Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 7 Паводля Яна 7 раздзел

1 Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галлеі; па Юдэі не хацеў хадзіць, бо Юдэі шукалі, як-бы забіць Яго,
2 Блізка-ж было сьвята юдэйскае — стаўленьне Табэрнакаў.
3 Тады браты Ягоныя сказалі Яму: выйдзі адгэтуль і ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі дзеяньні, якія Ты творыш.
4 Бо ніхто ня тоіць таго, што ён чыніць, калі ён хоча быць ведамым. Калі Ты творыш гэтакія рэчы, тады пакажы Самога Сябе сьвету;
5 Бо і браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
6 Тады Ісус сказаў ім: Мой час яшчэ не надыйшоў, а для вас заўсёды адпаведны час.
7 Сьвет ня можа ненавідзець вас, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу аб ім, што учынкі ягоныя благія.
8 Ідзеце вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, час бо мой яшчэ ня выпаўніўся.
9 І сказаўшы гэта ім, астаўся у Галілеі.
10 Але як браты Ягоныя пайшл! на сьвята, тады і Ён пайшоў на сьвята, але Ён, аднак, не пайшоў яўна, але быццам патайком.
11 Юдэі-ж шукалі Яго на сьвяты і казалі: дзе Ён?
12 І шмат было гутаркі пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а іншыя казалі: не, бо зводзіць народ.
13 Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў.
14 У палове-ж сьвята ўвайшоў Ісус у сьвятыню і навучаў.
15 І дзівіліся Юдэі, кажучы: як Ён ведае пісаньні, ніколі ня вучыўшыся?
16 Ісус-жа адказаў ім і сказаў: Мая навука не Мая, але Таго, Хто паслаў Мяне.
17 Хто хоча чыніць Ягоную волю, той даведаецца пра навуку, ці ад Бога яна, ці Я сам ад Сябе гавару.
18 Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае для сябе славы, а хто шукае славы Таго, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы і няма ў Ім няпраўды.
19 Ці ня даў вам Майсей права, і ніхто ня жыве паводля права. Чаму шукаеце прычыну забіць Мяне?
20 І народ адказаў: ці ня дэмана маеш у Сабе? Хто шукае забіць Цябе?
21 І адказваючы, Ісус сказаў ім: адзін учынак Я выканаў, і ўсе вы дзівуецеся.
22 Майсей даў вам абрэзаньне, — не каб яно было ад Майсея, але ад бацькоў, — і усё-ж у сыботу вы абрэзваеце чалавека.
23 Калі чалавек атрымлівае абрэзаньне ў сыботу, каб ня было нарушана права Майсея, чаму-ж, тады, нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалазека ў сыботу?
24 Ня судзеце паводля спазору, але судзеце судом справядлівым.
25 Тады сказалі некаторыя зь Ерузалімцаў: ці ня ёсьць гэта Той, Каторага шукалі, каб забіць?
26 Вось, Ён гаворыць яўна, і нічога ня кажуць Яму. Ці не пераканаліся нашыя кіраўнікі, што Ён ёсьць запраўды Хрыстос?
27 Але мы ведаем Яго, і скуль Ён; калі-ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ведаць, скуль Ён.
28 І загаварыў тады голасна Ісус у сьвятыні навучаючы і кажучы: і Мяне ведаеце, і ведаеце скуль Я, і прыйшоў Я не Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Каторы паслаў Мяне, ды Яго вы ня ведаеце.
29 Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
30 І шукалі, як-бы ўзяць Яго, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, затым, што яшчэ ня прыйшла Ягоная гадзіна.
31 Але многія з народу ўверавалі ў Яго, і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няужо-ж Ён зробіць болей цудаў, чымся Гэты зрабіў?
32 Фарысэі чулі гэтакія гутаркі пра Яго ў народзе; і паслалі фарысэі і архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.
33 Тады Ісус сказаў ім: яшчэ ня доўга Мне быць з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне.
34 Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.
35 І гаварылі Юдэі між сабою: куды гэта хоча Ён ісьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не ў гэльленістычнае расьсяленьне хоча Ён ісьці і навучаць Гэльленаў?
36 Што гэта за выражэньне, калі Ён кажа: будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьц!?
37 У вапошні-ж дзень гэтага вялікага сьвята Ісус стаяу і клікаў, кажучы: хто смагу мае, ідзі да Мяне і пі.
38 Хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, з сэрца пацякуць рэкі жывае вады.
39 Гэта сказаў Ён пра Духа, Каторага меліся прыняць веруючыя ў Яго: бо ня было яшчэ на іх Духа Сьвятога, бо Ісус ня быў яшчэ ўслаўлены.
40 Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды Ён прарок.
41 Іншыя казалі: гэта Хрыстос. А яшчэ іншыя гаварылі: ці-ж з Галілеі прыйдзе Хрыстос?
42 Ці-ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з насеньня Давідавага і з сяла Бэтлеему, скуль паходзіў Давід?
43 Дык і ўзьнялася што да Яго спрэчка між людзьмі.
44 Некаторыя зь іх хацелі ўзяць Яго, але ніхто не падняў рук на Яго.
45 І вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў і тыя сказалі ім: чаму вы-не прывялі: Яго:
46 Слугі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў гэтак, як гэты чалавек.
47 Фарысэі сказалі ім: няўжо-ж і вас зьвялі?
48 Ці ўвераваў хто-небудзь з нашых старшынь і фарысэяў?
49 Бо пракляты гэты народ, які ня ведае права.
50 І кажа ім Нікадэм адзін зь іх, што прыходзіў да Яго ў начы:
51 Ці судзіць нашае права чалавека, ня выслухаўшы перш яго і не даведаўшыся, што ён робіць?
52 На гэта адказалі яму і сказалі: ці і ты не з Галілеі? Дасьледзь права і даведайся, што някі прарок ня прыходзіў з Галілеі.
53 І разыйшліся да дамоў сваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 7 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яна 7 раздзел в переводах:
Яна 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.