Библия Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна, 20 Паводля Яна, 20 глава

1 Рана на золаку першага дня тыдня Марыя Магдалена прыходзіць да гробу, калі яшчэ было цёмна, і бачыць, што камень ад гробу адвалены,
2 Яна бяжыць і прыходзіць да Сымона Пётры і другога вучня, каторага любіў Ісус, і кажа ім: узялі Госпада з магілы і ня ведаем, дзе палажылі Яго.
3 Зараз-жа выйшаў Пётра і другі вучань і пайшлі ў напрамку магілы.
4 І абодва беглі разам, але другі вучань бег хутчэй, чымся Пётра, і прыйшоў да магілы першы.
5 І, нахіліўшыся, убачыў лёжачыя палотны, але не ўвайшоў.
6 Зараз за ім прыходзіць Сымон Пётра і ўваходзіць у магілу і бачыць палотны лежачыя.
7 І хустку, што была не галаве Ягонай, не разам з палотнамі, але складзеную асобна.
8 Тады ўвайшоу і другі вучань, што раней прыйшоў да магілы, і убачыў і паверыў,
9 Бо яны яшчы ня ведалі Пісаньня, што Яму належала ўуваскрэснуць зь мертвых.
10 Тады вучні зноў вярнуліся дамоў.
11 Але Марыя стаяла ля магілы і плакала; і калі плакала, нагнулася да магілы,
12 І бачыць двух анялаў у белым адзеньні седзячых, адзін ля ўзгалоўя, а другі ля ног, дзе лежала цела Ісусава.
13 І яны кажуць ёй: жанчына, чаго ты плачаш? Яна кажа ім: забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго.
14 Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад і ўбачыла, што Ісус стаіць, але не пазнала, што гэта Ісус.
15 Ісус кажа ёй: жанчына, чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: гаспадару, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго.
16 Ісус кажа ёй: Марыя! Яна абярнуўшыся кажа Яму па-гэбрэйску: Раббуні што значыць: Вучыцелю!
17 Ісус кажа ёй: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоу Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.
18 Марыя Магдалена ідзе і апавяшчае вучням, што бачыла Госпада і, што Ён гэта сказаў Ён.
19 Увечары таго дня, што быў першым днём тыдня, калі дзьверы дому, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі запертыя з прычыны страху перад Юдэямь, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне, і кажа: супакой вам!
20 І сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі і бок Свой. Угледзіўшы Госпада, вучні ўсьцешыліся.
21 Тады зноў сказаў ім Ісус: супакой вам! Як паслаў Мяне Ацец, гэтак і Я пасылаю вас.
22 Сказаўшы, гэта, Ён дыхнуў на іх, і кажа ім: Прыймеце Духа Сьвятога.
23 Каму даруеце грахі, таму будуць дараваныя; на кім пакінеце, на тым астануцца.
24 Але Хама, адзін зь дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў тут зь імі, калі прыходзіў Ісус.
25 Іншыя вучні казалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Ягоных знакаў ад гваздоў, і не ўкладу пальца свайго ў раны ад гваздоў, і не ўкладу рукі свае ў бок Ягоны, не паверу.
26 Пасьля васьмі дзён ізноў былі ў доме вучні Ягоныя і Хама зь імі. Прыходзіць Ісус пры запертых дзьвярох, стануў пасярэдзіне і сказаў: супакой вам!
27 Тады кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўлажы ў бок Мой; і ня будзь няверуючым, але веруючым.
28 Хама адказаў Яму і сказаў: Госпадзе мой і Божа мой!
29 Ісус сказаў яму: ты, Хама, паверыў, бо бачыу Мяне; добраслаўленыя тыя, што ня бачылі і паверылі.
30 І шмат зрабіў перад вучнямі Сваімі іншых цудаў, якія ня ўпісаны ў гэтую кнігу.
31 Але гэтыя напісаны, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы і, веруючы, мелі жыцьцё ў імя Ягонае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яна, 20 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.