Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 7 Паводле Іаана 7 раздзел

1 І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галіле́і, бо не хацеў па Іудзеі хадзіць, таму што Іудзеі шука́лі, як забіць Яго.
2 А было́ блізка свята Іудзейскае — пастаўле́нне ку́шчаў.
3 Сказалі тады Яму браты́ Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш;
4 бо ніхто ўпо́тай не робіць нічога і стара́ецца сам навідаво́ку быць; калі Ты такое робіш, пакажы́ Сябе свету.
5 Бо і браты Яго не ве́равалі ў Яго.
6 Сказаў жа ім Іісус: час Мой яшчэ не прыйшоў, а ваш час заўсёды ная́ўны;
7 не можа свет ненавíдзець вас, Мяне ж ён ненавíдзіць, бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхíя;
8 вы пайдзíце на гэтае свя́та, а Я яшчэ не пайду на свя́та гэтае, таму што час Мой яшчэ не наста́ў.
9 І, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.
10 Калі ж пайшлі браты Яго, тады і Ён пайшоў на свя́та, не адкрыта, а нíбы ўпо́тай.
11 А Іудзеі шука́лі Яго на свяце і гаварылі: дзе Ён?
12 І многа спрэ́чак было́ пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а іншыя казалі: не, Ён жа ўво́дзіць у зман народ.
13 Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з-за страху перад Іудзеямі.
14 Калі ж свята дайшло ўжо да паловы, увайшоў Іісус у храм і вучыў;
15 і здзіўляліся Іудзеі, гаво́рачы: як Ён ведае Пісанні, не вучы́ўшыся?
16 У адказ ім Іісус сказаў: Маё вучэ́нне — не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;
17 калі хто хоча волю Яго выко́нваць, то даве́даецца пра гэтае вучэ́нне, ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару;
18 хто гаво́рыць сам ад сябе, той ула́снай сла́вы шука́е, а Хто шукае сла́вы Таму, Хто пасла́ў Яго, Той праўдзíвы, і няма няпра́ўды ў Ім;
19 ці не даў Маісей вам закон? і ніхто з вас не выко́нвае закону. Чаму вы хочаце забíць Мяне?
20 Народ адказаў: дэман у Табе; хто хоча забіць Цябе?
21 У адказ Іісус сказаў ім: адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўля́ецеся;
22 вось Маісей даў вам абрэ́занне, — хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, — і ў суботу вы абраза́еце чалавека;
23 калі абрэ́занне прыма́е чалавек у суботу, каб не быў пару́шаны закон Маісееў, — чаму на Мяне вы гне́ваецеся, што ўсяго чалавека Я ацалíў у суботу?
24 Не судзíце па вы́гляду, а пра́ведным судо́м судзíце.
25 Гаварылі тады некато́рыя з Іерусалíмлян: ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць?
26 І вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць; няўжо на самай справе дазна́ліся нача́льнікі, што Ён сапраўды́ Хрыстос?
27 Але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён; калі ж Хрыстос пры́йдзе, ніхто не будзе ведаць, адкуль Ён.
28 Прамо́віў го́ласна тады Іісус у храме, ву́чачы і гаворачы: і Мяне ве́даеце, і ве́даеце, адкуль Я; і не Сам ад Сябе Я прыйшоў, але íсцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ве́даеце;
29 Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
30 Тады шукалі, як схапíць Яго, але ніхто не падня́ў на Яго рукí, бо яшчэ не прыйшоў час Яго.
31 А многія з народу ўве́равалі ў Яго і казалі: калі пры́йдзе Хрыстос, хіба́ Ён больш цудаў зробіць, чым Гэты зрабіў?
32 Пачулі фарысеі, што народ так спрача́ецца пра Яго; і паслалі фарысеі і першасвятары́ слуг, каб схапілі Яго.
33 Сказаў тады ім Іісус: яшчэ нядоўга Я бу́ду з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;
34 бу́дзеце шука́ць Мяне, і не зно́йдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсцí.
35 І гаварылі Іудзеі паміж сабою: куды Ён збіра́ецца ісці, што мы не зно́йдзем Яго? ці не да рассе́леных між Грэкамі збіра́ецца Ён ісці і навуча́ць Грэкаў?
36 што зна́чаць гэтыя словы, якія Ён сказаў: «бу́дзеце шука́ць Мяне, і не зно́йдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсцí»?
37 У апошні ж вялікі дзень свята стаяў Іісус і ўсклíкнуў, ка́жучы: калі хто ма́е смагу, няхай прыхо́дзіць да Мяне і п’е;
38 хто веруе ў Мяне, як ска́зана ў Пісанні, у таго з нутра́ пацяку́ць рэ́кі вады жывой.
39 А сказаў Ён гэта пра Духа, Якога ме́ліся прыня́ць ве́руючыя ў Яго; бо не было́ яшчэ на іх Духа Святога, таму што Іісус яшчэ не быў прасла́ўлены.
40 Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы, казалі: Ён сапраўды́ прарок.
41 Іншыя казалі: гэта Хрыстос. А другія казалі: хіба́ ж з Галіле́і Хрыстос пры́йдзе?
42 ці ж не ска́зана ў Пісанні, што з се́мені Давідавага і з Віфлее́ма, таго пасе́лішча, адкуль быў Давід, Хрыстос пры́йдзе?
43 Дык вось нязго́да ўзнíкла ў наро́дзе з-за Яго.
44 Некато́рыя ж з іх хацелі схапíць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукí.
45 І вось прыйшлі слу́гі да першасвятароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялí Яго?
46 Слу́гі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.
47 На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?
48 хіба́ хто з начальнікаў уве́раваў у Яго, ці з фарысеяў?
49 А народ гэты, што не ведае закону, — пракля́ты ён.
50 Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы́ і быў адзін з іх:
51 хіба́ закон наш су́дзіць чалавека, не вы́слухаўшы яго спача́тку і не даве́даўшыся, што ён робіць?
52 У адказ сказалі яму: ці не з Галіле́і і ты? даследуй і пабач, што з Галіле́і прарок не прыхо́дзіць.
53 І пайшлі кожны ў свой дом.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 7 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Іаана 7 раздзел в переводах:
Іаана 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.