Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана, 13 Паводле Іаана, 13 глава

1 А перад свя́там Пасхі, ве́даючы, што прыйшоў Яго час перайсцí з гэтага све́ту да Айца, Іісус, узлюбíўшы Сваіх, якія ў све́це, да канца ўзлюбíў іх.
2 І падчас вячэ́ры, калі дыявал ужо ўклаў у сэ́рца Іуды Сíманавага Іскарыёта наме́р вы́даць Яго,
3 Іісус, ве́даючы, што Айцец усё адда́ў у ру́кі Яго, і што Ён ад Бога вы́йшаў і да Бога ідзе́,
4 устае́ ад вячэ́ры і здыма́е во́пратку, і, узя́ўшы ручнíк, падпяра́зваецца;
5 потым наліва́е ваду́ ва ўмыва́льніцу і пачына́е абмыва́ць ногі ву́чням і выціра́ць ручніко́м, якім быў падпяра́заны.
6 Падыхо́дзіць Ён да Сíмана Пятра, і той кажа Яму: Госпадзі! няўжо Ты будзеш мыць мае́ ногі?
7 У адказ Іісус сказаў яму: што́ Я раблю, ты цяпер не ве́даеш, а зразуме́еш по́тым.
8 Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маіх даве́ку. Адказаў яму Іісус: калі не абмы́ю цябе, не будзеш мець супо́льнасці са Мною.
9 Кажа Яму Сíман Пётр: Госпадзі! не толькі ногі мае́, але і ру́кі, і галаву.
10 Кажа яму Іісус: абмы́тага няма патрэ́бы мыць, хіба́ толькі ногі, а ўвесь ён чысты, і вы чыстыя, але не ўсе.
11 Ён ведаў, хто вы́дасць Яго, таму і сказаў: не ўсе вы чыстыя.
12 Калі ж абмы́ў ногі ім і ўзяў вопратку Сваю, узлёг Ён зноў і сказаў ім: ці ведаеце, што́ Я зрабіў вам?
13 Вы называ́еце Мяне Вучы́целем і Госпадам, і пра́вільна ка́жаце, бо так і ёсць;
14 дык вось, калі Я, Гасподзь і Вучы́цель, абмы́ў вам ногі, то і вы павíнны адзін аднаму абмыва́ць ногі,
15 бо Я даў вам пры́клад, каб так, як Я зрабіў вам, рабілі і вы;
16 праўду, праўду кажу вам: раб не бо́льшы за гаспадара́ свайго, і паслане́ц не бо́льшы за таго, хто пасла́ў яго;
17 ве́даючы гэта, блажэ́нныя вы, калі робіце гэта;
18 не пра ўсіх вас кажу, бо Я ведаю, каго вы́браў; але няхай спра́ўдзіцца Пісанне: «той, хто есць са Мною хлеб, падня́ў на Мяне пяту́ сваю»;
19 кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збыло́ся, каб, калі збу́дзецца, вы ўве́равалі, што гэта Я;
20 праўду, праўду кажу вам: хто прыма́е таго, каго Я пашлю, той Мяне прыма́е, а хто прыма́е Мяне, прыма́е Таго, Хто пасла́ў Мяне.
21 Сказаўшы гэта, Іісус узру́шыўся духам, і засве́дчыў, і сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзін з вас вы́дасць Мяне!
22 Глядзе́лі тады адзін на аднаго вучні, недаўмява́ючы, пра каго Ён гаво́рыць.
23 Адзін жа з вучняў Яго, якога любіў Іісус, узляжа́ў каля Іісуса;
24 тады ківа́е яму Сíман Пётр, каб спыта́ўся, хто той, пра якога Ён гаворыць.
25 І ён, прыхілíўшыся да грудзе́й Іісуса, кажа Яму: Госпадзі! хто гэта?
26 Адка́звае Іісус: гэта той, каму Я, абмакну́ўшы, кава́лак хле́ба пада́м. І, абмакну́ўшы хлеб, дае́ Іудзе Сíманаву Іскарыёту.
27 І тады, пасля гэтага кава́лка, увайшо́ў у яго сатана. І кажа яму Іісус: што́ робіш, рабі хутчэй.
28 Але ніхто з тых, што ўзляжа́лі, не зразуме́ў, пра што Ён сказаў яму.
29 Бо некато́рыя думалі, што, пако́лькі ў Іуды была́ скарбо́нка, то Іісус кажа яму: купі, што нам трэба на свята; альбо, каб убо́гім нешта даў.
30 Ён жа, узя́ўшы той кава́лак хле́ба, адразу вы́йшаў; а была́ ноч. Калі ён выйшаў,
31 кажа Іісус: цяпер прасла́віўся Сын Чалавечы, і Бог прасла́віўся ў Ім;
32 калі Бог прасла́віўся ў Ім, то і Бог прасла́віць Яго ў Сабе, і неўзаба́ве прасла́віць Яго;
33 дзеткі! ужо нядо́ўга Мне быць з вамі; бу́дзеце шукаць Мяне, і як Я сказаў Іудзеям: «куды Я іду, вы не можаце прыйсцí», так і вам кажу цяпер;
34 за́паведзь новую даю́ вам: каб вы любíлі адзін аднаго́; як Я ўзлюбíў вас, так і вы любíце адзін аднаго́;
35 па тым пазна́юць усе, што вы Мае́ вучні, калі любоў будзеце мець памíж сабою.
36 Кажа Яму Сíман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзе́ш? Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцí; але потым по́йдзеш за Мною.
37 Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою ісцí цяпер? я душу́ маю́ за Цябе палажу́.
38 Адказаў яму Іісус: душу́ тваю за Мяне пало́жыш? праўду, праўду кажу табе: не прапяе́ певень, як ты адрачэ́шся ад Мяне тройчы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 13 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.