Библия Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна, 21 Паводля Яна, 21 глава

1 Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням ля мора Тыбэрыядзкага. Зьявіўся вось як:
2 Былі разам Сымон Пётра і Хама, званы Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галілейскае, і сыны Зэбядзеявы, і двух іншых з вучняў Ягоных.
3 Сымон Пётра кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: дзем і мы з табою. Пайшлі і зараз-жа увайшлі ў лодку, і не злавілі ў тую ноч нічога.
4 Калі-ж ужо настала раніца, Ісус стаяў на беразе: але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
5 Ісус кажа ім: дзеці, ці маеце вы якую-небудзь ежу? Яны адказалі Яму: не.
6 Ён-жа сказаў ім: закіньце сець з правага боку лодкі і зловіце. Яны закінул, ды ўжо не маглі выцягнуць сеці з прычыны вялікае колькасьці рыбы.
7 Тады вучань, каторага любіў Ісус, кажа Пётру: гэта Госпад. Сымон-жа Пётра, пачуўшы, што гэта Госпад, ахінуўся плашчам, бо быў голы, і кінуўся ў мора;
8 А іншыя вучні прыберазіліся ў лодцы, бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля дзьвесьце, цягнучы сець з рыбаю.
9 Калі-ж выйшлі на зямлю ўгледзелі раскладзены агонь і ўзложаную на ім рыбу і хлеб.
10 Ісус кажа ім: Прынясеце з тае рыбы, што вы злавіллі цяперака.
11 Сымон Пётра пайшоў і выцягнуў на бераг сець, поўную вялікае рыбы, лікам сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве сець не парвалася.
12 Ісус кажа ім: хадзеце і ешце. І ніхто з вучняў не адважыўся папытацца ў Яго: хто Ты? бо ўсе ведалі, што гэта Госпад.
13 Тады прыходзіць Ісус, бярэ хлеб і дае ім; гэтаксама і рыбу.
14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасеньня Свайго зь мертвых.
15 Пасьля таго, як яны кончылі есьць, Ісус кажа Сымону Пётру: Сымон, сын Ёнін! ці любіш ты Мяне болей, чымся яны? Пётра кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасі ягняты Мае.
16 Яшчэ кажа другі раз: Сымон, сын Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётра кажа Яму: так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае.
17 І кажа яму трэйці раз: Сымон, сын Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётра засмуціўся, што трэйці раз спытаўся у яго: ці любіш ты Мяне? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе! Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае!
18 Запраўды, запраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў, але калі састарэешся, выцягнеш рукі свае, і іншы цябе падперажэ і павядзе, куды ня будзеш хацець.
19 Гэта сказаў Ён, даючы зразумець, якою сьмерцяю Пётра праславіць Бога. І, сказаўшы гэта, кажа яму: ідзі за Мною.
20 Пётра-ж, аглянуўшыся, бачыць ідучага за ім вучня, каторага любіў Ісус, ды што на вячэры, прыпаўшы да грудзей Ягоных, сказаў: Госпадзе, хто прадасьць Цябе?
21 Убачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: а ён што?
22 Ісус кажа яму: калі Я хачу каб ён ператрываў, пакуль Я прыйду, дык што табе да гэтага: Ты ідзе за Мною.
23 І разышлося гэтае слова між братоў, што вучань гэты не памрэ. Але Ісус не сказаў, што не памрэ, але: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль Я прыйду, дык што табе да гэтага?
24 Гэты вучань і сьведчыць аб гэтым і напісау гэта: і мы ведаем, што праўдзівае сьвядоцтва ягонае,
25 І ёсьць шмат іншага, што учыніў Ісус, але, каб напісаць пра ўсё гэта асобна, дык думаю, што ўвесь сьвет не зьмясьціў-бы напісаных кнігаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яна, 21 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.