Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана, 16 Паводля Яана, 16 глава

1 Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спакушаны.
2 Выключаць вас із сынагогаў, а прыходзе гадзіна, калі кожны, хто будзе забіваць вас, будзе думаць, (што гэтым ён) служыць Богу.
3 І гэтае будуць рабіць вам, бо ня пазна́лі ані Бацьку, ані Мяне.
4 Але гэтае сказаў Я вам, каб, калі прыйдзе той час, (вы) прыпомнілі Тое, Што Я сказаў вам; а гэтага Я вам ад пачатку ня сказа́ў, бо быў з вамі.
5 А цяпер Я йду да Паслаўшага Мяне, і ніхто з вас ня пыта́ецца ў Мяне: куды йдзеш?
6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.
7 Але Я Праўду кажу вам: лепе́й вам, каб Я адыйшоў, бо калі Я ня пайду́, Суцяшальнік ня прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас.
8 І, прыйшоўшы, Ён карыцімець сьвет у грэху і ў справядлівасьці, і ў судзе;
9 у грэху, што ня ве́раць у Мяне;
10 у справядлівасьці ж, што Я йду да Бацькі Майго, і ўжо ня ўба́чыце Мяне;
11 у судзе ж, што князь сьвету гэтага асуджаны.
12 Яшчэ многа маю казаць вам, але (вы) цяпер ня здо́лееце панесьці.
13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, Ён прывядзе вас да ўсяе Праўды, бо ня ад Сябе́ казаць будзе, але будзе казаць Тое, Што пачуе, і Тое, Што надыходзіць, абвесьціць вам.
14 Ён уславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.
15 Усё, Што ма́е Бацька, ёсьць Маё; пагэтаму Я (і) сказаў, што ад Майго возьме і абвесьціць вам.
16 (Яшчэ) крыху і ня бу́дзеце бачыць Мяне, дый ізноў (яшчэ) крыху і ўгледзіце Мяне, бо Я йду да Бацькі.
17 Сказалі тады (нікато́рыя) з вучняў Ягоных адзін аднаму: што ёсьць гэта, што Ён кажа нам: (яшчэ) крыху і ня бу́дзеце бачыць Мяне, дый ізноў (яшчэ) крыху і ўгледзіце Мяне, дый: Я йду да Бацькі.
18 І вось (яны) казалі: што гэта ёсьць, што Ён кажа: (яшчэ) крыху? Ня ве́даем, што кажа.
19 Пазнаў тады Ісус, што хацелі спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: (яшчэ) крыху і ня бу́дзеце бачыць Мяне, дый ізноў (яшчэ) крыху і ўгледзіце Мяне?
20 Праўду, Праўду кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет будзе радавацца; вы ж сумныя будзеце, але сум ваш у радасьць абернецца.
21 Жанчына, калі родзіць, тужыць, што прыйшла яе гадзіна, калі ж уродзіць дзіця, ужо ня памята́е аб горы ад радасьці, бо народжаны чалавек на сьвет.
22 Вось гэтак і вы цяпе́р тужыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і Радасьці вашай ніхто ня забярэ ў вас.
23 І ў той дзень ня бу́дзеце пытацца ў Мяне ні аб чым. Праўду, Праўду кажу вам, што, аб чым папросіце Бацьку ў Імя Маё, дасьць вам.
24 Дагэтуль (вы) нічога ня прасíлі ў Імя Маё; прасіце і дастанеце, каб Радасьць ваша была поўная.
25 Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надыходзіць гадзіна, калі ўжо ня бу́ду гаварыць вам прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам пра Бацьку.
26 У той дзень будзеце прасіць у Імя Маё, і ня кажу вам, што Я буду прасіць Бацьку за вас,
27 бо Сам Бацька любіць вас, бо вы палюбілі Мяне і паверылі, што Я зыйшоў ад Бога.
28 Я зыйшоў ад Бацькі і прыйшоў у сьвет, (і) зноў пакідаю сьвет ды йду да Бацькі.
29 Кажуць Яму вучні Ягоныя: вось цяпер Ты проста гаворыш і прыповесьці ня ка́жаш ніякае.
30 Цяпер (мы) ведаем, што Ты ведаеш усё і ня ма́еш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся. Пагэтаму верым, што Ты ад Бога зыйшоў.
31 Адказаў ім Ісус: цяпе́р верыце?
32 Вось надыходзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, так што (вы) расьцярушыцеся кожны ў свой (бок), і Мяне аднаго пакінеце; але Я ня адзíн, бо Бацька ёсьць са Мною.
33 Гэтае сказаў Я вам, каб (вы) ува Мне Мір мелі. На сьвеце гора мець будзеце, але будзьце адважныя: Я перамог сьвет.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яана, 16 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.