Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 19 Паводля Яана 19 раздзел

1 Дык тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў Яго.
2 І жаўнеры, сьплёўшы вянок зь цярніны (як карону), узьдзелі Яму на Галаву і апранулі Яму пурпуровы плашч
3 і казалі: радуйся, Кароль жыдоў! і білі Яго па Абліччу.
4 Дык Пілат ізноў выйшаў і кажа ім: вось (я) выводжу Яго да вас, каб (вы) ведалі, што (я) ня знахо́джу ў Ім ніякае віны.
5 Тады выйшаў Ісус у цярнёвым вянку (як кароне) і ў пурпуровым плашчу. І кажа ім (Пілат): вось Чалавек!
6 Як жа ўбачылі Яго архірэі і слугі (іхныя), закрычалі, кажучы: укрыжуй Яго, укрыжуй! Пілат кажа ім: вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я ня знахо́джу ў Ім (ніякае) віны.
7 Адказалі яму жыды: мы маем Закон, і па Закону нашаму Ён мусіць памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым.
8 Як жа Пілат пачуў гэтае слова, (ён) яшчэ больш спужаўся.
9 І зноў увайшоў у прэторыю і кажа Ісусу: адкуль Ты? Але Ісус ня адказа́ў Яму (нічога).
10 Дык Пілат кажа Яму: Ты са мной ня гаво́рыш? Ці ня ве́даеш, што маю ўладу ўкрыжаваць Цябе і маю ўладу звольніць Цябе?
11 Ісус адказаў: (ты) ня ме́ў бы ніякае ўлады нада Мною, калі б табе ня было́ дадзена з Вышынí; пагэтаму той, хто выдаў Мяне табе, мае грэх большы.
12 Адгэтуль Пілат шукаў звольніць Яго. Жыды ж крычалі, кажучы: калі звольніш Яго, ты ня прыяцель кесару; кожны, хто робіць сябе́ каралём, супрацьстаіць кесару.
13 Тады Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў Ісуса вон і сеў на крэсла судзьдзі, на мейсца, што завецца Літо́стратон, а па жыдоўску Гаўвата.
14 Была ж параскева (да) Пасхі, і каля шостае гадзіны. І кажа (Пілат) жыдам: вось Кароль ваш!
15 Але яны закрычалі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: укрыжаваць Караля вашага? Архірэі адказалі: ня ма́ем (мы) караля, акрамя кесара.
16 Дык тады (ён) аддаў Яго ім, каб быў укрыжаваны. І ўзялí Ісуса і павялі.
17 І, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на мейсца, што завецца (мейсца) Чэрапу, што пажыдоўску называецца Галгота,
18 дзе Яго ўкрыжавалі і зь Ім двух іншых абапал Яго, а ў сярэдзіне Ісуса.
19 Пілат жа напісаў і надпіс і паставіў на крыжу. Было ж напісана: Ісус Назарэй, Кароль жыдоў.
20 І гэты надпіс чыталі шматлікія з жыдоў, бо блізка (ад) места было тое мейсца, дзе быў укрыжаваны Ісус, дый напісана было пажыдоўску, (і) пагрэцку, (і) парымску.
21 Дык казалі архірэі жыдоўскія Пілату: ня пішы: Кароль жыдоў, але што Ён сказаў: Я ёсьць Кароль жыдоў.
22 Пілат адказаў: што (я) напісаў, (тое) напісаў.
23 Жаўнеры ж, як укрыжавалі Ісуса, узялі вопратку Ягоную і зрабілі чатыры часткі — кожнаму жаўнеру частка, дый хітон; быў жа хітон ня шыты, (але) увесь вытканы ад верху.
24 Дык сказалі адзін аднаму: ня бу́дзем разьдзіраць яго, але кінем жэрабя на яго: чый будзе; каб споўнілася (сказанае) ў Пісаньні, што гаворыць: падзялілі вопратку Маю між сабою і аб рызе Маёй жэрабя кідалі. Вось так учынілі гэтае жаўнеры (Пс. 22:19).
25 Стаялі ж ля крыжа Ісусавага маці Ягоная і сястра маткі Ягонай, Марыля Кляо́пава, і Марыля Магдаліна.
26 Ісус жа, угледзіўшы матку (Сваю) і вучня, (што) стаіць побач, якога Ён любіў, кажа матцы Сваёй: жанчына! вось сын твой.
27 Пасьля кажа вучню: вось маці твая. І з таго часу вучань гэты ўзяў яе да сябе.
28 Пасьля таго Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: піць хачу!
29 Тут стаяла судзіна, поўная воцату. Яны ж, набраўшы воцату губкай і ўзьдзеўшы (яе) на (сьцяблíну) гізопу, паднялі да Вуснаў Ягоных.
30 Як жа Ісус узяў воцату, Ён сказаў: Збылося! і, нахіліўшы галаву, аддаў Дух.
31 А як была параскева, дык жыды, каб ня пакíнуць целаў на крыжу ў суботу, — бо той дзень суботні быў вялікі, — папрасілі Пілата, каб перабіць у іх галёнкі і зьняць (іх).
32 Дык прыйшлі жаўнеры і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, укрыжаванага зь Ім.
33 Прыйшоўшы ж да Ісуса, як убачылі, што Ён ужо памёр, ня перабíлі ў Яго Галёнак;
34 але адзін із жаўнераў дзідаю прабіў Яму Бок, і ўраз жа выцякла Кроў і Вада.
35 І той, хто бачыў, пасьведчыў, і сьвядо́цтва ягонае — праўдзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.
36 Бо гэтае сталася, каб збылося Пісаньне: Костка Ягоная ня бу́дзе пераломлена (Вых. 12:46).
37 Дый ізноў другое (мейсца) Пісаньне гаворыць: будуць глядзець на Таго, Каго прабілі (Захар. 12:10).
38 І пасьля гэтага Язэп, што з Арыматэі, будучы вучнем Ісуса, але тайным з-за страху перад жыдамі, папрасіў Пілата, каб узяць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Дык (ён) прыйшоў і ўзяў Цела Ісусава.
39 Прыйшоў таксама й Мікадым, — што прыходзіў раней да Ісуса ўначы, — нясучы мешанíну са сьмірны і алёэ хунтаў каля ста.
40 Тады ўзялі яны Цела Ісусава і абярнулі Яго ў ільняныя палотны з пахнідламі, як ёсьць звычай хаваць у жыдоў.
41 Быў жа сад на тым мейсцы, дзе Ён быў укрыжаваны, і ў тым садзе новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.
42 Пагэтаму тутака, па прычыне (дня) жыдоўскай параскевы, палажылі Ісуса, бо магіла была блізка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 19 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яана 19 раздзел в переводах:
Яана 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.