Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна, 11 Паводле Яна, 11 глава

1 Лазар, брат Марыі і Марфы занямог. 9 Дванаццаць гадзін у дні. 14 Лазар памёр. 17 Пахаваны. 25 Ісус уваскрасеньне і жыцьцё. 43 Абуджаецца. 49 Нарада ў Кайяфы. 56 Архісьвятары і фарысеі далі абяцаньне схапіць Ісуса.
1 У Віфаніі, у паселішчы, дзе жылі сёстры Марыя і Марфа, быў хворы брат іх Лазар.
2 Марыя-ж, сястра Лазара, была тэй, якая намасьціла Госпада міррам і ацерла ногі Ягоныя валасамі сваімі.
3 І сёстры паслалі сказаць Яму: — Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы.
4 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў: — хвор гэтая не на сьмерць, але на славу Божую, каб уславіўся праз яе Сын Божы.
5 Ісус-жа любіў і Марфу, і сястру яе, і Лазара.
6 Калі дачуўся, што ён хворы, то яшчэ два дні прабыў у тым месцы, дзе і быў.
7 Пасьля гэтага сказаў вучням: — пойдзем зноў у Юдэю.
8 Вучні-ж сказалі Яму: — Раўві! ці-ж даўно юдэі шукалі пабіць Цябе камяньнямі? і Ты зноў ідзеш у Юдэю?
9 Ісус адказаў: — ці-ж не дванаццаць гадзін у дні? хто ходзіць удзень, той не спатыкаецца, бо сьвятло сьвету гэтага бачыць.
10 А хто ходзіць поначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла з ім.
11 Сказаўшы гэтае, потым гаворыць ім: — Лазар, дружа наш заснуў, але Я іду пабудзіць яго.
12 Вучні-ж Ягоныя сказалі: — Госпадзе! калі заснуў, то ачуняе.
13 Ісус гаварыў пра сьмерць яго, а яны думалі, што Ён гаворыць пра сон звычайны.
14 Тады Ісус сказаў ім проста: — Лазар памёр.
15 І Я рады за вас, што ня быў там, каб вы уверылі; але пойдзем да яго.
16 І сказаў Хама, званы Блізьнюк, сябрам сваім вучням: — хадзем і мы, каб памерці разам з ім.
17 Ісус, прыйшоўшы, застаў яго ўжо чатыры дні ляжачага ў гробе.
18 Віфанія-ж была недалёка ад Ерусаліму, блізу пятнаццаці стадыяў.
19 І многія з юдэяў прыйшлі да Марфы і Марыі суцяшаць іх у тузе па брату.
20 Марфа-ж, калі пачула, што йдзе Ісус, пайшла насустрач Яму; а Марыя сядзела дома.
21 І сказала Марфа Ісусу: — Госпадзе! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой.
22 Але і цяпер знаю, што калі чаго папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23 І сказаў ёй Ісус: — уваскросьне брат твой.
24 Марфа-ж сказала Яму: — ведаю, што ў дзень уваскрасеньня, у апошні дзень.
25 Ісус сказаў ёй: — Я — уваскрашэньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, ажыве.
26 І кажны, хто жыве і верыць, павек не памрэ; ці верыш у гэта?
27 Яна-ж кажа Яму: — так, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Хто прыйшоў у сьвет гэты.
28 І сказаўшы гэта, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, кажучы: — Вучыцель тут, і кліча цябе.
29 Яна-ж, як толькі пачула, хутка ўстала і пайшла да Яго.
30 Ісус яшчэ не ўвайходзіў у селібу, а быў там, дзе Яго сустрэла Марфа.
31 Юдэі, якія былі з ёю ў доме і суцяшалі яе, бачачы, што Марыя хутка ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, думаючы, што яна пайшла да гробу, плакаць там.
32 Марыя-ж, прыйшоўшы на месца, дзе быў Ісус, і ўгледзеўшы Яго, прыпала да ног Ягоных і сказала Яму: — Госпадзе! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой.
33 Ісус-жа, убачыўшы яе заплаканую, а таксама заплаканых юдэяў, якія прыйшлі з ёю, Сам праняўся жалеж у душы і скрухаю.
34 І сказаў: — дзе вы палажылі яго? — кажуць Яму: — Госпадзе! ідзі і паглядзі.
35 Ісус заплакаў.
36 А юдэі гаварылі: — глядзі, як Ён любіў яго.
37 Некаторыя з іх гаварылі: — ці ня мог Ён, калі адчыніў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?
38 Ісус-жа, зноў узрушаны жалем, падыйшоў да гробу; гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.
39 Ісус прамовіў: — адыймеце камень; сястра-ж нябожчыка Марфа, кажа Яму: — Госпадзе! ужо ваніць, бо ўжо чацьвёрты дзень у гробе.
40 Ісус гаворыць ёй: — ці не казаў Я табе, што калі будзеш верыць, убачыш славу Божую.
41 І вось аднялі камень, дзе ляжаў нябожчык, Ісус, узьняўшы вочы ў гару, сказаў: — Ойча! дзякую Табе, што пачуў Мяне.
42 Я-ж ведаў, што Ты Мяне заўсёды пачуеш; але сказаў гэта дзеля народу, які стаіць навокал, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне.
43 Сказаўшы гэта, усклікнуў моцным голасам: — Лазар! выйдзе вонкі!
44 І выйшаў умершы, апавіты з рукамі і нагамі пялёнамі і з абвязаным плахтай тварам; Ісус кажа ім: — разьвяжэце яго, няхай ідзе.
45 Тады многія з юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі, што стварыў Ісус, уверылі ў Яго.
46 Іншыя-ж пайшлі да фарысеяў і расказалі ім, што стварыў Ісус.
47 Тады архісьвятары і фарысеі склікалі нараду і разважалі: — што нам рабіць? гэты Чалавек робіць шмат цудаў.
48 Калі пакінем Яго так, то ўсе ўвераць у Яго, і прыйдуць рымляне і заўладаюць нашым краем і народам.
49 Адзін-жа з іх, хтось Кайафа, які быў архісьвятаром таго лета, сказаў ім: — вы нічога ня ведаеце.
50 І не падумаеце таго, што лепш нам, каб адзін чалавек памёр за людзей, а ня ўвесь народ загінуў.
51 Гэтае ён сказаў не ад сябе, але, як архісьвятар таго лета, прарочыў, што Ісусу належыць памерце за народ.
52 І ня толькі за народ, але каб і параскіданых дзяцей Божых сабраць усіх разам.
53 І вось ад гэтага дня наважыліся забіць Яго.
54 Дзеля таго Ісус ужо не хадзіў адкрыта між юдэямі, і пайшоў адтуль у краіну каля пустыні, у места званае Ефраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
55 Надыйходзіла-ж Пасха юдэйская, і многія з усей краіны прышлі ў Ерусалім перад Пасхай, дзеля ачышчэньня.
56 Тады ўсюды выглядалі Ісуса, а стоячы ў храме, гаварылі адзін аднаму: — як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
57 Архісьвятары-ж і фарысеі выдалі загад, каб кажны, хто даведаецца, дзе Ён, паведаміў, каб узяць Яго.

Примечания к тексту

25 ажыве — ці — жыць будзе.
52 усіх разам — ці — у адзінства.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 11 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.