Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 3 Да рымлян 3 раздзел

1 Дык што за першаважнасьць мае Юдэй, або што за карысьць з абразання?
2 Вялікую, і-то з кажнага гледзішча! Перш за ўсё ў тым, што ім здаверана слова Божае.
3 Што з таго, калі некаторыя зь іх і ня ўверылі? Ціж недаверства іхняе зьнівечыць вернасьць Божую? Ніколі!
4 Бог бо праўдамоўны, а чалавек ілжывы (Пс. 115:11), як напісана: Каб апраўдаўся ты у словах тваіх ды перамог, як суджаны будзеш (Пс. 50:6).
5 Каліж нашая паганасьць унаяўнівае Божую справядлівасьць, дык што скажам? Што Бог несправядлівы (палюдзку гаворачы), калі аказвае гнеў?
6 Ніякім чынам! Як бо тады Богу судзіць сьвет?
7 Бо-ж калі праўда Бога маёю беспраўднасьцю унаяўніваецца Яму на хвалу, дык заштож тады я асуджаюся, як грэшнік?
8 І чамуб тады нам не рабіць благое, каб на дабро выйшла, як некаторыя й ачарняюць нас, цьвердзячы, быццам мы гэтак навучаем? Справядлівы засуд гэткім!
9 Дык штож — перавышаем іх? Зусім не; бо-ж мы ўжо даказалі, што ўсе — так Юдэі, як і Грэкі — у граху,
10 як напісана: Няма праведніка ніводнага.
11 Няма разумеючых, няма нікога шукаючага Бога (Пс. 13:2−3);
12 усе з дарогі зьбіліся і усе поспал няпрыгонымі сталіся; няма, хтоб дабро тварыў (Пс. 5:11), няма да-аднаго.
13 Іхняе горла — гэта гроб адчынены; языком сваім ману мелюць; а пад вуснамі у іх яд змяіны (Пс. 139:4).
14 Вусны іх поўныя праклёну й горычы.
15 Ногі іх борздыя да праліцця крыві.
16 Пустэча й бяздолле на шляхох іхніх (Із. 59:7−8).
17 не пазналі шляху супакою (згоды) (Прып. 1:16);
18 няма боязі Бога прад вачыма іхнімі.
19 А мы-ж ведаем, што Закон калі нешта гаворыць, то да тых гаворыць, якіе пад Законам, каб усякі рот быў заткнёны і ўвесь сьвет падлягаў Богу;
20 бо-ж ніякае цела (чалавек) не апраўдаецца перад Ім справамі Закону, праз Закон бо — пазнанне граху.
21 Але цяпер Божая справядлівасьць аб’явілася без Закону, пасьветчаная Законам і Прарокамі.
22 А справядлівасьць тая — праз веру ў Езуса Хрыстуса — для ўсіх і над усімі, што ў яго вераць; няма бо роьніцы!
23 таму, што ўсе зграшылі й пазбаўлены Божае хвалы,
24 апраўданне-ж атрымоўваюць дарма, праз ласку Ягону, праз адкупленне, што ў Хрыстусе Езусе,
25 Якога Бог аддаў на крывавую ахвяру ўласкаўлення празь веру, дзеля аказання свае справядлівасьці ў адпушчэнні грахоў, перш учыненых,
26 калі яшчэ іх цярпеў, каб выявіць сваю справядлівасьць цяпер і аказацца самому справядлівым ды апраўдваючым кажнага веручага ў Езуса Хрыстуса.
27 Дзеж тады тваё самадумства? Выключана. Якім Законам? Учынкаў? Не, але Законам веры.
28 Бо мы прызнаём, што чалавек апраўдваецца вераю без учынкаў Закону.
29 Няўжож Бог ёсьць толькі Богам Юдэеў, а і не паганаў таксама? Пэўнаж і паганаў.
30 Бог бо ёсьць і адзін, які апраўдвае абразаных празь веру.
31 Дык ціж мы вераю касуем Закон? Ніколі! Але пацьвярджаем яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 3 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да рымлян 3 раздзел в переводах:
Да рымлян 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.