніхто не забірае яго ў Мяне, а Я аддаю яго Сам. Маю ўладу аддаць яго і маю ўладу зноў прыняць яго; гэтую запаведзь Я атрымаў ад Майго Бацькі.
19 Зноў адбыўся разлад між іудзеямі з-за гэтых слоў.
20 І шмат хто з іх казаў: У ім дэман, і Ён шалее; што вы Яго слухаеце?
21 Іншыя казалі: Гэта не словы апантанага дэманам; хіба можа дэман адкрываць сляпым вочы?
22 Настала тады ў Іерусаліме свята Аднаўлення; была зіма,
23 і хадзіў Ісус у святыні, у Саламонавым прытворы.
24 Тады іудзеі абступілі Яго і казалі Яму: Дакуль будзеш трымаць у няпэўнасці нашу душу? Калі Ты Хрыстос, скажы нам адкрыта.
25 Ісус адказаў ім: Я сказаў вам, і вы не верыце; учынкі, што Я раблю ў імя Майго Бацькі, сведчаць пра Мяне;
26 але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак, [як Я казаў вам].
27 Мае авечкі чуюць Мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць услед за Мною,
28 і Я даю ім вечнае жыццё, і яны не загінуць навекі, і ніхто не выхапіць іх з Маёй рукі.
29 Мой Бацька, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто не можа выхапіць іх з рукі [Майго] Бацькі.
30 Я І Бацька — адно.
31 І вось іудзеі зноў прынеслі каменне, каб укаменаваць Яго.
32 Ісус адказаў ім: Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад [Майго] Бацькі; за які з гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне?
33 Іудзеі адказалі Яму, [кажучы]: Не за добры ўчынак мы камянуем Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам.
34 Ісус адказаў ім: Ці не напісана ў вашым законе: «Я сказаў: Вы — багі»?
35 Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, а Пісанне не можа быць парушана, —
36 то як пра Таго, Каго Бацька асвяціў і паслаў у свет, вы кажаце: «Ты блюзнерыш», бо Я сказаў: «Я — Сын Божы»?
37 Калі Я не раблю спраў Майго Бацькі, не верце Мне;
38 а калі Я раблю, то нават калі Мне не верыце, верце Маім справам, каб пазналі і ведалі30, што ўва Мне Бацька і Я ў Бацьку31.
39 [Тады] яны зноў шукалі, каб схапіць Яго, ды Ён ухіліўся ад іх рук.
40 І Ён зноў пайшоў за Іардан, на тое месца, дзе спачатку Іаан хрысціў, і застаўся там.
41 І многія прыйшлі да Яго і казалі: Іаан ніякага знаку не зрабіў, ды ўсё, што Іаан сказаў пра Яго, было праўдзівае.
42 І многія там уверавалі ў Яго.

Примечания к тексту

38 30: У некат. рукап.: паверылі.
38 31: У некат. рукап.: Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іаана, 10 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.