Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Іоана 11 Эвангельле Іоана 11 раздзел

1 Быў жа адзін хворы Лазар з Віфані, з сяла Марыі і Марты, сястры Яго.
2 Марыя-ж, якой брат Лазар быў хворы, была тая, што пама́зала Ісуса але́ем і абце́рла ногі Яго валасамі сваімі.
3 Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы.
4 Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: гэтая хво́расць не на сьме́рць, але на славу Божу, каб уславіўся праз яе́ Сын Божы.
5 Ісус жа любіў Марту і сястру яе́, і Лазара.
6 Калі-ж пачуў, што той хворы, дык прабыў два дні ў тым ме́сцы, дзе́ знаходзіўся.
7 Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем ізноў у Юдэю.
8 Вучні сказалі Яму: Равві! ці-ж даўно Жыды шукалі каме́ньмі забіць Цябе́, і Ты ізноў ідзе́ш туды?
9 Ісус адказаў: ці не дванаццаць гадзін ма́е дзе́нь? Хто ходзіць удзе́нь, не спатыка́ецца, бо бачыць сьве́тласьць гэтага сьве́ту;
10 калі-ж ходзіць уначы́, спатыка́ецца, бо няма сьвятла ў ім.
11 Сказаўшы гэтае, гавора ім пасьля: Лазар, друг наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
12 Вучні ж Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, паздараве́е.
13 Гаварыў Ісус аб сьме́рці яго; тыя-ж думалі, што аб сонным супачынку кажа.
14 Дык Ісус сказаў ім проста: Лазар памёр;
15 і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паве́рылі; але пойдзем да яго.
16 Хама́-ж, іначай званы блізьнюк, сказаў таварышам-вучням: пойдзем і мы, каб паме́рці з ім.
17 Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
18 Віфанія-ж была блізка ад Ерузаліму, нешта з пятнаццаць стадыяў.
19 І многа Жыдоў папрыходзіла да Марты й Марыі паце́шыць іх па браце іхнім.
20 Марта, пачуўшы, што йдзе́ Ісус, пайшла насустрэчу Яму. Марыя-ж асталася ў доме.
21 Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе! каб Ты быў тут, не паме́р-бы брат мой.
22 Але і цяпе́р ве́даю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе́ Бог.
23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24 Марта сказала Яму: ве́даю, што ўваскрэсьне ў дзе́нь уваскрасе́ньня, у апошні дзе́нь.
25 Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасе́ньне і жыцьцё; хто ве́руе ў Мяне́, хоць і памрэ, жыць будзе.
26 І ўсякі, хто жыве́ й ве́руе ў Мяне́, не памрэ даве́ку. Ці ве́рыш гэтаму?
27 Яна кажа Яму: так, Госпадзе! Я ве́ру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзе́ ў сьве́т.
28 І, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа ей: Настаўнік тут; кліча цябе́.
29 Яна, як толькі пачула, борзда ўстала і пайшла да Яго.
30 Ісус жа яшчэ ня быў увайшоў у вёску, але быў там, дзе́ Яго Марта сустрэла.
31 Жыды-ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе́, бачучы, што Марыя бордза ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажучы, што йдзе́ на магілу плакаць.
32 Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзе́ быў Ісус, і ўгле́дзіўшы Яго, упала да ног Яго і сказала Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, не паме́р бы брат мой.
33 Ісус, угле́дзіўшы, што яна плача і што плачуць прыйшоўшыя з ёю Жыды, Сам затужыў духам і ўзварушыўся,
34 ды сказаў: дзе́ вы палажылі яго? Адказалі Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі.
35 Ісус заплакаў.
36 Тады Жыды казалі: глядзі, як Ён любіў яго.
37 А некато́рыя з іх сказалі: ці ня мог Ён, расчыніўшы вочы сьляпо́му, зрабіць, каб і гэты ня ўмёр?
38 Ісус жа, ізноў ту́жачы ў душы, ідзе́ да магілы; была-ж гэта пячо́ра, зава́леная ка́мнем.
39 Кажа Ісус: вазьміце ка́мень! Сястра ўме́ршага, Марта, кажа Яму: Госпадзе, ўжо сьмярдзіць, бо ўжо чацьве́рты дзе́нь.
40 Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табе́, што, калі будзеш ве́рыць, угле́дзіш славу Божую?
41 І вось узялі ка́мень, дзе́ ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзьвёў вочы ўве́рх і сказаў: Ойча, дзякую Табе́, што пачуў Мяне́.
42 Я ве́даў, што Ты заўсёды чуеш Мяне́, але сказаў дзе́ля народу, што тут стаіць, каб паве́рылі, што Ты паслаў Мяне́.
43 І, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: Лазар! выйдзі!
44 І выйшаў уме́ршы з абкручанымі палатном нагамі й рукамі, і аблічча яго было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце яго і дайце хадзіць.
45 Тады многія з Жыдоў, што прыйшлі да Марыі, бачучы, што ўчыніў Ісус, уве́равалі ў Яго.
46 А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што зрабіў Ісус.
47 Тады архірэі й фарысэі склікалі раду і кажуць: што нам рабіць? Гэты чалаве́к робіць многа цудаў.
48 Калі пакінем Яго гэтак, дык усе́ ўве́руюць у Яго, і прыйдуць Рымляне й забяруць ме́сца нашае і народ.
49 Адзін жа з іх, не́хта Кайяфа, які быў той год архірэем, сказаў ім: вы нічога ня ве́даеце
50 і не падумаеце, што ле́пей нам, каб адзін чалаве́к паме́р за людзе́й, чымся каб уве́сь народ загінуў.
51 Гэтае-ж ён сказаў не ад сябе́, але, быўшы той год архірэем, прарочыў, што Ісус памрэ за людзе́й,
52 дый ня толькі за людзе́й, але каб і расьцярушаных дзяце́й Божых сабраць у вадно.
53 Ад гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
54 Дык Ісус ужо не хадзіў яўна між імі, а пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў ме́ста, званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі Сваімі.
55 Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю многа папрыходзіла ў Ерузалім перад Пасхай, каб ачы́сьціцца.
56 Дык шукалі Ісуса і, стоючы ў царкве́, гаварылі між сабою: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
57 Архірэі-ж і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даве́даецца, дзе́ Ён, данасіў бы, каб Яго ўзяць.

Зноскі:

56 царква = храм.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле, 11 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Іоана 11 раздзел в переводах:
Іоана 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.