Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна, 21 Паводле Яна, 21 глава

1 Ісус зьяуляецца вучням пры лоўлі рыбы. 12 Запавядае Пятру пасьвіць баранкаў. 18 Знаменьне спосабу сьмерці Пятровае.
1 Па ўваскрасеньне Сваім, пасьля гэтага, зноў зьявіўся Ісус вучням Сваім пры моры Тыверыядскім; зьявіўся-ж гэтак.
2 Былі разам Сыман Пётра, і Хама, званы Блізьнюк, Натанаіл, які быў з Каны Галілейскай, і сыны Заведэевы, ды іншыя два з вучняў Ягоных.
3 І кажа ім Сыман Пётра: — пайду рыбу лавіць; яму-ж кажуць: — пойдзем і мы з табою; і, пайшоўшы, ўвайшлі ў лодку, але тэй ночы нічога не злавілі.
4 Калі-ж настала раніца, стаяў Ісус на беразе, але не пазналі вучні, што гэта Ісус.
5 І гаварыць да іх Ісус: — дзеці! ці ня маеце чаго з ежы? Яму адказалі — няма.
6 Ён-жа сказаў ім: — закіньце сець з правага боку лодкі, і знойдзеце; яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць сеці ад мноства рыбы.
7 Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётру: — гэта Госпад; Сыман-жа Пётра, пачуўшы, што гэта Госпад, аперазаўся накідкай, бо быў голы, і кінуўся ў мора.
8 А іншыя вучні прыплылі лодкай, цягнучы за сабою сець з рыбай, бо былі недалёка ад зямлі, толькі каля двухсот локцяў.
9 А калі выйшлі на зямлю, бачаць разложаны агонь і рыбу на ім паложаную і хлеб.
10 Ісус кажа ім: — прынясеце рыбы, якое вы налавілі цяпер.
11 Сыман Пётра пайшоў і выцягнуў на зямлю сець, поўную вялікіх рыбінаў, іх было сто пяцьдзясят тры; і ад такога мноства сець не парвалася.
12 Ісус кажа ім: — ідзеце сьнедаць; і ніхто з вучняў не адважыўся папытацца ў Яго: Хто Ты? — бо ўсе ведалі, што гэта Госпад.
13 Ісус прыйходзіць, бярэ хлеб і дае ім, таксама і рыбу.
14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім па Уваскрасеньні Сваім.
15 Калі-ж яны сьнедалі, кажа Ісус Сыману Пятру: — Сыман Іонін, ці любіш ты Мяне больш, як яны? Пётра гаворыць Яму: — так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: — пасі ягняты Мае.
16 І яшчэ гаворыць яму другі раз: — Сыман Іонін, ці любіш ты Мяне? і той адказвае Яму: — так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю; кажа яму: — пасі ягняты Мае.
17 І трэйці раз кажа яму: — Сыман Іонін, ці любіш ты Мяне? і засумаваў Пятра, што пытае ў яго трэйці раз — ці любіш ты Мяне? — і сказаў Яму: — Госпадзе, Ты ведаеш ўсё; Ты ведаеш, што я люблю Цябе; Ісус кажа яму: — пасі ягняты Мае.
18 Папраўдзе, папраўдзе кажу табе: калі ты быў малады, то апяразваўся сам, і хадзіў, куды хацеў; калі-ж састарэеш, то выцягнеш рукі, і іншы апяража цябе і павядзе, куды ня хочаш.
19 Гэтае гаварыў, прадракаючы, якою сьмерцяй ён праславіць Бога; і прамовіўшы гэта, кажа яму: — ідзі за Мною.
20 Пётра-ж, абярнуўшыся, бачыць, ідзе за ім вучань, якога любіў Ісус, і які на Вячэры, прыкланіўшыся да грудзей Ягоных, гаварыў: — Госпадзе! хто прадасьць Цябе?
21 Убачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: — Госпадзе! а ён што?
22 Кажа яму Ісус: — калі Я хачу, каб ён аставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго? ты йдзі за Мною.
23 І разьняслося гэтае слова між братамі, што вучань той не памрэ; але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а сказаў: — калі Я хачу, каб ён аставаўся, пакуль прыйду, што табе да таго?
24 І гэты ёсьць той вучань, які сьветчыць пра гэтае, і ён напісаў гэтае, і мы ведаем, што сьветчаньне ягонае праўдзівае.
25 Многа чаго іншага стварыў Ісус, такога, што калі-б дакладна пісаць пра ўсё тое, то думаю цэламу сьвету не зьмясьціць-бы ўсіх напісаных кніг. Амін.

Примечания к тексту

21 а ён што? — ці — а як з ім?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 21 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.