Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян 9 Пасланне да Рымлян 9 раздзел

1 Ісціну кажу ў Хрысце, не лгу, све́дчыць мне сумле́нне маё ў Духу Святым,
2 што вялікі сму́так у мяне і няспы́нны боль у сэ́рцы маім:
3 бо я хацеў бы сам быць адлу́чаным ад Хрыста́ дзе́ля братоў маіх, ро́дных мне па плоці;
4 яны Ізраільця́не, ім нале́жаць усынаўле́нне, і слава, і запаве́ты, і законаўстанаўле́нне, і богаслужэ́нне, і абяца́нні;
5 іхнія і айцы, з іх і Хрыстос па плоці, Ён — над усімі Бог, благаславёны на векі, амінь.
6 Гэта не значыць, што слова Божае не здзе́йснілася. Бо не ўсе, хто пахо́дзіць ад Ізраіля, — Ізраільця́не,
7 і не ўсе, хто з пато́мства Аўраама, — дзеці яго; але ска́зана: «У Ісааку будзе назва́на тваё пато́мства».
8 Гэта значыць, што не дзеці па плоці з’яўляюцца дзе́цьмі Божымі, а дзеці абяца́ння лíчацца пато́мствам.
9 А сло́ва абяца́ння такое: «у гэты самы час Я прыду́, і будзе ў Са́рры сын».
10 І не толькі гэта, а падобнае было́ і з Рэвекаю, якая зачала́ адначасова двух сыноў ад Ісаака, айца нашага,
11 бо калі яны яшчэ не нарадзíліся і не зрабілі нічога добрага ці дрэ́ннага, — каб прадустанаўле́нне Божае ў абра́нні зале́жала
12 не ад спраў, а ад Таго, Хто паклíкаў, — ска́зана было́ ёй: «бо́льшы будзе служы́ць меншаму»,
13 як і напíсана: «Іакава Я ўзлюбíў, а Ісава ўзненавідзеў».
14 Дык што скажам? Няўжо няпраўда ў Бога? — Ні ў якім разе.
15 Бо Ён кажа Маісею: «каго памíлаваць — памíлую; каго пашкадава́ць — пашкаду́ю».
16 Дык вось, гэта зале́жыць не ад таго, хто хоча ці імкнецца, але ад Бога, Які мíлуе.
17 Бо ў Пісанні Бог кажа фараону: «дзе́ля таго Я і ўзвы́сіў цябе, каб паказа́ць на табе сілу Маю́ і каб прапаве́дана было́ імя́ Маё па ўсёй зямлі».
18 Дык вось, Ён каго хоча — мíлуе, а каго хоча — робіць жорсткім.
19 Ты скажаш мне: «за што ж яшчэ і дакара́е? бо хто супрацьста́не волі Яго?»
20 А ты, чалавек, хто такі, што спрача́ешся з Богам? Хіба́ гліняны вы́раб скажа таму, хто зляпіў яго: «чаму ты мяне зрабіў такім?»
21 Хіба́ ж ганчар не ма́е ўлады над глінаю, каб з таго самага ме́сіва зрабіць адну пасудзіну для пачэ́снага ўжы́тку, а другую для непачэ́снага?
22 Што ж, калі Бог, жада́ючы паказаць гнеў і явíць магутнасць Сваю, трываў з вялікай доўгацярплівасцю сасу́ды гневу, прызна́чаныя на пагібель,
23 каб явíць багацце славы Сваёй над сасу́дамі міласэ́рнасці, якія Ён за́гадзя прыгатава́ў да славы, —
24 над намі, якіх Ён паклíкаў не толькі з Іудзеяў, але і з язы́чнікаў?
25 як і ў кнізе Асíі Ён кажа: «не Мой народ назаву Маім народам, і не ўзлю́бленую — узлю́бленай;
26 і на тым месцы, дзе было́ ска́зана ім: «вы не Мой народ», — там яны будуць назва́ны сына́мі Бога жывога».
27 А Ісаія абвяшча́е пра Ізра́іль: «хоць і будзе колькасць сыноў Ізра́іля, як пясок марскі, толькі аста́так спасе́цца;
28 бо слова Сваё заве́ршыць і хутка здзе́йсніць у пра́веднасці, слова Сваё рашуча здзе́йсніць Гасподзь на зямлі».
29 І як прадказа́ў Ісаія: «калі б Гасподзь Саваоф не пакінуў нам се́мені, то мы б сталі як Садом і былі б падобныя да Гаморы».
30 Дык што скажам? Язычнікі, якія не імкну́ліся да пра́веднасці, атрыма́лі пра́веднасць — пра́веднасць праз веру;
31 а Ізра́іль, які імкну́ўся да закону пра́веднасці, не дасягну́ў закону пра́веднасці.
32 Чаму́ Таму што яны шука́лі не ў веры, а ў справах закону; бо яны спатыкнуліся аб ка́мень спатыкне́ння,
33 як напíсана: «вось, кладу ў Сіёне ка́мень спатыкне́ння і скалу́ спаку́сы; і кожны, хто веруе ў Яго, пасаро́млены не будзе».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, 9 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Рымлян 9 раздзел в переводах:
Да Рымлян 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.