Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 5 Паводля Яна 5 раздзел

1 Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае; і Ісус прыйшоў ў Ерузалім.
2 Есьць-жа ў Ерузаліме каля Авечае брамы купальня, якая па-гэбрэйску завецца Бэтэзда зь пяцьма паветкамі на калёнах.
3 У іх ляжала множства хворых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, што чакалі на рух вады,
4 Бо час ад часу ангел Гасподні зыходзіў у купальню і хвалявау ваду; і хто першы уваходзіў ў яе пасьля ўсхваляваньня вады, той здаравеў, на якую-б хваробу ен ні хварэў.
5 І быу тут нейкі чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.
6 Ісус, убачыўшы яго ляжачага і, даведаўшыся, што ляжыць ён ужо даўжэйшы час, кажа яму: ці хочаш паздаравець?
7 І хворы адказаў: так, Госпадзе, але я ня маю чалавека, каторы апусьціў-бы мяне ў купальню, калі ўсхвалюецца вада; калі-ж я сам прыходжу, іншы выпераджае мяне.
8 Ісус кажа яму: устань, вазьмі пасьцелю сваю і хадзі.
9 І ён зараз-жа паздаравеў, і ўзяў пасьцелю сваю, і пайшоў. Было-ж гэта у сыботу.
10 Затым Юдэі казалі аздароўленаму: сягоньня сыбота, і права не дазваляе табе несьці сваю пасьцелю.
11 Ён адказаў ім: той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: вазьмі пасьцелю сваю і хадзі.
12 Тады яны запыталі яго: хто гэты чалавек, што сказаў табе: вазьмі пасьцелю сваю і хадзі?
13 Але аздароўлены ня ведаў, хто гэта быў, а Ісус адыйшоў ад народу, які быў на тым месцы.
14 Пасьля гэтага Ісус спаткаў яго у сьвятыні і сказаў яму: вось цяперака ты здаровы, глядзі-ж, не грашы болей, каб ня сталася з табою што-небудзь горшае.
15 Чалавек гэты пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта быў Ісус, Каторы аздаравіў яго.
16 І пачалі Юдэі прасьледаваць Ісуса і шукалі нагоды, як-бы забіць Яго за тое, што Ён тварыў гэтакія рэчы ў сыботу.
17 Але Ісус адказаў ім: Ацец Мой дагэтуль чыніць, і Я чыню.
18 За гэта яшчэ болей Юдэі шукалі забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць сыботу, але і казаў гэтаксама, што Бог быў Ягоным Айцом, чынячы гэтым Самога Сябе роўным Богу.
19 Тады, адказваючы, Ісус сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа чыніць Сам ад ябе, калі не пабачыць творачага Айца: бо штоколечы. Ён чыніць, тое гэтаксама і Сын чыніць.
20 Бо Ацец любіць Сына і паказвае Яму ўсё; што Сам чыніць: дый пакажа Яму яшчэ большыя дзеяньні, чымся гэтыя, ажно дзівіцца будзеце.
21 Бо як Ацец уваскрашае памершых і ажыўляе, — гэтак і Сын ажыўляе, каго хоча.
22 Бо Ацец ня судзіць нікогда, але ўвесь суд аддаў Сыну,
23 Каб усе паважалі Сына, як паважаюць Айца. Хто не паважае Сына, не паважае і Айца, Каторы паслаў Яго.
24 Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё, і ня прыйдзе на суд, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
25 Запраўды, запраўды кажу вам: прыйдзе час; дый ужо прыйшоў, калі памершыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
26 Бо, як Ацец мае жыцьцё Сам у Сабе, гэтак і Сыну даў мець жыцьцё ў Самым Сабе;
27 І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы.
28 Ня дзівуйцеся з гэтага: бо надыйдзе гадзіна, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Ягоны,
29 І выйдуць тыя, што чынілі дабро на ўваскрасеньне жыцьця, а што благое чынілі — на ўваскрасеньне суду.
30 Я нічога не магу чыніць Сам ад Сябе; як чую, гэтак суджу: і суд Мой справядлівым ёсьць бо Я ня шукаю Свае ўласнае волі, але волі Таго, Хто паслаў Мяне, Айца.
31 Калі Я сьведчу Сам пра Сябе, дык сьведчаньне Маё ня ёсьць праудзівае.
32 Ёсьць нехта іншы, хто сьведчыць адносна Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьведчаньне, каторым ён сьведчыць адносна Мяне.
33 Вы паслалі да Яна і ён засьведчыў аб праўдзе.
34 Не ад чалавека прыймаю Я сьведчаньне, але кажу гэта, каб вы збаўленымі былі.
35 Ён быў гаручым і зіяючым сьвятлом, і вы хацелі пацешыцца якісьці час у сьвятліні ягонай.
36 Я-ж маю сьведчаньне большае за Янавае: бо дзеяньні, якія Ацец даў Мне завяршыць, яны, гэтыя самыя дзеяньні, што Я чыню, яны сьведчаць пра Мяне, што Ацец паслаў Мяне.
37 І Ацец, Каторы паслаў Мяне, Сам засьведчыў аба Мне. А вы ані голасу Ягонага ніколі ня чулі, ані аблічча Ягонага ня ачылі.
38 Затым вы ня маеце ў сабе слова Ягонага, бо ня верыце Таму, Каторага Ён паслаў.
39 Дасьледуйце Пісаньні бо вы думаеце, што празь іх маеце жыцьцё вечнае, а яны сьведчаць аба Мне.
40 Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
41 Славы ад людзей Я ня прыймаю.
42 Але ведаю вас; вы ня маеце ў сабе любові для Бога.
43 Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы ня прыймаеце Мяне; а калі-б іншы прыйшоў у імя сваё, таго прыймеце.
44 Як можаце вы верыць, калі адзін ад аднаго прыймаеце славу, і ня шукаеце славы ад адзінага Бога?
45 Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом: ёсьць хто абыінавачвае вас — Майсей, на каторага спадзеяцеся.
46 Бо, калі-б вы верылі Майсею, дык верылі-б і Мне, бо ён пісау пра Мяне.
47 Але калі ня верыце яго пісаньням, як паверыце Маім словам?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 5 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яна 5 раздзел в переводах:
Яна 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.