Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 9 Паводля Яана 9 раздзел

1 І, праходзячы міма, (Ісус) угледзіў чалавека, сьляпога ад нараджэньня.
2 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: Раббі! хто саграшыў: ён, ці бацькí ягоныя, што народжаны сьляпым?
3 Адказаў Ісус: ані ён ня саграшыў, ані бацькí ягоныя, але каб выяўлены былі ў ім Чыны Боскія.
4 Мне належыць рабіць Чыны Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль дзень; надыходзе ноч, калі ніхто ня мо́жа рабіць.
5 Пакуль Я ў сьвеце, Я ёсьць Сьвятло сьвету.
6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, і зрабіў ізь сьліны (і зямлі) мяшанíну, і памазаў (гэтай) мяшанíнай вочы сьляпому,
7 і сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сылаам, што перакладаецца Пасланы. Тады (ён) пайшоў і ўмыўся, і прыйшоў відушчы.
8 Суседзі ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, казалі: ці ня то́й гэта, што сядзеў і жабраваў?
9 Іншыя казалі: гэта ён, а іншыя — падобны да яго; ён казаў: (гэта) я.
10 Тады (яны) казалі яму: як былі адчынены вочы твае?
11 Адказаў ён і сказаў: Чалавек, называны Ісусам, зрабіў мяшанíну і памазаў мае вочы, і сказаў мне: пайдзі ў купальню Сылаам і ўмыйся. А пайшоўшы і ўмыўшыся, (я) стаў бачыць.
12 Тады (яны) сказалі яму: дзе Ён ёсьць? Кажа (ён): ня ве́даю.
13 Вядуць яго да хварысэяў, (гэтага) некалі сьляпога.
14 А была субота, калі Ісус зрабіў мяшанíну і адчыніў яму вочы.
15 І вось ізноў пыталіся ў яго такжа хварысэі, як (ён) стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: мяшанíну паклаў Ён на вочы мае, і (я) ўмыўся і бачу.
16 Тады нікаторыя із хварысэяў казалі: Гэты Чалавек ня ад Бо́га, бо ня спаўняе суботы. Другія казалі: як можа чалавек грэшны рабіць вось гэткія цуды? І быў падзел паміж імі.
17 Кажуць (яны) сьляпому ізноў: што кажаш аб Ім ты, што Ён адчыніў табе вочы? Той жа сказаў: Ён ёсьць Прарок.
18 Тады ня паве́рылі жыды адносна яго, што (ён) быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль ня паклíкалі бацькоў (таго) самага, што стаў бачыць.
19 І спыталі (яны) іх, кажучы: ці гэта сын ваш, (пра) якога вы кажаце, што (ён) нарадзіўся сьляпы? Як жа (ён) цяпер бачыць?
20 Адказалі ім бацькі ягоныя і сказалі: (мы) ведаем, што ён сын наш, і што (ён) нарадзіўся сьляпы;
21 а як цяпер бачыць — ня ве́даем, альбо хто адчыніў яму вочы — мы ня ве́даем; сам ён дарослы, самога спытайцеся, сам пра сябе скажа.
22 Гэтае сказалі бацькí ягоныя, бо баяліся жыдоў, бо жыды ўжо згаварыліся, каб калі хто вызнаў Яго за Хрыста, (таго) адлучаць ад сынагогі.
23 Дзеля гэтага бацькí ягоныя сказалі: (ён) дарослы, яго самога запытайце.
24 І вось паклікалі ў другі раз чалавека, што быў сьляпы, і сказалі яму: аддай славу Богу: мы ведаем, што Чалавек Гэты — грэшнік.
25 Ён жа адказаў і сказаў: ці Ён ёсьць грэшнік, ня ве́даю, адно ведаю, што быўшы сьляпы, цяпер (я) бачу.
26 Сказалі ж яму ізноў: што Ён зрабіў табе? Як Ён адчыніў табе вочы?
27 Адказаў ім: (я) ўжо сказаў вам, і (вы) ня слу́халі; што больш таго хочаце чуць? Няўжо і вы хочаце стацца Ягонымі вучнямі?
28 Тады (яны) вылаялі яго і сказалі: ты ёсьць вучань Ягоны, мы ж ёсьць Масеявы вучні.
29 Мы ведаем, што Бог гаварыў Масею; Гэтага ж ня ве́даем, адкуль Ён ёсьць.
30 Адказаў чалавек гэты і сказаў ім: гэта й дзіўна, што вы ня ве́даеце, адкуль Ён ёсьць, а Ён адчыніў мне вочы;
31 а (мы) ведаем, што грэшнікаў Бог ня слу́хае, але калі хто багабойлівы і Волю Ягоную робіць, таго Ён слухае.
32 Ад веку ня чува́на было, каб хто адчыніў вочы сьляпому ад нараджэньня.
33 Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мо́г бы рабіць нічога.
34 Адказалі (яны) і сказалі яму: у грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты вучыш нас? І выгналі яго вон.
35 Ісус пачуў, што выгналі яго вон, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты верыш у Сына Божага?
36 Адказаў ён і сказаў: хто Ён ёсьць, Госпадзе, каб (я) уверыў у Яго?
37 Сказаў жа яму Ісус: і (ты) бачыў Яго, і Той, Хто гаворыць з табою, (гэта) ёсьць Ён.
38 Ён жа сказаў: веру, Госпадзе! і пакланіўся Яму.
39 І сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб нябачучыя — бачылі, а відучыя — сталіся сьляпымі.
40 І пачулі гэтае (нікаторыя) з хварысэяў, што былі зь Ім, і сказалі Яму: няўжо́ і мы ёсьць сьляпыя?
41 Сказаў ім Ісус: калі б (вы) былі сьляпыя, ня мелі бы грэху; цяпер жа (вы) кажаце: (мы) бачым. І вось грэх ваш застаецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 9 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яана 9 раздзел в переводах:
Яана 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.