Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 15 Паводля Яана 15 раздзел

1 Я ёсьць запраўдная Вінаградная Лаза, а Бацька Мой ёсьць Вінаградар.
2 Усякую галіну на Мне, якая ня дае́ плоду, Ён адцінае яе; і ўсякую, што дае плод, абчышчае яе, каб больш плоду давала.
3 Вы ўжо чыстыя праз Слова, Якое Я казаў вам.
4 Заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня мо́жа даваць плоду сама сабою, калі ня застае́цца на лазе, так і вы ня (мо́жаце даваць плоду), калі ня застае́цеся ўва Мне.
5 Я ёсьць Вінаградная Лаза, (а) вы галіны; хто застаецца ўва Мне, і Я ў ім, той прыносіць багата Плоду, бо бяз Мяне́ ня мо́жаце рабіць нічога.
6 Калі хто ня застане́цца ўва Мне, (ён) будзе выкінены вон, як галіна, і ссохне; і зьбіраюць іх, і кідаюць у вагонь, і (яны) згараюць.
7 Калі застанецеся ўва Мне, і Словы Мае ў вас застануцца, калі (вы) што захацелі бы, будзеце прасіць, і станецца вам.
8 У гэтым уславіцца Бацька Мой, калі (вы) прынясецё багаты Плод і будзеце Маімі вучнямі.
9 Як палюбіў Мяне Бацька, і Я палюбіў вас, заставайцеся ў Любові Маёй.
10 Калі Прыказаньні Мае выпаўніце, застанецёся ў Любові Маёй, як (і) Я выпаўніў Прыказаньні Бацькі Майго і застаюся ў Ягонай Любові.
11 Гэтае сказаў Я вам, каб Радасьць Мая ў вас была, і (каб) Радасьць вашая была поўная.
12 Гэта ёсьць Прыказаньне Маё, каб (вы) любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
13 Ніхто ня ма́е любові большае за тую, як хто паложыць жыцьцё сваё за сяброў сваіх.
14 Вы — сябры Мае, калі робіце ўсё, што Я загадваю вам.
15 Я ўжо ня называ́ю вас слугамі, бо слуга ня ве́дае, што робіць гаспадар ягоны, але Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што пачуў ад Бацькі Майго, паведаміў вам.
16 Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы йшлі і прыносілі Плод, і (каб) Плод ваш заставаўся; каб тое, чаго толькі папросіце ў Бацькі ў Імя Маё, Ён даў вам.
17 Гэтае загадваю вам, каб (вы) любілі адзін аднаго.
18 Калі сьвет вас нянавíдзіць, ведайце, што Мяне перш за вас зьнянавідзіў.
19 Калі б (вы) былі ад сьвету, сьвет любіў бы сваё, а як (вы) ня ад сьве́ту, але Я выбраў вас са сьвету, затым нянавідзіць вас сьвет.
20 Памятайце Слова, якое Я сказаў вам: слуга ня бо́льшы за гаспадара свайго. Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё Слова захавалі, і вашае (слова) захаваюць.
21 Але ўсё гэтае зробяць вам з-за Імені Майго, бо ня ве́даюць Таго, Хто паслаў Мяне.
22 Калі б Я ня прыйшо́ў і ня каза́ў ім, ня ме́лі бы грэху; а цяпер ня ма́юць адгаворкі ў грэху сваім.
23 Хто Мяне нянавíдзіць, і Бацьку Майго нянавíдзіць.
24 Калі б Я ня зрабíў сярод іх Дзеяў, якіх ніхто іншы ня рабíў, ня мелí бы грэху, а цяпер і ўбачылі, і ўзьнянавідзілі і Мяне, і Бацьку Майго.
25 Але каб споўнілася Слова, што напісана ў Законе іхным: зьнянавідзілі Мяне бяз прычыны (Пс. 69:5).
26 Калі ж прыйдзе Суцяшальнік, Якога Я пашлю вам ад Бацькі, Дух Праўды, Які ад Бацькі зыходзіць, Ён будзе сьведчыць аба Мне.
27 І вы таксама сьведчыце, бо вы ад пачатку са Мною.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 15 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Яана 15 раздзел в переводах:
Яана 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.